Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў: розьніца паміж вэрсіямі

д
выпраўленьне спасылак
д (выпраўленьне спасылак)
 
|НазваЎРоднымСклоне = Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў
|НазваНаДзяржаўнайМове = {{мова-hr||скарочана}} Država Slovenaca, Hrvata i Srba,<br/>{{мова-sr||скарочана}} Држава Словенаца, Хрвата и Срба,<br/> {{мова-sl||скарочана}} Država Slovencev, Hrvatov in Srbov
|ПэрыядІснаваньня = [[1918]]
|ПапярэдняяДзяржава1 = Аўстра-Вугоршчына
|СьцягПапярэдняйДзяржавы1 = Flag of Austria-Hungary 1869-1918.svg
|ЧасРозьніцаUTCУлетку =
|НезалежнасьцьПадзеі = — абвешчаная<br/>— пераўтвораная
|НезалежнасьцьДаты = <br />[[29 кастрычніка]] [[1918]]<br/>[[1 сьнежня]] [[1918]]
|АўтамабільныЗнак =
|ДамэнВерхнягаЎзроўню =
 
== Стварэньне ==
У [[1918]] годзе, у канцы існаваньня Аўстра-Вугоршчыны, імпэрыя зазнавала ўнутраныя крызісы, выкліканыя ў тым ліку і хваляваньнямі серад шматлікага славянскага насельніцтва краіны<ref name=matijevic>{{Кніга|аўтар = Matijević, Zlatko.|частка = 14|загаловак = Narodno vijeće Slovenaca, Hrvata i Srba u Zagrebu: Osnutak, djelovanje i nestanak (1918/1919)|арыгінал = |спасылка = http://hrcak.srce.hr/29290?lang=en|адказны = |выданьне = Fontes|месца = |выдавецтва = Hrvatski državni arhiv|год = |том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. Этнічныя тэрыторыі той часткі паўднёвых славянаў, якія ўваходзілі ў склад Аўстра-Вугоршчыны, былі падзеленыя між наступнымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі ўтварэньнямі:
 
* [[Цысьлейтанія]]:
* Босьнія і Герцагавіна (мела статус [[кандамініюм]]у Аўстрыі ды Вугоршчыны).
 
Меры па ўмацаваньні праюгаслаўскіх сілаў у Харватыі-Славоніі былі ініцыяваныя г.зв. югаслаўскім парлямэнцкім клюбам — групаў паўднёваславянскіх дэпутатаў у парлямэнце Цысьлейтаніі. [[2 сакавіка|2]]-[[3 сакавіка]] [[1918]] году ў [[Загрэб]]е адбылася сустрэча розных палітычных партыяў, у першую чаргу Славенскай народнай партыі й Партыі правоў на чале зь Міле Старчавічам<ref name=boban>{{Кніга|аўтар = Boban, Ljubo.|частка = 26|загаловак = Kada je i kako nastala Država Slovenaca, Hrvata i Srba|арыгінал = |спасылка = http://hrcak.srce.hr/index.php?show=clanak&id_clanak_jezik=76927&lang=en|адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = Radovi - Journal - Institute of Croatian History|год = 1993|том = 1|старонкі = 187-198|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref><ref name=stambuk>{{Кніга|аўтар = Štambuk-Škalić, Marina; Matijević, Zlatko.|частка = |загаловак = Narodno vijeće Slovenaca, Hrvata i Srba u Zagrebu 1918-1919. Izabrani dokumenti|арыгінал = |спасылка = http://hrcak.srce.hr/index.php?show=clanak&id_clanak_jezik=46053&lang=en|адказны = |выданьне = Fontes|месца = |выдавецтва = Hrvatski državni arhiv|год = |том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>, пры гэтым былі выключаныя Харвацка-сэрбская кааліцыя і апазыцыйная ёй Харвацкая сялянская партыя. Па сустрэчы была складзеная агульная рэзалюцыя, у якой абвяшчаліся адзінства славенцаў, харватаў і сэрбаў; патрабаваньне права на самавызначэньне і кіраваньне тэрыторыяй, якія займаюць гэтыя народы<ref name=matijevic/>. Тры народы апісваліся як адзіная нацыя з роўнапраўнымі яе часткамі.
 
У ліпені-жніўні [[1918]] году ў [[Спліт|Спліце]], [[Сушак]]у і [[Любляна|Любляне]] былі створаныя г.зв. Народныя арганізацыі славенцаў, харватаў і сэрбаў, мэтаю якіх было прасоўваньне згаданае палітыкі. У канцы жніўня харвацка-славонскі бок зноў сустрэўся ў Загрэбе для абмеркаваньня далейшых дзеяньняў і спосабаў атрыманьня падтрымкі Харвацка-сэрбскае кааліцыі<ref name=matijevic/>.
 
[[14 верасьня]] гтэага ж году міністар замежных справаў Аўстра-Вугоршчыны Іштван Бурыян выступіў з заявай пра ўрэгуляваньне Першае сусьветнае вайны мірным шляхам і стаў відавочным хуткі канец. Да пачатку кастрычніка славенска-харвацка-сэрбскі рух плянаваў стварэньне Нацыянальнага сходу. Сьвятазар Прыбічавіч, лідэр харвацка-сэрбскае кааліцыі, пайшоў на канфрантацыю з Срджанам Будышаўлевічам, якога Прыбічавіч падазраваў у наяўнасьці плянаў па падрыве кааліцыі. Тым ня менш, абодва палітыкі здолелі прыйсьці да кампрамісу, у выніку якога была дасягнутая дамоўленасьць далучэньне да любой Нацыянальнай рады да фармаваньня Нацыянальнага сходу. У той жа час арганізатары руху атрымлівалі дапамогу ад харвацкай Народнай партыі і сэрбскай Народнай радыкальнай партыі. [[5 кастрычніка|5]]-[[6 кастрычніка]] быў скліканы папярэдні сход і пачалося фармаваньне выканаўчых камітэтаў. Месцы былі разьмеркаваныя серад сябраў усіх партыяў, але адзначаўся асаблівы характар гэтага разьмеркаваньня<ref name=matijevic/><ref name=stambuk/>.
 
Пазьней у кастрычніку таксама былі праведзеныя шматлікія сустрэчы, падчас якіх маніфэст імпэратара Аўстра-Вугоршчыны [[Карл І Габсбурскі|Карла І]] пра [[фэдэрацыя|фэдэралізацыю]] Цысьлейтаніі быў адхілены. [[28 кастрычніка]] міністар замежных справаў Аўстра-Вугоршчыны Андрашы Дзьюла накіраваў ураду [[ЗША]] мірную ноту, тады як [[бан (тытул)|бан]] Харватыі, Антун Міхалавіч паведаміў пра гэта імпэратара краіны і быў звольнены з інструкцыяй ''рабіце як заўгодна''<ref name=matijevic/>. Вайсковае міністэрства таксама дазволіла мясцовым ваенным фармаваньням падысьці да народных радаў з мэтаю дапамогі ў падтрымцы законнасьці й парадку. Гэтыя акалічнасьці былі ўспрынятыя сэрбска-харвацка-славенскімі дзеячамі як фактар распаду Аўстра-Вугоршчыны, праз што ўтварэньне агульнае дзяржавы стала лічыцца дасягальнай мэтай<ref name=matijevic/>.
 
=== Нацыянальная Рада ===
Нацыянальная Рада, таксама вядомая як Народная Рада была створаная [[5 кастрычніка|5]]-[[8 кастрычніка]] ў Загрэбе ў якасьці пашырэньня рашэньняў, прынятых раней славенска-харвацка-сэрбскімі дзеячамі ў сакавіку [[1918]] году. Рада абвясьціла сябе палітычным прадстаўнічым органам славенцаў, харватаў і сэрбаў, якія жылі на той момант у Харватыі-Славоніі, Фіюмэ, Далмацыі, Босьніі й Герцагавіне, [[Істрыя|Істрыі]], [[Трыест|Трыесьце]], [[Крайна|Крайне]], [[графства Гарыцыя|Гарыцыі]], [[Штырыя (герцагства)|Штырыі]], [[Карынтыя (герцагства)|Карынтыі]], [[Бачка|Бачцы]], [[Банат|Банаце]], Бараньі, Мэджымур’і ды іншых частках паўднёвага ўсходу Вугоршчыны. Быў створаны ўласны Цэнтральны камітэт і Прэзыдыюм. Сыстэма складу Рады зыходзіла з прапорцыі, згодна зь якой адзін яе сябра прадстаўляў 100 тыс чал. Акрамя гэтага, у склад Рады ўваходзілі 5 прадстаўнікоў ад харвацкага Сабару (парлямэнту), сойму Босьніі й Герцагавіны і Райхсрату (парлямэнту ўсёй Цысьлейтаніі) у агульнай складанасьці ў 95 чалавек. 32 сябраў з правам голасу мусілі сфармаваць кворум, для любога рашэньня патрабавалася ⅔ ад галасоў.
 
[[19 кастрычніка]] Нацыянальная Рада апублікавала свой адказ на фэдэралізацыйныя прапановы Карла І, аб’явіўшы сябе вярхоўным прадстаўнічым органам усіх паўднёвых славянаў манархіі і патрабуючы ад свайго боку як прадстаўнікоў паўднёвых славянаў краіны вылучэньня паўднёвых славянаў Аўстра-Вугоршчыны ў адзіную дзяржаву незалежна ад адміністрацыйна-тэрытарыяльных або дзяржаўных межаў.
 
[[29 кастрычніка]] [[1918]] году дзяржава была афіцыйна абвешчаная, першым яе прэзыдэнтам стаў Антан Корашац, славенец паходжаньнем. Тым ня менш, сэрбы Ваяводзіны, у тым ліку Бачкі, Банату й Бараньі, аспрэчылі вынікі дзейнасьці палітычных славенска-харвацка-сэрбскіх дзеячоў і стварылі сваю ўласную адміністрацыю пад вярхоўнай уладай Нацыянальнае рады Сэрбіі; [[25 лістапада]] Ваяводзіна ўвайшла ў склад Сэрбіі. Днём раней рэгіён [[Срэм]] (памежжа Сэрбіі й Харватыі), які хоць і стаў часткай Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў, палічыў патрэбным выйсьці са складу новаўтворанае дзяржавы і ўвайсьці ў склад Сэрбіі<ref name=corovic/><ref name=njegovan/>.
 
== Канфлікт з Італіяй ==
У мэтах недапушчэньня перадачы аўстра-вугорскага флёту, арсэналу і прыбярэжных умацаваньняў краінам [[Антанта|Антанты]] Карл І прыняў рашэньне аб перадачы гэтых рэсурсаў Нацыянальнай радзе, праз што неўзабаве рада накіравала краінам Антанты паведамленьне пра гэтую перадачу. Тым ня менш, праз хуткі час флёт быў атакаваны каралеўскімі вайскова-марскімі сіламі Італіі.
 
Аўстра-Вугоршчына здолела дасягнуць замірэньня з Італіяй, якое было падпісана [[3 лістапада]] [[1918]] году ў Віла-Джусьці. Гэтае пагадненьне прадугледжвала ў тым ліку й заняцьце Італіяй вызначаных тэрыторыяў Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў. У выніку замірэньня Італія заняла Істрыю ды большую частку Далмацыі, застаючыся ў рэгіёне да [[1921]] году да ўступленьня ў сілу Рапальскае дамовы.
 
== Зносіны з Сэрбіяй ==
Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў не атрымала дыпляматычнага прызнаньня ад самога свайго ўтварэньня. У ноце ад [[31 кастрычніка]] Нацыянальная рада праінфармавала ўрады [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]] і [[ЗША]] пра сваю дэ-факта існую незалежнасьць і пра намер утварыць новую дзяржаву з Сэрбіяй і Чарнагорыяй.
 
Падобная нота была адпраўленая ў прадстаўніцтвы Каралеўства Сэрбія і югаслаўскага камітэту ў [[Лёндан]]е. [[8 лістапада]] на ноту адказаў сэрбскі прэм’ер-міністар Нікала Пашыч, прызнаўшы Нацыянальную раду Загрэбу як законны ўрад славенцаў, харватаў і сэрбаў Аўстра-Вугоршчыны і заклікаў урады Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі ды Італіі паступіць на гэты ўзор.
 
[[23 лістапада|23]]-[[24 лістапада]] Нацыянальная рада заявіла пра намер аб’яднаньня ўсёй паўднёваславянскай тэрыторыі былой Аўстра-Вугоршчыны з Каралеўствам Сэрбіі й Чарнагорыі ў адзіную дзяржаву славенцаў, харватаў і сэрбаў. 28 чальцоў Рады былі абавязаныя далучыцца да вырашэньня гэтага пытаньня з урадам Сэрбіі і прадстаўнікамі яе палітычных партыяў. Тым ня менш, у значнай ступені гэтыя інструкцыі былі праігнараваныя, бо 28 чальцоў пачалі весьці перамовы зь непасрэдна сэрбскім рэгентам — Аляксандрам І Карагеоргіевічам<ref name=boban/>.
 
Супраць аб’яднаньня выступіла Сялянская партыя Сьцепана Радыча, аргумэнтуючы гэта тым, што парлямэнт Харватыі ніколі не даваў відавочнае згоды на гэты крок<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.hss.hr/files/Povijest_HSS.pdf| копія = | дата копіі = | загаловак = Povijest HSS| фармат = | назва праекту = Hrvatska seljačka stranka.| выдавец = | дата = 14 студзеня 2014 | мова = hr| камэнтар = }}</ref>.
 
[[1 сьнежня]] гэтага ж году рэгент Аляксандар аб’явіў пра аб’яднаньне «Сэрбіі зь землямі незалежнае дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў у адзінае Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў». Нацыянальная рада па заканчэньні сваёй дзейнасьці ў выніку аб’яднаньня ніколі фармальна не ратыфікавала дэклярацыю. Парлямэнт Сэрбіі зацьвердзіў дакумэнт толькі [[29 сьнежня]]<ref name=boban/>. Апошняй функцыяй Нацыянальнае рады стала складаньне сьпісу прадстаўнікоў для г.зв. Часовага нацыянальнага прадстаўніцтва ў пачатку [[1919]] году<ref name=matijevic/>.
 
== Крыніцы ==
30 329

зьменаў