Вёска: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 2:
'''Вёска''' — паселішча сельскага тыпу зь некалькімі дзясяткамі альбо сотнямі хат індывідуальнага збудаваньня. Вёска магла ўзьнікаць з асобных двароў і мець даволі невялікія памеры, аднак магла зь цягам часу пераўтварацца ў паселішчы больш высокага тыпу — [[сяло|сёлы]]. Асноўнае адрозьненьне вёскі ад [[сяло|сяла]] палягае ў адсутнасьці [[царква|царквы]] ў вёсцы, што, аднак, не зьяўляецца агульным правілам.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Бацькоўская хата кс. Адама Станкевіча ў в. Арляняты.jpg|міні|зьлева|250пкс|[[Язэп Драздовіч]]. Бацькоўская хата ксяндза Адама Станкевіча ў вёсцы Арляняты. 1939 год.]]
Першыя вёскі ўзьніклі як адасобленыя адзінкі побач з [[пагост (тып паселішча)|пагостамі]] і сёламі, аднак яны не зьяўляліся грамадавамі ці вотчыннымі цэнтрамі. Тэрмін «вёска» ў X—XI стст. меў шырокае агульнаславянскае распаўсюджваньне ([[палякі]], [[чэхі]], [[славакі]], [[кашубы]], верхнія і ніжнія [[лужачане]], [[славенцы]] і іншыя). Этымалягічнае паходжаньне слова, аднак, узыходзіць да старажытнаславянскага «весь», што абазначала меру даўжыні. Да ХVI ст. расейцамі і ўкраінцамі гэты тэрмін быў страчаны. Слова «вёска» набыла распаўсюджаньне на беларускіх землях досыць позна, толькі ў XVII ст.<ref>Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973</ref>, паводле тагачасных інвэнтароў тэрміны «вёска» і «сяло» ўжываліся ў аднолькавай меры<ref>Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 21</ref>.