Даліна прывідаў (Крым): розьніца паміж вэрсіямі

д
 
{{coordКаардынаты|44|44|54|N|34|24|23|E|display=title}}
'''Даліна прывідаў''' - мясцовасьць у [[Крым]]у на заходнім схіле паўднёвай грады [[Горны масіў|горнага масіву]] [[Дэмерджы-яйла|Дэмерджы]] (недалёку ад [[Алушта|Алушты]]). тут знаходзяцца дзіўныя скалы падобныя да розных людзкіх фігур.
 
У 1981 годзе тут быў створаны геалягічны [[помнік прыроды]] агульнадзяржаўнага значэньня [[Урочышча Дэмерджы]] агульнай плошчай 20 га. Яго ахова была даручана Алуштынскаму лесгасу<ref name="Коротенко">''Коротенко Н.Е., Щирица А.С., Каневский А.Я.'' Геологические памятники Украины: справочник-путеводитель. - К.: Наук. думка, 1985. - С. 74.</ref>.
 
У паўночнай частцы Алушцінскай даліны знаходзіцца адна з найпрыгажэйшых гор Паўднёвага берагу - гара Дэмерджы («Каваль-гара»). У даўнія часы гара звалася Фуна, што значыць «тая, што дыміць». Такую ж назву мела крэпасьць, якая знаходзілася на заходнім схіле гары. Уздоўж сярэднявечнай крэпасьці праходзіць сьцежка экскурсійнага маршруту ў Даліну Прывідаў, якая дзівяць сваім незвычайным ляндшафтам.
<gallery>
Выява:Долина привидів.JPG
</gallery>
 
Сваімі формамі каменныя фігуры нагадваюць таямнічыя постаці людзей, жывёл, загадкавых істот, прадметаў і, у залежнасьці ад часу сутак і асьвятленьня, іх выявы мяняюцца, даючы назіральнікам глебу для фантазіі. Асаблівая хараство і таямнічасьць постацям надае густы туман, што сядае на Даліну Прывідаў. Едучы па трасе Сімфэропаль - Алушта, выразна праглядаецца каменная постаць, якая нагадвае жаночыя грудзі. Турысты назвалі гэтую фігуру «Профіль Кацярыны II». Адзін са слупоў - «Волат» - уяўляе сабой каменную глыбу дыямэтрам 5 м, што ўздымаецца на 25 мэтраў. Па баках яго грувасьцяцца слупы і калёны меншых памераў, вышынёй да 10-20 м. Гэты розныя формы рэльефаў выветрываньня. Падобных каменных "прывідаў" у даліне больш за сотню. Здалёк гэтыя слупы нагадваюць гігантаў ці «чортавы пальцы».
 
Усе мудрагелістыя формы Даліны Прывідаў - вынік узьдзеяньня на канглямэраты прыродных стыхій: ападкаў, сонца, ветру, а часам - і землятрусаў. Агульны ж аб'ёмаб’ём каменнага хаосу перавышае 4 мільёны м³. Вялікую навуковую цікавасьць маюць галька і валуны тутэйшых канглямэратаў. Гэта найстаражытнейшыя пароды, узрост якіх вызначаецца ў 800 мільёнаў - 1,1 мільярда гадоў. Цікавая і расьліннасьць: флёра Дэмерджы налічвае 420 відаў, у ліку якіх такія рэдкія, як ціс ягадны, лядвенец крымскі, эспарцэт яйлінскі, піраканта і інш. Даліна прывідаў зьяўляецца папулярным турыстычным аб'ектамаб’ектам.
 
{{Панарама|Украина, Крым, вид с Демерджи на Бабуган и Чатыр-Даг (панорама) 02.jpg||1300px|Краявід з Дэмерджы на Бабуган и Чатыр-Даг (Даліна Прывідаў)}}
 
== Легенды ==
З Далінай Прывідаў зьвязаны шэраг легенд. Паводле адной ззь іх, некалі качэўнікі, што заваявалі Крым, пабудавалі на вяршыні гары Дэмерджы велізарную кузьню. Там кавалася зброя для захопу новых зямель і працавала мноства рабоў. Жар ад гэтай кузьні, нібыта быў настолькі моцным, што ад яго перасыхалі сады, ручаі і крыніцы. Маладая дзяўчына Марыя паднялася да кузьня і стала просіць злога каваля-наглядчык сысьці з гары. Каваль забіў дзяўчыну. Пасьля гэтага гара задрыжала і ўсе злыдні-заваёўнікі пераўтворанага ў камяні. Скамянела і Марыя. Скалу ззь яе профілем і зараз можна ўбачыць у Даліне Прывідаў<ref name="Коротенко"/>.
 
 
== Крыніцы ==
30 329

зьменаў