Міхась Лужынскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 1:
{{асоба}}
'''Міхась Лужынскі''' ([[1926]] в. [[Кабылкі]], цяпер [[Маладэчанскі раён]] — [[29 ліпеня]] [[2011]], [[Санкт-Пецярбург]]) — дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.
 
Бацька працаваў сакратаром воласьці. У [[1935]] годзе сям’я пераехала ў Гарадок, потым ў [[1939]] годзе ў [[Палачаны]]. У [[1941]] годзе скончыў сямігодку ў [[Хажаў|Хажове]]. А ў [[1942]] годзе пайшоў у гандлёвую школу ў Маладэчна, дырэктарам якой быў [[Барыс Кіт]]. Правучыўся там два гады. Быў сябрам [[СБМ]].
 
Пасьля закрыцьця гандлёвай школы запісаўся добраахвотнікам у школу [[Люфтвафэ]] і разам зь іншымі 46 хлопцамі быў вывезены ў [[Польшча|Польшчу]], а потым — у [[Нямеччына|Нямеччыну]]. У [[1945]] годзе апынуўся ў беларускім лягеры Ватэнштат (Нямеччына), дзе ў [[1946]]-м пазнаёміўся з будучай жонкай Надзеяй. Ажаніўся ў канцы [[1948]]-га, а ў канцы [[1949]]-га выехаў з жонкай у [[Аўстралія|Аўстралію]].
 
Сям’я пасялілася ў [[Сыднэй|Сыднэі]]. Спачатку працаваў электраманцёрам. Потым, скончыўшы інжынэрныя курсы, пайшоў па службовай лесьвіцы ўгору, быў інспэктарам пры пабудове электрычных лініяў. У [[1979]]-м пачаў невялікі бізнэс — займаўся пакупкай і продажам драўніны.
 
Ад самага пачатку актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадзкім жыцьці Аўстраліі, быў сябрам [[Беларускае аб’яднаньне ў Аўстраліі|Беларускага Аб’яднання ў Аўстраліі]], узначальваў Беларускае Аб’еднаньне ў Новай Паўднёвай Валіі ([[1951]]—[[1953]]1951—1953 гг.), рэдагаваў часопіс «[[Новае жыцьцё]]», быў старшынём Беларускага грамадзка-культурнага клюбу.
 
На працягу 17 гадоў яго голас гучаў на аўстралійскіх радыёхвалях, з [[1976]] да [[1993]] году (ад [[1983]] году рабіў перадачы аднаасобна).
 
У ліпені [[2011]] яму стала кепска падчас турыстычнай паездкі ў [[Санкт-Пецярбург]]. Памёр у шпіталі Санкт-Пецярбургу. Верагодна, зьбіраўся наведаць [[Беларусь]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=58111 Памёр дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі Міхась Лужынскі] [[Наша Ніва]]</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 18:
 
== Літаратура ==
* Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. 361 с. С. 328 339.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Лужынскі, Міхась}}