Дзень Волі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Назва: усё ж, паводле слоўнікаў - "напярэдадні", пунктуацыя
Радок 32:
 
Упершыню ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі ў 1919 годзе ў [[Горадня|Горадні]]. На ўрачыстай вячэры старшыня Беларускай цэнтральнай Рады Гарадзеншчыны [[Павал Аляксюк]] прачытаў [[Першая Ўстаўная грамата|Першую Ўстаўную грамату]], па чым прысутныя прасьпявалі [[Мы выйдзем шчыльнымі радамі|беларускі гімн]]. З прамовамі выступілі Б. Квяцінскі, Я. Натусевіч і іншыя<ref name="Arche">[[Андрэй Чарнякевіч|Чарнякевіч А.]], [[Андрэй Вашкевіч|Вашкевіч А.]] [https://web.archive.org/web/20120326041552/http://arche.by/by/page/science/9411 25 сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята] // [[ARCHE Пачатак]]. № 3, 2008. С. 65.</ref>.
 
[[Файл:Žyvie Biełaruś. Жыве Беларусь (24.03.1920).jpg|значак|Артыкул у газэце «[[Беларусь (1919, Менск)|Беларусь]]» да другой гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці з поклічам «[[Жыве Беларусь!|Няхай жыве назалежная Беларусь!]]»]]
 
У 1920 годзе другую гадавіну ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка адзначылі ў Менску, а 27 сакавіка — у Горадні. У Менску прайшлі ўрачыстыя сходы вучняў беларускіх школаў і прытулкаў, на якіх прагучалі прысьвечаныя сьвяту прамовы, па чым дзеці разам з настаўнікамі наведалі каталіцкія і праваслаўныя набажэнствы. У [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|мескім тэатры]], клюбе «[[Беларуская хатка (Менск)|Беларуская хатка]]» і іншых будынках беларускіх арганізацыяў адбыліся культурныя імпрэзы. У [[Архірэйскае падвор’е (Менск)|Юбілейным доме]] прайшоў урачысты сход [[Беларускі нацыянальны камітэт (Менск)|Беларускага нацыянальнага камітэту]], куды ўсе беларускія арганізацыі, у тым ліку [[Беларуская вайсковая камісія]] даслалі сваіх прадстаўнікоў. У Горадні сьвяточная імпрэза адбылася ў памяшканьні клюбу «[[Беларуская хатка (Горадня)|Беларуская хатка]]», дзе прагучаў беларускі гімн, выступілі старшыня Гарадзенскага Беларускага нацыянальнага камітэту Я. Натусевіч, [[Лукаш Дзекуць-Малей|Л. Дзекуць-Малей]] і старшыня Грамады беларускай моладзі С. Баран, па чым хор прасьпяваў некалькі нацыянальных песьняў<ref name="Arche"/>.