Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 302:
У 1846 годзе на прапанову Расейскай акадэміі навук даслаць зьвесткі пра наяўнасьць неславянскіх нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку і летувісаў, ваўкавыскі земскі спраўнік паведаміў, што ў [[Ваўкавыскі павет (Гарадзенская губэрня)|Ваўкавыскім павеце]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]] жыве 84 190 «''літоўцаў праваслаўнага і каталіцкага веравызнаньня''ў» (большасьць насельніцтва павету). Як падкрэсьлівае гісторык [[Аляксандар Краўцэвіч]], такім парадкам мясцовы ўраднік з тэрыторыі гістарычнай Літвы традыцыйна атаясаміў «літоўцаў» з тутэйшымі беларусамі<ref>Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — Беласток, 2008. С. 114.</ref>. Паводле апублікаваных у 1861 годзе афіцыйных зьвестак губэрнскіх статыстычных камітэтаў, сабраных у канцы 1850-х гадоў з дапамогай мясцовага духавенства ўсіх канфэсіяў, у Ваўкавыскім павеце налічвалася ўжо толькі 37 481 «літоўцаў», з астатняга насельніцтва павету 23&nbsp;816 чал. назвалі праваслаўнымі «вялікарасіянамі», 9032 чал. — каталікамі-«палякамі», 8578 чал. — «беларусамі», 2854 чал. — праваслаўнымі «[[яцьвягі|яцьвягамі]]», 15 чал. — «маларасіянамі»<ref name="Zapiski-1861-153">Записки Императорского русского географического общества. Кн. 3, 1861. С. 153.</ref>. Тым часам у [[Гарадзенскі павет (Гарадзенская губэрня)|Гарадзенскім павеце]] налічылі 46&nbsp;270 «літоўцаў», 16&nbsp;426 «палякаў», 8171 «вялікарасіяніна» і 2074 «беларусы», пры гэтым 29&nbsp;856 «літоўцаў» спавядалі праваслаўе. Апроч таго, у [[Берасьцейскі павет (Гарадзенская губэрня)|Берасьцейскім павеце]] налічылі 13&nbsp;322 праваслаўныя «літоўцы», у [[Пружанскі павет (Гарадзенская губэрня)|Пружанскім павеце]] — 22&nbsp;103, у [[Слонімскі павет (Гарадзенская губэрня)|Слонімскім павеце]] — 53&nbsp;808, а ў [[Кобрынскі павет (Гарадзенская губэрня)|Кобрынскім павеце]] — 22&nbsp;725 праваслаўных «яцьвягаў»<ref name="Zapiski-1861-153"/>. Пры гэтым большую частку насельніцтва Менскай губэрні ў гэтых сьпісах ужо азначылі як беларусаў, хоць у [[Слуцкі павет (Менская губэрня)|Слуцкім павеце]] яшчэ налічылі 20&nbsp;721 «літоўцаў» (зь іх 9028 праваслаўных), у [[Барысаўскі павет|Барысаўскім павеце]] — 19&nbsp;082, у [[Ігуменскі павет|Ігуменскім павеце]] — 14&nbsp;919<ref>Записки Императорского русского географического общества. Кн. 3, 1861. С. 153.</ref>. У Віленскай губэрні гэтыя ж сьпісы дэкляравалі 27&nbsp;985 праваслаўных «літоўцаў» (пераважна ў [[Лідзкі павет (Віленская губэрня)|Лідзкім павеце]])<ref>Записки Императорского русского географического общества. Кн. 3, 1861. С. 150—151.</ref>. У 1869 годзе расейскія ўлады апублікавалі статыстычныя зьвесткі пра этнічны склад падатнага насельніцтва, дзе ўжо і большасьць насельніцтва Гарадзенскай губэрні азначалася як беларусы («нацыянальнасьць» жыхароў гэтым разам вызначалі расейскія паліцыйныя прыставы, якія дасылалі зьвесткі беспасярэдне ў статыстычны камітэт)<ref>[[Сяргей Токць|Токць С.]] Беларуская вёска на мяжы эпох. Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 — першай трэці 20 ст.). — {{Горадня (Гродна)}}: ГрДУ, 2003. С. 149—150.</ref>. У 1886 годзе латыска-летувіскі этнограф {{Артыкул у іншым разьдзеле|Эдуард Вольтэр||be|Эдуард Аляксандравіч Вольтэр}}, які карыстаўся падтрымкай [[Расейскае геаграфічнае таварыства|Расейскага геаграфічнага таварыства]], даваў наступныя інструкцыі датычна збору статыстычных зьвестак у Віленскай губэрні<ref>Вольтер Э. Об изучении литовского языка и племени // Памятная книжка Виленской губернии на 1887 год. — Вильна, 1886. С. 133.</ref>: «''Пры зьбіраньні статыстычных зьвестак часта зьмешваюцца паняцьці Ліцьвін, Літва ў гістарычна-геаграфічным значэньні зь Літвой этнаграфічнай. Ліцьвінам лічыцца мусіць той, хто ў хатнім побыце размаўляе па-літоўску{{Заўвага|Тут — у сэнсе «па-летувіску»|name="pa-letuvisku"}} <...> У цяперашні час зьвесткі, датычна прынятых у войска ў рубрыцы «паводле паходжаньня», мусяць лічыцца сумнеўнымі ад таго, што вельмі шмат ліцьвінаў значыцца ў паветах — дзе іх цяпер, як тых, хто размаўляе па-літоўску, зусім няма; а наадварот, у тых паветах, дзе цяпер яшчэ гавораць па-літоўску, паводле статыстычных табліцаў прынятых літоўцаў у войска паказваецца параўнальна мала. У [[Вялейскі павет (Віленская губэрня)|Вялейскім]] і [[Дзісенскі павет (Віленская губэрня)|Дзісенскім]] паветах пра літоўцаў ня можа быць і гаворкі...»{{Заўвага|{{мова-ru|При собирании статистических сведений часто смешиваются понятия Литвин, Литва в историко-географическом значении с литвою этнографической. Литвином считаться должен тот, кто в домашнем быту говорит по литовски <...> В настоящее время сведения, относительно принятых в войска по рубрике «по происхождению», должны считаться сомнительными оттого, что очень много литвинов значится в уездах — где их теперь, как по литовски говорящих, вовсе нет; а наоборот, в тех уездах, где ныне еще говорят по литовски, по статистическим таблицам принятых литовцев в войска показано сравнительно мало. В Вилейском и Дисненском уездах о литовцах не может быть и речи...|скарочана}}}}''.
 
Выдадзены ў 1870 годзе Імпэратарскай акадэміяй навук у [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] «Словарь белорусского наречия» [[Іван Насовіч|Івана Насовіча]] падае да беларускага слова «литвин» расейскі адпаведнік «литовец» і прыклад ужываньня «''литвин як лин''», сьледам падаецца слова «[[Літвякі (неадназначнасьць)|литвяк]]», якому даецца расейскае тлумачэньне «тоже, что литвин» і прыклад ужываньня «''литвяки по нашему не говоруць''»<ref>Носович И. Словарь белорусского наречия. — СПб, 1870. С. 269.</ref>. РазамТым з тым,часам у слоўніку ў якасьці прыкладу да слова «боцвинне» падаецца «''Кузьма и Дземьян два лицвины, принешли горшочек боцвиння''»<ref name="Nasovic-1870-31"/>. Пры гэтым да вядомай беларускай назвы расейцаў — [[маскаль]] — у слоўніку даецца толькі адно расейскае значэньне «солдат»<ref>Носович И. Словарь белорусского наречия. — СПб, 1870. С. 290.</ref>.
 
Разам з тым, яшчэ ў працы 1886 году (перавыдавалася ў 1890 годзе) пра здушэньне [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнаага паўстаньня 1830—1831 гадоў]] расейскі вайсковы гісторык {{Артыкул у іншым разьдзеле|Аляксандар Пузырэўскі||pl|Aleksandr Puzyriewski}}, які паходзіў зь віленскай шляхты, апісваў насельніцтва вылучанага ім паўночнага тэатру ваенных дзеяньняў ([[Беластоцкая вобласьць (Расейская імпэрыя)|Беластоцкая вобласьць]], [[Віленская губэрня]], часткі [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]] і [[Менская губэрня|Менскай]] губэрняў з найважнейшымі местамі [[Вільня]]й, [[Горадня]]й, [[Коўна]]й, [[Беласток]]ам і [[Менск]]ам) як «''жамойць і літоўцы складаюць земляробчую клясу; гандаль і прамысловасьць у руках жыдоў, якія насяляюць месты і мястэчкі; польская шляхта — паноўная кляса''», а насельніцтва сярэдняга тэатру ваенных дзеяньняў ([[Палесьсе]] — паўднёвыя часткі Менскай і Гарадзенскай губэрняў, паўночная частка [[Валынская губэрня|Валынскай губэрні]] з найважнешымі местамі [[Берасьце]]м, [[Пінск]]ам, [[Мазыр]]ом і [[Бабруйск]]ам) — «''беларусы, літоўцы, палякі, жыды''»<ref>Пузыревский А. К. Польско-русская война 1831 г. — СПб, 1886. С. 21—22.</ref>.