Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 285:
Як адзначае гісторык [[Уладзімер Арлоў (гісторык)|Уладзімер Арлоў]], па [[анэксія|анэксіі]] земляў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] спрыялі пашырэньню назвы [[беларусы]], бо гэтая назва больш адпавядала [[імпэрыялізм|імпэрскім інтарэсам]] і дазваляла трактаваць ліцьвінаў як разнавіднасьць [[расейцы|расейцаў («вялікарусаў»)]]. Разам з тым, гэтая назва замацавалася за ўсім насельніцтвам толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў<ref name="Arlou-2012-161"/>.
 
Выдадзенае ў 1787 годзе паводле загаду маскоўскай гаспадыні [[Кацярына II|Кацярыны II]] «Пространное Землеописание Российского Государства» паведамляла, што ў [[Магілёўскае намесьніцтва|Магілёўскім]] і [[Полацкае намесьніцтва|Полацкім]] намесьніцтванамесьніцтвах, «''апроч расіян, знаходзяцца <...> палякі, літва і жыды''»{{Заўвага|{{мова-ru|«кроме Россиян, находятся <...> Поляки, Литва и Жиды»|скарочана}}}}<ref>Пространное Землеописание Российского Государства. — СПб, 1787. С. 272, 276.</ref>, пры гэтым літва адносілася да славянскіх народаў<ref>Пространное Землеописание Российского Государства. — СПб, 1787. [https://books.google.by/books?hl=ru&id=GFxiAAAAcAAJ&q=%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%B0#v=snippet&q=%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B2%D0%B0&f=false С. 133].</ref>. У афіцыйным аглядзе Расейскай імпэрыі 1793 году адзначалася, што Магілёўскае намесьніцтва складае частку «Беларусі» ({{мова-ru|«Бело-Руссии»|скарочана}}), а «''яго жыхары — гэта палякі і літва, якія спавядаюць рымска-каталіцкі, грэцкі і ўніяцкі законы; ёсьць тут таксама жыды''» ({{мова-ru|«жители оного суть поляки и литва, исповедующие римско-католицкий, греческий и униатский закон; здесь есть также жиды»|скарочана}})<ref>Плещеев С. И. Обозрение Российской империи в нынешнем ее новоустроенном состоянии. — СПб: Имп. тип., 1793. С. 98.</ref>. Такі ж склад насельніцтва пазначаўся для Полацкага намесьніцтва, якое называлася другой часткай «Беларусі»<ref>Плещеев С. И. Обозрение Российской империи в нынешнем ее новоустроенном состоянии. — СПб: Имп. тип., 1793. С. 95.</ref>.
 
[[Файл:Congress Poland and Lithuanian governorates - by Alexander Voschinin - 1851 AD.jpg|значак|Мапа № 6 атлясу «Географический атлас Российской империи» (1851 г.)<ref>Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург: 1851. — 17 с.</ref>, дзе цэнтральная частка [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнай тэрыторыі беларусаў]] (на поўдзень ад [[Горадня|Горадні]] і [[Менск]]у) мае подпіс «літоўцы» ({{мова-ru|литовцы|скарочана}}), а паўночна-ўсходняя частка — «беларусы» ({{мова-ru|белорусы|скарочана}})]]