Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 224:
Як зазначае гісторык мовы [[Сяргей Запрудзкі]], яшчэ ў пачатку XIX ст. тэрмін «літоўскі» ў розных мовах (як і «беларускі», «рускі» і многія іншыя) меў «дыфузнае», няўстойлівае ў тэрміналягічным пляне значэньне і ня быў замацаваны за назвай мовы сучасных летувісаў<ref name="Zaprudzki-2013-85"/>. Напрыклад, нямецкі лінгвіст {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёган Хрыстаф Адэлюнг||en|Johann Christoph Adelung}} у сваёй працы «Мітрыдат, або Агульнае мовазнаўства…»<ref>Mithridates, oder allgemeine Sprachenkunde. Band 2. — Berlin, 1809. S. 696—697.</ref> (1809 год) пісаў, што «літоўцы» маюць няяснае мяшанае «германа-славянскае» паходжаньне; іх жамойцкая група складаецца з носьбітаў дыялекту, які мае назву «польска-літоўскі», сама ж «літоўская» мова на дзьве траціны складаецца з славянскай; аўтар паведаміў, што суседзям «літоўцы» сьпярша былі вядомыя як гуды, а таксама згадаў яцьвягаў і такую іх назву, як палешукі. Сяргей Запрудзкі зазначае, што з пададзенай інфармацыі можна меркаваць, што пад назвай «літоўцы» нямецкі лінгвіст часткова разумеў беларусаў<ref name="Zaprudzki-2013-96"/>. Іншы нямецкі лінгвіст {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёган Сэвэрын Фатэр||en|Johann Severin Vater}} у свай працы «Літаратура, датычная граматык, лексыкі і збораў словаў усіх моваў зямлі: выкладзеная ў альфабэтным парадку моваў…»<ref>Litteratur der Grammatiken, Lexika und Wörtersammlungen aller Sprachen der Erde. — Berlin, 1815. S. 132.</ref> (1815 год) сьцьвярджаў, што будучы сястрой [[Латыская мова|латыскай мовы]], з пункту гледжаньня лексыкі і граматыкі «літоўская» мова была пераважна славянскай, у іншых дачыненьнях — германскай; «літоўская» мова мела свае адгалінаваньні ў Жамойці і на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Апошняе сьцьверджаньне дазваляе меркаваць, што тут таксама пад «літоўскай» мовай часткова разумелася беларуская<ref>[[Сяргей Запрудзкі|Запрудскі С.]] [https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/57376/1/%d0%97%d0%b0%d0%bf%d1%80%d1%83%d0%b4%d1%81%d0%ba%d1%96_%d0%9d%d0%b0%d0%b7%d0%b2%d1%8b%20%d0%b1%d0%b5%d0%bb%20%d0%bc%d0%be%d0%b2%d1%8b_81-111.pdf Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст.] // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе / пад агул. Рэд. М. Прыгодзіча. — {{Менск (Мінск)}}: БДУ, 2013. С. 100.</ref>.
 
У 1827 годзе расейскі навуковец {{Артыкул у іншым разьдзеле|Пётар Кёпэн||ru|Кёппен, Пётр Иванович}} у сваёй кнізе «О происхождении, языке и литературе литовских народов» адпрэчваў апублікавы ў 1822 годзе артыкул латыскага сьвятара-дасьледніка {{Артыкул у іншым разьдзеле|Карл Ватсан|Карла Ватсана|de|Karl Friedrich Watson}}, які да «літоўскіх народаў» адносіў летувісаў, латышоў і ўсіх беларусаў («крывічоў»)<ref name="Kiopen-1827-11">Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 11.</ref>. Таксама ён палемізаваў датычна назвы адпаведнай моўнай групы, сьцьвярджаючы «літоўскія мовы» і «літоўскія народы» замест прынятых у той час «латыскія мовы» і «латыскія народы»<ref>Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 32—36.</ref>, хоць пры гэтым ужываў азначэньні «''ўласна гэтак званая літоўская гаворка''», «''ўласнауласна гэтак званая літоўская мова''», «''уласна гэтак званыя літоўцы (жамоць?)» ({{мова-ru|«собственно так называемое литовское наречие», «собственно так называемый литовский язык», «собственно так называемые литовцы (жмудь?)»|скарочана}}<ref>Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 29, 31, 33.</ref>). Разам з тым, яшчэ ў 1831 годзе прафэсар гісторыі [[Парыская акадэмія|Парыскай акадэміі]] А. Жары Мансі вылучаў у літоўскай мове чатыры падмовы: «літоўскую» (уласна) каля [[Вільня|Вільні]] ды іншых; «крывіцкую» каля [[Віцебск]]у, [[Смаленск]]у ды іншых; «жамойцкую»; «пруска-літоўскую» каля [[Тыльзыт]]у ды іншых<ref>Жарри Манси А. История древних и новых литератур, наук и изящных искусств. — Москва, 1832. С. 46.</ref>. А ў 1841 годзе (перавыдавалася ў 1849 годзе) расейскі гісторык {{Артыкул у іншым разьдзеле|Мікалай Устралаў||ru|Устрялов, Николай Герасимович}} ужываў да мовы летувісаў назву «латыская гаворка» ({{мова-ru|«...в воеводствах Виленском и Трокском удержалось Латышское наречие»|скарочана}})<ref>Устрялов Н. Русская история. Ч. 1. — СПб, 1849. С. 249.</ref>.
 
У 1854 годзе на старонках часопіса {{Артыкул у іншым разьдзеле|Библиотека для чтения||ru|Библиотека для чтения}}, які рэдагаваўся ўраджэнцам [[Віленскі павет (ВКЛ)|Віленшчыны]] прафэсарам-паліглётам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Восіп Сянкоўскі|Восіпам Сянкоўскім|ru|Сенковский, Осип Иванович}}, зьявілася крытычная нататка датычна называньня жамойтаў «літвою», а жамойцкай мовы — «літоўскай»<ref>Библиотека для чтения. Том 123, 1854. [https://books.google.by/books?id=4vE6AQAAMAAJ&pg=RA3-PA71-IA7&dq=%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%8E+%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%82%D1%8A&hl=ru&sa=X&ved=2ahUKEwimv-aAqMPzAhUXSfEDHe9xC68Q6AF6BAgLEAI#v=onepage&q=%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%8E%20%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%82%D1%8A&f=false С. 28—29].</ref>: