Чарнобыльскі шлях: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 1:
[[Файл:Чарнобыльскі шлях—2014 004.JPG|значак|270пкс|Чарнобыльскі шлях (2014)]]
'''Чарно́́быльскі шлях''' — штогадовае шэсьце беларускай апазыцыі 26 красавіка, прымеркаванае да ўгодкаў [[Чарнобыльская катастрофа|катастрофы на Чарнобыльскай АЭС]] (ЧАЭС) у 1986 годзе. Упершыню прайшоў у 1989 годзе.
 
Упершыню прайшоў 30 верасьня 1989 году і меў вынікам «Чарнобыльскі трыбунал» 25 лістапада 1989 году, рашэньні якога сталі апорай дзейнасьці [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне|Апазыцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]] ў [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня]] ў 1990—1995 гадах.
 
== Гісторыя ==
30 верасьня 1989 году ў Менску адбыўся 1-ы «Чарнобыльскі шлях», які зладзіў [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускі народны фронт «Адраджэньне»]] дзеля адкрыцьця праўды пра [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскую катастрофу]]. Папярэдне з [[Гомель|Гомля]] ў Менск адправілася пешая калёна лікам каля 1000 чалавек, як і са шмат якіх іншых гарадоў Беларусі. У сквэры на [[Вуліца Таўбухіна (Менск)|вуліцы Таўбухіна]] каля «[[Менскі гадзіньнікавы завод|Менскага гадзіньнікавага заводу]]» сабралося каля 30 000 дэманстрантаў, якія рушылі [[шэсьце]]м па [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|Ленінскім праспэкце]] да [[Дом ураду (Менск)|Дому ўраду]]. Вядоўцам [[мітынг]]у выступіў старшыня Беларускага народнага фронту [[Зянон Пазьняк]]. Таксама на [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчы Леніна]] выступілі чалец-карэспандэнт Акадэміі навук БССР [[Алесь Адамовіч]] і намесьнік старшыні Акадэміі навук СССР [[Яўген Веліхаў]]. Пасьля мітынгу ў [[Чырвоны касьцёл|Доме кіно]] адбылася прэс-нарада, на якой ухвалілі рашэньне аб правядзеньні ў Менску «Асамблеі народаў» дзеля стварэньня «Чарнобыльскага трыбуналу». 25 лістапада 1989 году ў Доме кіно на плошчы Леніна адбылася «Асамблея народаў» з удзелам навукоўцаў з [[Латвійская ССР|Латвійскай]] і [[Летувіская ССР|Летувіскай]], [[Малдаўская ССР|Малдаўскай]] і [[Украінская ССР|Ўкраінскай]] ССР. На Асамблеі абралі склад «Чарнобыльскага трыбуналу», які вынес вэрдыкт аб дзеяньнях [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу]] і рашэньні аб вінаватасьці савецкіх чыноўнікаў у стварэньні радыяцыйнай пагрозы для жыцьця беларусаў. Вэрдыкт і рашэньні «Чарнобыльскага трыбуналу» паслужылі апорай для дзейнасьці [[Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне|Апазыцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]] ў [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня|Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня]] ў 1990—1995 гадах<ref>{{Навіна|аўтар=[[Зянон Пазьняк]]|загаловак=Першы «Чарнобыльскі шлях» у рэчышчы беларускай барацьбы за свабоду|спасылка=https://www.bns-volnayabelarus.org/post/piersy-carnobylski-slach-u-recyscy-bielaruskqj-baracby-za-svabodu|выдавец=Беларускі нацыянальны сакратарыят «Вольная Беларусь»|дата публікацыі=30 верасьня 2021|копія=http://www.bielarus.net/archives/2021/09/30/5885|дата копіі=30 верасьня 2021|дата доступу=1 кастрычніка 2021}}</ref>.
 
26 красавіка 1996 году адбыўся першы ў гады кіраваньня [[Аляксандар Лукашэнка|Лукашэнкі]] «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годзьдзя катастрофы на ЧАЭС. Дэманстранты былі лякалізаваныя цьвёрдымі дзеяньнямі [[АМАП]]у, было затрымана вельмі шмат удзельнікаў. Сярод арыштаваных былі актывісты [[БНФ]] — [[Юры Хадыка]], [[Лявон Баршчэўскі]], [[Вячаслаў Сіўчык]], [[Вінцук Вячорка]], журналісты А. Трызна, У. Дзюба. У гэтым мерапрыемстве бралі ўдзел таксама сябры ўкраінскае [[УНА-УНСО]].
 
== Крыніцы ==
== Глядзіце таксама ==
{{Крыніцы}}
* [[Чарнобыльская катастрофа]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://www.youtube.com/watch?v=xzKHsGKdPN8 Чарнобыль і Шлях. 1989 і 1996. Рэтраспэктыва.] (відэа) ''Беларуская Свабода''. 26.04.2011
* [http://www.charter97.org/be/news/2008/4/26/6161/ «Чарнобыльскі Шлях-2008»], [[Хартыя'97]]
Радок 21 ⟶ 24:
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасьля 1990 году)]]
[[Катэгорыя:Чарнобыльская катастрофа]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1989 годзе]]