Гісторыя Альбаніі: розьніца паміж вэрсіямі

д
выпраўленьне спасылак
д (выпраўленьне спасылак)
 
У 1381 годзе туркі трапілі на землі Альбаніі і падтрымалі ў міжпляённай вайне род Тапія супраць роду Бальшэй. Альбанія ператварылася ў поле супрацьстаяньня вэнэцыянцаў і турак. Туркі называлі альбанцаў [[арнаўты|арнаўтамі]]. У 1385 годзе сэрбскія і альбанскія князі пацярпелі паразу ў [[бітве пры Саўры]].
 
У сярэдзіне [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] супраціў туркам ладзіў нацыянальны герой [[Скандэрбэг]].
 
Напрыканцы 1571 году туркі цалкам выціснулі вэнэцыянцаў з тэрыторыі Альбаніі. Горны поўнач Альбаніі захаваў пэўную аўтаномію. Улада належала радзе старэйшын на чале з байрактарамі — Захавальнікамі Сьцягу. У Альбаніі паступова распаўсюджваецца іслам.
 
== Новы час ==
Незалежнасьць Альбаніі была абвешчана ў [[1912]]. У 1912—1913 Австра-Вугоршчына, Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Расея і Францыя прызналі спачатку аўтаномію, а пасьля — незалежнасьць Альбаніі ад Турціі. Фактычна над Альбаніяй быў усталяваны пратэктарат гэтых шасьці краінаў, якія і вызначылі граніцы новай дзяржавы.
 
У 1914 годзе на кароткі час князям Альбаніі быў абвешчаны [[Вільгельм Від]], хутка зрынуты падчас праітальянскага перавароту. Сутычкі італьянскіх зацікаўленасьцяў зь нямецкімі сталіся адной з прычынаў пераходу Італіі на бок [[Антанта|Антанты]].
У гады Першай сусьветнай вайны Альбанія ператварылася ў арэны баявых дзеяньняў. У красавіку 1915 году краіны Антанты і Італія падпісалі сакрэтную дамову, якая ліквідавала незалежнасьць Альбаніі. Яе тэрыторыя землі пад канец вайны былі акупаваныя італьянскім, сэрбскім і грэцкім войскамі.
 
21—31 студзеня [[1920]] году альбанскі Нацыянальны кангрэс ізноў абвясьціў незалежнасьць краіны са сталіцаю ў [[Тырана]].
 
== Найноўшы час ==
У [[1925]]—[[1939]]1925—1939 краінай кіраваў кароль [[Зог I]].
 
=== Другая сусьветная вайна ===
Пасьля 1945 сацыялістычная Альбанія ўваходзіла ў савецкі блёк, пасьля савецкіх палітычных рэформ у сярэдзіне 1950-х парвала сувязі з [[СССР]] (1960), моцна зблізілася з Кітаем, атрымлівала ад таго значную фінансавую дапамогу.
 
У [[1974]] кітайская дапамога была значна скарочана, у [[1978]] спынена, у тым ліку, з-за вострай крытыкі альбанскім камуністамі кітайскіх палітычных рэформ.
 
У 1970-х праводзіліся «чысткі» кіраўнічых кадраў.
32 635

зьменаў