Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 220:
Павал Урбан адзначае той факт, што малітоўнікі і катэхізмы, перакладзеныя на жамойцкую мову, пачалі выкарыстоўвацца ў Жамойці ў другой палове XVI ст. Менавіта дзякуючы выдавецкай дзейнасьці кніжнікаў-перакладнікаў сьпярша ў Прусіі, а потым і ў Вільні (з 1595 году<ref>{{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы|к}} С. 274.</ref>), мова жамойтаў атрымала статус «літоўскай мовы»<ref name="Urban-2001-33">{{Літаратура/Старажытныя ліцьвіны|1к}} С. 33.</ref>. Страту з гэтай і шэрагу іншых прычынаў у 2-й палове XVI ст. старога значэньня назвы «літоўская мова» на карысьць жамойцкай мовы адзначае таксама [[Вацлаў Пануцэвіч]]<ref>{{Літаратура/Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы|к}} С. 277.</ref>.
 
Пры гэтым у кнігах XVII ст. усталяваліся тры варыянты пісьмовай летувіскай мовы — заходні (мова летувісаў у [[Прусія|Прусіі]] — «[[Малая Летува|Малой Летуве]]»), блізкі да яе сярэдні, заснаваны на гаворках ваколіцаў [[Кейданы|Кейданаў]] (выкарыстоўваўся ў [[Жамойць|Жамойцкім старостве]] Вялікага Княства Літоўскага і называўся жамойцкай мовай) і ўсходні<ref name="Sviazynski-2005">[[Уладзімер Сьвяжынскі|Свяжынскі У.]] Літоўская мова // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 208.</ref>. Першыя летувіскія кнігі, выдадзеныя [[Мікалай Даўкша|М. Даўкшам]], былі на сярэднім варыянце летувіскай мовы. У 1605 годзе ў Вільні выйшла 2-е выданьне «Катэхізму» Я. Лядэсмы, раней перакладзенага М. Даўкшам. Аўтар новага перакладу сьцьвярджаў у прадмове, што папярэднік пераклаў катэхізм на жамойцкую мову і таму летувісы скардзіліся: «''Ня маем катэхізму летувіскага''», што і заахвоціла яго перакласьці катэхізм на ўсходні варыянт — «летувіскую мову»<ref name="Sviazynski-2005"/>. У XVIII ст. усходні варыянт пісьмовай летувіскай мовы («летувіская мова») у Вялікім Княстве Літоўскім саступіў сярэдняму («жамойцкая мова»), на якім у 1737 годзе выйшла першая летувіская граматыка<ref name="Sviazynski-2005"/>. АдзіныТым часам адзіны выдадзены ў Вялікім Княстве Літоўскім слоўнік летувіскай мовы [[Канстанцін Шырвід|Канстанціна Шырвіда]] «Слоўнік трох моваў» (Вільня, 1620, перавыдаваўся ў 1629, 1631, 1642, 1677, 1713) не зьмяшчаў назвы летувіскай мовы<ref>Szyrwid K. [https://books.google.by/books?id=-PZPAAAAcAAJ&printsec=frontcover&hl=ru&source=gbs_ge_summary_r&cad=0#v=onepage&q&f=false Dictionarium trium linguarum]. — Vilna, 1713.</ref>, вынікам чаго стала наступнае дадатковае азначэньне ў шэрагу навуковых працаў XIX ст.: «''польскі, лацінскі і жамойцкі''» ({{мова-la|Poln. Lat. et Samogiticae|скарочана}})<ref name="Kiopen-1827-103">Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 103.</ref><ref>Adelung J. H. Mithridates, oder, Allgemeine Sprachenkunde mit dem Vaterunser als Sprachprobe in beynahe fünfhundert Sprachen und Mundarten. 2. Theil. — Berlin, 1809. S. 709.</ref><ref>Magazin, herausgegeben von der Lettisch-Literarischen Gesellschaft. — Mitau, 1828. S. 65.</ref>.
 
Як зазначае гісторык мовы [[Сяргей Запрудзкі]], яшчэ ў пачатку XIX ст. тэрмін «літоўскі» ў розных мовах (як і «беларускі», «рускі» і многія іншыя) меў «дыфузнае», няўстойлівае ў тэрміналягічным пляне значэньне і ня быў замацаваны за назвай мовы сучасных летувісаў<ref name="Zaprudzki-2013-85"/>. Напрыклад, нямецкі лінгвіст {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёган Хрыстаф Адэлюнг||en|Johann Christoph Adelung}} у сваёй працы «Мітрыдат, або Агульнае мовазнаўства…»<ref>Mithridates, oder allgemeine Sprachenkunde. Band 2. — Berlin, 1809. S. 696—697.</ref> (1809 год) пісаў, што «літоўцы» маюць няяснае мяшанае «германа-славянскае» паходжаньне; іх жамойцкая група складаецца з носьбітаў дыялекту, які мае назву «польска-літоўскі», сама ж «літоўская» мова на дзьве траціны складаецца з славянскай; аўтар паведаміў, што суседзям «літоўцы» сьпярша былі вядомыя як гуды, а таксама згадаў яцьвягаў і такую іх назву, як палешукі. Сяргей Запрудзкі зазначае, што з пададзенай інфармацыі можна меркаваць, што пад назвай «літоўцы» нямецкі лінгвіст часткова разумеў беларусаў<ref name="Zaprudzki-2013-96"/>. Іншы нямецкі лінгвіст {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёган Сэвэрын Фатэр||en|Johann Severin Vater}} у свай працы «Літаратура, датычная граматык, лексыкі і збораў словаў усіх моваў зямлі: выкладзеная ў альфабэтным парадку моваў…»<ref>Litteratur der Grammatiken, Lexika und Wörtersammlungen aller Sprachen der Erde. — Berlin, 1815. S. 132.</ref> (1815 год) сьцьвярджаў, што будучы сястрой [[Латыская мова|латыскай мовы]], з пункту гледжаньня лексыкі і граматыкі «літоўская» мова была пераважна славянскай, у іншых дачыненьнях — германскай; «літоўская» мова мела свае адгалінаваньні ў Жамойці і на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Апошняе сьцьверджаньне дазваляе меркаваць, што тут таксама пад «літоўскай» мовай часткова разумелася беларуская<ref>[[Сяргей Запрудзкі|Запрудскі С.]] [https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/57376/1/%d0%97%d0%b0%d0%bf%d1%80%d1%83%d0%b4%d1%81%d0%ba%d1%96_%d0%9d%d0%b0%d0%b7%d0%b2%d1%8b%20%d0%b1%d0%b5%d0%bb%20%d0%bc%d0%be%d0%b2%d1%8b_81-111.pdf Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст.] // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — {{Менск (Мінск)}}: БДУ, 2013. С. 100.</ref>.