Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 292:
Выдадзенае ў 1787 годзе на загад маскоўскай гаспадыні [[Кацярына II|Кацярыны II]] «Пространное Землеописание Российского Государства» паведамляла, што ў [[Магілёўскае намесьніцтва|Магілёўскім]] і [[Полацкае намесьніцтва|Полацкім]] намесьніцтвах, «''апроч расейцаў, знаходзяцца <...> палякі, літва і жыды''»{{Заўвага|{{мова-ru|«кроме Россиян, находятся <...> Поляки, Литва и Жиды»|скарочана}}}}<ref>Пространное Землеописание Российского Государства. — СПб, 1787. С. 272, 276.</ref>, пры гэтым літва адносілася да славянскіх народаў<ref>Пространное Землеописание Российского Государства. — СПб, 1787. [https://books.google.by/books?hl=ru&id=GFxiAAAAcAAJ&q=%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%B0#v=snippet&q=%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%B0&f=false С. 133].</ref>. Геаграфічны слоўнік Расейскай дзяржавы 1788 году зьмяшчае артыкул «''Белоруссия, или Белая Россия''» з азначэньнем «''краіна, далучаная да Расеі <...> за панаваньнем Кацярыны II <...>, як то павет Дынабурскі, ваяводзтвы Амсьціслаўскае, Віцебскае, часткі паветаў Аршанскага і Рэчыцкага <...> цяпер жа ўся Беларусь падзяляецца на два намесьніцтвы: Полацкае і Магілёўскае''»<ref>Новый и полный географический словарь Российского государства. Ч. 1. — Москва, 1788. С. 123—125.</ref>. У афіцыйным аглядзе Расейскай імпэрыі 1793 году адзначалася, што Магілёўскае намесьніцтва складае частку «Беларусі» ({{мова-ru|«Бело-Руссии»|скарочана}}), а «''яго жыхары — гэта палякі і літва, якія спавядаюць рымска-каталіцкі, грэцкі і ўніяцкі законы; ёсьць тут таксама жыды''» ({{мова-ru|«жители оного суть поляки и литва, исповедующие римско-католицкий, греческий и униатский закон; здесь есть также жиды»|скарочана}})<ref>Плещеев С. И. Обозрение Российской империи в нынешнем ее новоустроенном состоянии. — СПб: Имп. тип., 1793. С. 98.</ref>. Такі ж склад насельніцтва пазначаўся для Полацкага намесьніцтва, якое называлася другой часткай «Беларусі»<ref>Плещеев С. И. Обозрение Российской империи в нынешнем ее новоустроенном состоянии. — СПб: Имп. тип., 1793. С. 95.</ref>.
 
[[Файл:Congress Poland and Lithuanian governorates - by Alexander Voschinin - 1851 AD.jpg|значак|Мапа № 6 атлясу «Географический атлас Российской империи» (1851 г.)<ref>Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург: 1851. — 17 с.</ref>, дзе цэнтральная частка [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]] (на поўдзень ад [[Горадня|Горадні]] і [[Менск]]у) мае подпіс «літоўцы» ({{мова-ru|литовцы|скарочана}}), а паўночна-ўсходняя частка — «беларусы» ({{мова-ru|белорусы|скарочана}})]].
 
У 1827 годзе расейскі навуковец {{Артыкул у іншым разьдзеле|Пётар Кёпэн||ru|Кёппен, Пётр Иванович}} азначаў нашчадкаў [[крывічы|крывічоў]] як «літоўска-рускіх» ({{мова-ru|Литовско-Русских|скарочана}})<ref name="Kiopen-1827-10">Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 10.</ref> і «літвіна-русаў» (({{мова-ru|Литвино-Руссов|скарочана}})), «беларусцаў» (({{мова-ru|Белорусцев|скарочана}}))<ref name="Kiopen-1827-11"/>.