Гісторыя Харватыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
{{Харватыя ў тэмах}}
выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
 
Радок 3:
 
== Тэрыторыя Харватыі ў старажытнасьці ==
Тэрыторыя, на якой сёньня разьмяшчаецца [[Харватыя]], упершыню была заселеная [[іліры|ілірскімі плямёнамі]] ў часы [[палеаліт]]у, а пазьней і [[нэаліт]]у. Паводле гэтых плямёнаў на гэтых землях замацавалася назва [[Ілірыя]]. Тутэйшае насельніцтва з [[3 стагодзьдзе да н. э.|3 стагодзьдзя да н. э.]] змагалася супраць экспансіі [[рымляне|рымлян]]. Пазьней тут была створаная рымская [[правінцыя]] ''Illyricum''. Пасьля падзелу [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] ў [[395]] годзе ''Illyricum'' належала ўсходняй яе частцы, пазьней сталася часткай [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]].
 
== Прыход [[славяне|славянскіх плямёнаў]] і ўзьнікненьне [[сярэднявечча|сярэднявечнай]] [[харваты|харвацкай]] [[дзяржава|дзяржавы]] ==
[[Файл:Oton Ivekovic, Dolazak Hrvata na Jadran.jpg|міні|[[Отан Івэкавіч]], ''Прыход харватаў на Адрыятыку'']]
 
З канца [[6 стагодзьдзе|6VI стагодзьдзя]] тэрыторыя сучаснай Харватыі цярпела ад нападаў качавых [[авары|аварскіх]] і [[славяне|славянскіх]] плямёнаў. Харваты і іншыя славяне прыйшлі на [[Балканская паўвыспа|Балканскую паўвыспу]] ў [[7 стагодзьдзе|7 стагодзьдзі]]. Паводле [[імпэратар]]а [[Бізантыя|Бізантыі]] [[Канстанцін VII Багранародны|Канстанціна VII Багранароднага]] раней племя харватаў жыло за [[Карпаты|Карпатамі]] ў мясцовасьці, якую называлі Вялікай ці Белай Харватыяй (цяперашняя [[Галіччына]] ва [[Украіна|Ўкраіне]]). Харваты перамаглі авараў і на запрашэньне імпэратара [[Іраклій|Іраклія]] аселі на [[Балканская паўвыспа|Балканах]], засяліўшы найперш тэрыторыю [[Адрыятычнае мора|адрыятычнага]] ўзьбярэжжа (Далматыйская Харватыя, Прыморская Харватыя), а пазьней, пасьля заняпаду аварскай дзяржавы, і Ніжнюю [[Панонія|Панонію]] (Панонская Харватыя, Пасаўская Харватыя). У [[9 стагодзьдзе|9 стагодзьдзі]] ўладары Панонскай і Далматыйскай Харватыя апынуліся ў залежнасьці ад [[Імпэрыя франкаў|імпэрыі франкаў]]. Спробы авалодаць Далматыйскай Харватыяй рабілі таксама [[Вэнэцыя]] і [[Бізантыя]]. У [[867]] годзе [[Базыль І]] вызваліў з [[арабы|арабскай]] аблёгі горад Рагузу ([[Дуброўнік]]), пасьля чаго ён аднавіў Бізантыйскую ўладу на Далматыйскім узьбярэжжы і стварыў там [[тэма (тэрытарыяльная адзінка)|тэму]] [[Далмацыя]]. Паводле загаду імпэратара далматыйскія гарады [[Спліт]], [[Задар]] (цэнтар тэмы), [[Трогір]] павінны былі плаціць падаткі харвацкаму ўладару.
 
Што датычыць увядзеньня [[хрысьціянства]], то большы ўплыў меў на харвацкіх землях папскі [[нунцыят]], але некаторыя біскупствы прызнавалі ўладу [[Канстантынопаль|канстантынопальскагаканстантынопаль]]скага [[патрыярх]]а. Хрысьціянізацыя харватаў пачалася за ўладай [[Іраклій|Іраклія]], таму тут магла быць адноўленая [[царква|царкоўная]] сыстэма з часоў [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]]. Напрыклад, была адноўленая эпархія ў [[Нін]]е, рэзыдэнцыі харвацкіх [[князь|князёў]], што дазволіла князю [[Трпімір]]у ў [[864]] годзе стварыць самастойную царкоўную арганізацыю. Пазьней у Ніне працавала некалькі вучняў [[Мятода]], якія папулярызавалі славянскую [[літургія|літургію]] і [[пісьменства]]. Пасьля стварэньня тэмы Далмацыі прайшла другая хваля хрысьціянізацыі харватаў і першыя хрысьціянскія місіі ў [[сэрбы|сэрбаў]]. З Далмацыі на славянскія тэрыторыі пранікалі [[грэкі|грэцкія]] місіянэры і прапагандавалі хрысьціянства бізантыйскага ўзору. У [[886]] годзе сюды прыйшлі вучні арцыбіскупа [[Мятод]]а.
 
Выбітным харвацкім князем быў [[Таміслаў]] з роду [[Трпіміравічы|Трпіміравічаў]]. Неўзабаве пасьля ўзыходу на сталец у [[910]] годзе ён здолеў далучыць частку Панонскай Харватыі, якая была занятая мадзьярскімі качэўнікамі. Гэтыя землі з [[10 стагодзьдзе|10 стагодзьдзя]] носяць назву [[Славонія]]. Арыентацыя Трпіміравічаў на папства прынесла Таміславу вялікую карысьць — каралеўскі тытул (у [[924]] ці [[925]] годзе). У той жа час першы [[сынод]] [[925]] году ў [[Спліт|Спліце]] абмежаваў славянскія богаслужэньні і вызначыў рэлігійную арыентацыю на [[Рым]]. Другі сынод у [[928]] годзе скасаваў біскупства ў Ніне і ўлучыў Харватыю ў Спліцкае біскупства. У часе пагрозы [[Першае Баўгарскае царства|баўгарскай]] экспансіі [[Таміслаў]] заключыў дамову з [[Бізантыя]]й і дапамог ёй перамагчы [[цар]]а [[Сімэона І]]. Бізантыя прызнала каралеўскую ўладу ў Далмацыі.
 
== [[Пэрсанальная унія]] з вугорскім каралеўствам і ўлада [[Габсбургі|Габсбургаў]] ==
У [[1102]] годзе [[Харватыя]] далучылася да [[Вугоршчына|Вугоршчыны]], заключыўшы пэрсанальную унію. У гэты час на дзяржаўнай сцэне зьяўляюцца арыстакратычныя роды [[Франкапаны|Франкапанаў]] і [[Шубічы|Шубічаў]]. [[Далмацыя|Далмацыю]] кантралявала [[Бізантыя]], а з [[1409]] году [[Вэнэцыянская рэспубліка]]. На поўдні Далмацыі з [[14 стагодзьдзе|14 стагодзьдзя]] існавала незалежная [[Дуброўніцкая рэспубліка]]. З [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] Харватыя, перш за ўсё яе ўсходняя частка [[Славонія]], былі вымушаныя супрацьстаяць [[Асманская імпэрыя|турэцкім]] нападам. Пасьля [[бітвы на Магачы]] ([[1526]]) [[Харватыя]] ў складзе Вугоршчыны з [[1 студзеня]] [[1527]] году ўваходзіць у пэрсанальную унію з [[Аўстрыя]]й. Калі [[Асманская імпэрыя]] пашырылася ў [[Эўропа|Эўропу]], Харватыя апынулася на мяжы з новымі турэцкімі тэрыторыямі. Нягледзячы на актыўны супраціў, Харватыя страчвала ўсё большыя і большыя тэрыторыі. У [[1529]] годзе на яе тэрыторыі ўзьнікае [[Вайсковая мяжа]] ([[харвацкая мова|па-харвацку]] ''Vojna krajina''), мэтай якой зьяўляецца абарона хрысьціянскага сьвету ад [[Асманская імпэрыя|туркаў]]. У гэтую мясцовасьць, уцякаючы ад туркаў на захад, масава перасяляліся [[сэрбы]], зьмяняючы этнічны склад тэрыторыі. Пасьля падзеньня [[Біхач]]а ў [[1592]] годзе ад колішніх Харвацкіх тэрыторыйтэрыторыяў засталося толькі 1680016 800 км². Гэтыя землі называлі «''reliquiae reliquiarum olim inclyti regni Croatiae''» (рэшткі рэшткаў калісьці вялікага Харвацкага каралеўства). У [[1700]] годзе ў выніку баявых дзеяньняў паміж [[Аўстрыя]]й і [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыяй]] была вызваленая [[Славонія]]. Яе тэрыторыя была разьдзеленая паміж Вайсковай мяжой і новастворанайнавастворанай кароннай зямлёй [[Каралеўства Славонія|каралеўствам Славонія]], якое ў [[1745]] годзе было злучана з Харватыяй у [[Харвацка-Славонскае каралеўства]]. Калі ў [[1797]] годзе перастала існаваць [[Вэнэцыянская рэспубліка]], яе тэрыторыі на ўсходнай Адрыятыцы зрабіліся прадметам спрэчкі паміж Францыяй і Аўстрыяй. Падчас [[Напалеонаўскія войны|Напалеонаўскіх войнаў]] Францыя ў [[1809]] годзе перамагае Аўстрыю, і Харватыя да [[1814]] году ў рамках так званых [[Ілірскія правінцыі|Ілірскіх правінцыяў]] [[анэксыя|анэксаванае]] [[Францыя]]й. У [[1815]] годзе ўзмацняецца [[мадзьярызацыя]], рэакцыяй на якую было атрыманьне самастойнасьці Харвацка-Славонскага каралеўства ў межах [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыйскай імпэрыі]].
 
[[Файл:Ivan Zasche, Portret bana Josipa Jelacica.jpg|міні|150пкс|Бан [[Ёсіп Елачыч]]]]
 
[[Нацыянальнае адраджэньне]] пачалося ў Харватыі ў [[19 стагодзьдзе|19 стагодзьдзі]] і было рэакцыяй на [[германізацыя|германізацыю]], мадзьярызацыю і [[італьянізацыя|італьянізацыю]] харватаў. Ідэі [[ілірызм]]у захапілі шмат каго з уплывовых асобаў харвацкага грамадзтва, пачынаючы з [[1830-я|1830-х]] гадоў. Гэта прывяло да рэформы і канчатковай кадыфікацыі літаратурнай мовы і ўсплеску ў разьвіцьці нацыянальнай культуры. [[Харвацкая мова]] была ўведзеная ў якасьці афіцыйнай у Далмацыі, Харвацка-Славонскім каралеўстве. Ствараюцца палітычныя партыі.
У [[1867]] годзе быў заключаны [[Аўстра-вугорскі кампраміс]], пасьля чаго Харвацка-Славонскае каралеўства было вернутае пад уладу Вугоршчыны, але ў [[1868]] годзе атрымала частковую аўтаномію.
 
== [[Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў]] і [[Каралеўства Югаславія]] ([[Першая Югаславія]]) ([[1918]]—[[1941]]1918—1941) ==
[[1 сьнежня]] [[1918]] году [[Харватыя|харвацкія землі]] ўваходзяць у Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў (Каралеўства СХС), створанае з тэрыторыйтэрыторыяў, якія былі пад уладай [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]]. У межах Каралеўства адбываецца аб’яднаньне Харвацка-Славонскіх тэрыторыяў з [[Далмацыя]]й і ўтварэньне ў такім выглядзе аўтаномнай Харватыі. У [[1921]] годзе ўлада ў Каралеўстве была цэнтралізаваная ў [[Белград]]зе. Таксама былі перакроеныя ўнутраныя межы Каралеўства, супраць чаго вельмі актыўна выступала Харвацкая рэспубліканская сялянская партыя на чале з [[Ст'епан Радзіч|Ст’епанам Радзічам]]. У 1928 годзе ў каралеўскім парлямэнце Ст’епан Радзіч быў сьмяротна паранены сэрбскім дэпутатам [[Пуныша Рачыч|Пунышам Рачычам]], што выклікала непакоі ў [[Загрэб]]е. [[3 кастрычніка]] [[1929]] году кароль [[Аляксандар І Югаслаўскі|Аляксандар І]] абвясьціў дыктатуру і выдаў новую канстытуцыю, а таксама перайменаваў [[Каралеўства СХС]] у Каралеўства Югаславію.
У [[1934]] годзе кароль Аляксандар быў забіты радыкаламі, якіх раней уціскаў. Харватыя атрымала аўтаномію ў [[1939]] годзе пад назвай Банавіна Харватыя.
 
== [[Другая сусьветная вайна]] і [[Незалежная дзяржава Харватыя]] ==
[[Файл:Ndh 1941.png|міні|250пкс]]
Пасьля ліквідацыі [[нацызм|нацысцкай]] [[Нямеччына]]й [[Югаславія|югаслаўскай]] дзяржавы ў [[1941]] годзе харвацкія [[усташы|ўсташы]] абвясьцілі стварэньне Незалежнай дзяржавы Харватыя, у якую ўваходзіла бальшыня харвацкіх тэрыторыяў, а таксама тэрыторыя [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніі і Герцагавіны]]. Кіраўніком усташоўскай партыі, а потым і Незалежнай дзяржавы Харватыі, быў генэрал [[Антэ Павэліч]]. Ягоны рэжым прымаў расысцкія законы, стварыў на тэрыторыі НДзХ восем канцэнтрацыйных лягераў і пачаў кампанію па зьнішчэньні [[сэрбы|сэрбаў]], [[габрэі|габрэяў]] і [[цыганы|цыганоў]], а таксама сваіх палітычных супраціўнікаў, у першую чаргу [[камунізм|камуністаў]].
Напачатку [[1941]] году ў Харватыі зьявіўся і [[антыфашысцкі рух]], якім кіравала Камуністычная партыя Югаславіі на чале з [[Ёсіп Броз Тыта|Ёсіпам Брозам Тытам]]. Сэрбская арганізацыя [[чэтнікі|чэтнікаў]] змагалася супраць усташоў і харватаў наогул, але ўжо ў [[1942]] годзе, калі пачаў мацнець [[партызанскі рух]] на чале з камуністамі, чэтнікі пачалі адкрыта супрацоўнічаць з усташамі ў барацьбе супраць партызанаў. Аднак маштаб партызанскага руху ўзрастаў. З часам ён пашырыўся на ўсю тэрыторыю і з дапамогай [[СССР|савецкіх]] войскаў у [[1945]] годзе ліквідаваў нацысцкую ўладу.
 
== Сацыялістычная Югаславія ([[Другая Югаславія]]) ([[1945]]—[[1991]]1945—1991) ==
У пасьляваенны час [[Харватыя]] насіла назву Народнай рэспублікі ([[1945]]—[[1963]]1945—1963), а потым Сацыялістычнай рэспублікі ([[1963]]—[[1990]]1963—1990) у складзе Фэдэратыўнай народнай, а потым [[Сацыялістычная фэдэратыўная рэспубліка Югаславія|Сацыялістычнай фэдэратыўнай рэспублікі Югаславіі]]. Дзяржавай кіравала [[Камуністычная партыя]]. Увесь гэты час Харватыя была другой пасьля [[Славенія|Славеніі]] па ўзроўні эканамічнага разьвіцьця, таму вымушаная была падтрымліваць бяднейшыя рэспублікі (напрыклад, [[Рэспубліка Македонія|Македонію]]). Пасьля сьмерці югаслаўскага [[прэзыдэнт]]а [[Ёсіп Броз Тыта|Ёсіпа Броза Тыта]] пачалі паглыбляцца канфлікты паміж асобнымі народамі Фэдэрацыі, галоўным чынам паміж [[харваты|харватамі]] і [[сэрбы|сэрбамі]]. Прычынай аднаго зь іх былі, напрыклад, патрабаваньні аўтаноміі паўмільёну сэрбаў, якія насялялі харвацкую [[Славонія|Славонію]]. Няўдалая палітыка камуністычных партыйпартыяў ўу [[рэспубліка]]х [[СФРЮ]] прывяла да разбурэньня манаполіі ўлады.
 
На першых свабодных выбарах, якія адбыліся [[8 красавіка]] [[1990]] году, перамог [[Франьё Туджман]] з ''Харвацкай дэмакратычнай супольнасьці'' (''Hrvatska demokratska zajednica, HDZ''). Франьё Туджман стаўся прэзыдэнтам Харватыі, а прэм’ерам быў прызначаны [[Сьцяпан Мэсіч]]. Новая ўлада не задавальняла сэрбскае насельніцтва, якое галасавала альбо за камуністаў, альбо за новастворануюнаваствораную ''Сэрбскую дэмакратычную партыю''. У гэтым жа годзе Ф. Туджман абвясьціў стварэньне Сувэрэннай дзяржавы Харватыі, у якой харваты зьяўляюцца асноўным народам, а астатнія народы мяншынямі. Сэрбскае насельніцтва ў намаганьні пазьбегнуць уціску падтрымала югаслаўскую палітыку [[Слабадан Мілошавіч|Слабадана Мілошэвіча]]. У верасьні сэрбы прынялі ''Дэклярацыю сувэрэннасьці і аўтаноміі сэрбскага народа'' на выпадак, калі [[Харватыя]] сапраўды аддзеліцца ад фэдэрацыі. На рэфэрэндуме гэтая дэклярацыя была ўхвалена. Сэрбскае насельніцтва абвясьціла горад [[Кнін]] цэнтрам свайго аўтаномнага рэгіёну. Аднак [[канстытуцыйны суд]] Харватыі не прызнаў аўтаноміі, туды была высланая харвацкая [[паліцыя]] і пачаліся першыя неспакоі. [[30 траўня]] [[1991]] харвацкі парлямэнт прыняў рашэньне аб аддзяленьні ад Югаславіі. У гэты ж час сэрбскае насельніцтва абвясьціла аб стварэньні [[Рэспубліка Сэрбская краіна|Рэспублікі Сэрбская краіна]] як самастойнай часткі СФРЮ, дзе прызнаваліся толькі сэрбскія [[закон]]ы. Народныя хваляваньні падштурхнулі Франьё Туджмана да абвяшчэньня поўнай незалежнасьці Харватыі.
 
== Вайна за незалежнасьць ==
[[Другая Югаславія|Югаслаўскае]] [[войска]] падтрымала сэрбскае насельніцтва Харватыі, што і было пачаткам [[Вайна Харватыі за незалежнасьць|вайны]]. Аднак у хуткім часе ўзьнікла яшчэ адна праблема: ад СФРЮ хацела аддзяліцца і [[Босьнія і Герцагавіна]]. У якасьці кампрамісу сэрбскі бок прапанаваў рэарганізацыю фэдэрацыі ў канфэдэрацыю, але было позна. Да [[1992]] году югаслаўскае войска захапіла траціну харвацкай тэрыторыі. У [[1994]] годзе былі спробы правесьці перамовы, але яны ня мелі посьпеху. Баявыя дзеяньні не былі здольныя спыніць нават кантынгенты [[НАТО]], [[ААН]] і [[ЭЗ]]. У [[1995]] годзе харвацкае войска на чале з [[Антэ Гатовіна]]м правяло надзвычай жорсткую [[апэрацыя «Навальніца»|апэрацыю «Навальніца»]] (''operacija Oluja''), падчас якой была захопленая заходняя [[Славонія]], больш за 200 000 сэрбаў было выгнана, шмат было забітых. Далейшы наступ харвацкага войска быў спынены ціскам [[ЗША]]. Усходняя Славонія тры гады было пад кантролем [[кантынгент]]у [[ААН]]. У [[1998]] годзе гэтая тэрыторыя была вернутая Харватыі, а [[сэрбы]], якія яе насялялі, сталіся харвацкімі грамадзянамі.
 
== Незалежная Харватыя ==
Харватыя была вельмі пашкоджаная працяглымі баявымі дзеяньнямі, галоўным чынам у Славоніі і Далмацыі. Прэзыдэнт Туджман быў [[нацыяналізм|нацыяналістычна]] арыентаваны, таму незалежны друк быў абмежаваны, таксама як і супрацоўніцтва зь ''Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі''. У [[2000]] годзе прэзыдэнтам стаўся [[Сьцяпан Мэсіч]], які абяцаў, што Харватыя будзе больш міралюбнай і эўрапейскай краінай.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:History of Croatia}}
 
{{Харватыя ў тэмах}}