Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 29:
'''Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь''' — найбуйнейшы музэй мастацкага профілю ў [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]]. Знаходзіцца ў [[Менск]]у на вул. [[вуліца Леніна (Менск)|Леніна]], 20.
 
Будынак Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі праектаваўся як Дзяржаўная карцінная галерэя (аўтар праектапраекту [[Міхаіл Бакланаў]]).
 
== Гісторыя ==
Радок 45:
 
=== Згубы вайны ===
З пачаткам вайны калекцыю рыхтавалі да эвакуацыі. Але вывезьці не пасьпелі. Акупаваны Менск наведвалі Г. Пасэ ій К. Мюльман. Г. Пасэ — дырэктар [[Дрэздэнская галерэя|Дрэздэнскай галерэі]] і асоба, упаўнаважаная па стварэньні асабістага музэю [[Гітлер]]а на яго радзіме, у [[Лінц]]ы. К. Мюльман — асоба, ўпаўнаважаная па ўліку культурных і мастацкіх каштоўнасьцяў на ўсходніх землях. Наведалі Менск і прадстаўнікі таварыства «Спадчына», якое ўзначальваў [[Гімлер]]. Лепшыя прадметы прыкладнога мастацтва і палотны былі канфіскаваныя Г. Пасэ, каштоўныя калекцыі адпраўлены ў [[Трэці Райх|Райх]] і ў [[Кёнігсбэрг]]. Да верасьня 1941 году збор мастацкай галерэі быў практычна страчаны. У гэты час [[Вільгельм Кубэ]] скардзіцца [[Альфрэд Розэнбэрг|А. Розэнбэргу]], што Менск пазбавіўся мільённых каштоўнасьцяў, бо «''каштоўныя палотны, мэбля XVIII—XIX стст., вазы, вырабы з мармура, гадзіньнікі і г. д. [[СС]] аддае на разрабаваньне [[вэрмахт]]у''».
 
Збор мастацкай галерэі перастаў існаваць, і яго страту можна назваць незваротнай. Лёс даваеннага збору ДКГ дагэтуль невядомы. Пошук яго ўскладняе адсутнасьць вопісаў. У «Вопісе музэйных каштоўнасьцяў, вывезеных гітлераўцамі ў Нямеччыну і ў краіны яе саўдзельнікаў і зьнішчаных у выніку разбойніцкіх дзеяньняў» 1944 году, складзенай музэйнымі супрацоўнікамі па памяці, значацца 223 творы расейскага жывапісу, 32 — заходнеэўрапейскага, мэбля з «Сіняй спальні» [[Аляксандар II|Аляксандра II]] ў [[Зімовы палацы|Зімовым палацы]], 60 абразоў XVI—XVIII стагодзьдзяў, 89 твораў скульптуры, 48 слуцкіх паясоў, 480 прадметаў расейскага парцаляну, 800 — заходнеэўрапейскага, 30 прадметаў старажытнага урэцкагаўрэцкага шкла, 200 «посьцілак» ручной працы беларускіх ткачых, сотні твораў беларускіх мастакоў канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя.
 
=== Пасьляваенны пэрыяд ===
[[Файл:1000-rubles-Belarus-2000-f.jpg|міні|Выява музэю на купюры 1000 рублёў]]
Пасьля вайны уў [[Беларусь]] вярнулася толькі невялікая частка твораў, якія знаходзіліся напярэдадні вайны на выстаўках у [[Расея|Расеі]] (напрыклад, бюст князя [[Пётар Румянцаў-Задунайскі|П. А. Румянцава-Задунайскага]] працы [[Фядот Шубін|Ф. Шубіна]]), або знойдзеных савецкімі салдатамі ў канцы вайны ў гарадах Усходняй [[Прусія|Прусіі]] (калекцыя партрэтаў з [[Нясьвіж]]а). Некаторыя працы былі знойдзеныя ў Менску («Шахцёр зь лямпачкай» М. Касаткіна, «Восень» І. Левітана, «Раніца вясны» У. Кудрэвіча выявілі ў недабудаваным будынку ЦК КПБ).
 
Другі этап гісторыі музэю зьвязаны з самаахвярнай дзейнасьцю [[Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР|заслужанай дзяячкі мастацтваў БССР]], дырэктара Галерэі з 1944 году [[Алена Аладава|Алены Аладавай]].
Радок 59:
У 1946 годзе ў фондах было ўжо 317 твораў. Месца для экспазыцыяў не хапала. Аладава атрымала дазвол на будаўніцтва будынка для Галерэі. Праектаваньне было даручана [[Міхаіл Бакланаў|Міхаілу Бакланаву]].
 
Будаўніцтва Мастацкай галерэі зь дзесяцьцю прасторнымі залямі, разьмешчанымі на двух паверхах, было завершана ў 1957 годзе. Будынак стаўся адным зь першых музэйных будынкаў у гісторыі савецкай архітэктуры. 5 лістапада прадстаўленьнем новай экспазыцыі і Ўсебеларускай выставы ўрачыста адкрыўся ''Дзяржаўны мастацкі музэй БССР'' (так стала звацца былая ''Мастацкая галерэя'' з 10 ліпеня 1957 году). Калекцыя музэю тады ўжо дасягала трох тысячтысячаў твораў расейскага, савецкага і беларускага мастацтва.
 
Абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі пасьля распаду [[СССР]] зьмянілі статут музэю — з 1993 году музэй называецца ''Нацыянальным мастацкім музэем Рэспублікі Беларусь''.
Радок 68:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь|712Г000102}}
{{Commons}}
* [https://web.archive.org/web/20160101120241/http://www.artmuseum.by/by/main Сайт музэю]
* [https://web.archive.org/web/20190202131150/http://www.artmuseum.by/by/aboutmuseum/istmus Аб музэі]