Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 294:
[[Файл:Congress Poland and Lithuanian governorates - by Alexander Voschinin - 1851 AD.jpg|значак|Мапа № 6 атлясу «Географический атлас Российской империи» (1851 г.)<ref>Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург: 1851. — 17 с.</ref>, дзе цэнтральная частка [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]] (на поўдзень ад [[Горадня|Горадні]] і [[Менск]]у) мае подпіс «літоўцы» ({{мова-ru|литовцы|скарочана}}), а паўночна-ўсходняя частка — «беларусы» ({{мова-ru|белорусы|скарочана}})]]
 
У 1827 годзе расейскі навуковец {{Артыкул у іншым разьдзеле|Пётар Кёпэн||ru|Кёппен, Пётр Иванович}} азначаў нашчадкаў [[крывічы|крывічоў]] як «літоўска-рускіх» ({{мова-ru|Литовско-Русских|скарочана}})<ref name="Kiopen-1827-10">Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 10.</ref> і «літвіна-русаў» (({{мова-ru|Литвино-Руссов|скарочана}}), «беларусцаў» ({{мова-ru|Белорусцев|скарочана}})<ref name="Kiopen-1827-11"/>.
 
Выдадзеная ў 1839 годзе 3-я частка расейскай энцыкляпэдыі {{Артыкул у іншым разьдзеле|Военный энциклопедический лексикон||ru|Военный энциклопедический лексикон}} у артыкуле пра [[Віленская губэрня|Віленскую губэрню]] падавала наступную інфармацыю: «''Насельніцтва складаецца з прыродных літоўцаў, палякаў, жыдоў, расейцаў і малой колькасьці караімаў і татараў. Шляхта большай часткай літоўскага паходжаньня''»{{Заўвага|{{мова-ru|Народонаселение состоит из природных Литовцев, Поляков, Евреев, Русских и малого числа Караимов и Татар. Дворянство большей частью происхождения Литовского|скарочана}}}}<ref>Военный энциклопедический лексикон. Ч. 3. — СПб, 1839. С. 324.</ref>, тым часам у артыкуле пра [[Віцебская губэрня|Віцебскую губэрню]] гэтая ж крыніца замест літоўцаў сярод насельніцтва падавала беларусаў, а паходжаньне шляхты не адзначалася<ref>Военный энциклопедический лексикон. Ч. 9. — СПб, 1839. С. 384.</ref>. Падобная сытуацыя назіралася і ў выдадзенай у 1845 годзе 9-й частцы, калі ў артыкуле пра [[Менская губэрня|Менскую губэрню]] зазначалася, што «''Насельніцтва складаецца з прыродных літоўцаў, палякаў, жыдоў і малой колькасьці татараў. Шляхта большай часткай літоўскага паходжаньня''»{{Заўвага|{{мова-ru|Народонаселение состоит из природных Литовцев, Поляков, Евреев и малого числа Татар. Дворянство большей частью происхождения Литовского|скарочана}}}}<ref>Военный энциклопедический лексикон. Ч. 9. — СПб, 1845. [https://books.google.by/books?id=r_IIAAAAQAAJ&pg=PA58&hl=ru&source=gbs_selected_pages&cad=2#v=onepage&q&f=false С. 58].</ref>, а ў артыкуле пра [[Магілёўская губэрня|Магілёўскую губэрню]] замест літоўцаў ужо падаваліся беларусы<ref>Военный энциклопедический лексикон. Ч. 9. — СПб, 1845. С. 108.</ref>{{Заўвага|Разам з тым, у выдадзенай у 1840 годзе 4-й частцы адзначалася, што насельніцтва [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]] «''пераважна складаецца з русінаў, беларускага племені, з выняткам паўночных паветаў, у якіх пануюць літоўцы. Шляхта амаль ўся даўняга літоўскага і найноўшага польскага паходжаньня''»<ref>Военный энциклопедический лексикон. Ч. 4. — СПб, 1840. С. 108.</ref>}}.