Маанзундзкі архіпэляг: розьніца паміж вэрсіямі

д
(Створана старонка са зьместам '{{Архіпэляг | Назва = Маанзундзкі архіпэляг | Арыгінальная назва...')
 
 
'''Маанзундзкі архіпэляг''' (ад нямецкай назвы праліву Муху-Вяйн — ''Moonsund''), або '''Заходні Эстонскі архіпэляг''' ({{мова-et|Lääne-Eesti saarestik}}) — група астравоў ва ўсходняй частцы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], належыць [[Эстонія|Эстоніі]].
 
Агульная [[плошча]] — каля 4 тысячтысячаў км². У склад архіпэлягу ўваходзяць чатыры буйныя астравы: [[Саарэмаа]], [[Хіюмаа]], [[Муху]] і [[Вормсі]] і каля 500 дробных. Ад мацерыка аддзяляецца пралівам Вяйнамэры, які складаецца з праліваў СуурСуўр-Вяйн паміж мацерыком і Муху і Вааз-Вяйн паміж мацерыком і Вормсам. Найбольшая вышыня — 54 м (ўзгорак Раўнамягі на востраве Саарэмаа).
[[Клімат]] умераны марскі, лагодны. Сярэдняя тэмпэратура [[студзень|студзеня]] складае −4  °C, [[ліпень|ліпеня]] — 17  °C. [[Ападкі|Ападкаў]] 550 мм у год. Вялікая колькасьць [[возера|азёр]]. Астравы малаўрадлівыя, бо складаюцца галоўным чынам з вапнякоў і марскіх адкладаў антрапагэну. Глебы друзавыя і пясчаныя. Расьліннасьць прадстаўлена лугамі і беднымі хваёвымі лясамі, па берагах сустракаюцца зарасьнікі трысьнягу.
На астравах ёсьць запаведнікі Війдумяэ ій Вільсандзі. Найбуйнейшыя гарады — [[Курэсаарэ]] ([[Саарэмаа]], насельніцтва — 14 тысячтысячаў чалавек) і [[Кярдла]] ([[Хіюмаа]], 4 тысячы чалавек).
 
[[Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора]]
32 104

зьмены