Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 31:
У пачатку 1920-х гадоў шэраг саюзных рэспублік заснавалі ордэны для ўзнагароджаньня за баявыя і працоўныя подзьвігі. Такія ордэны былі ў Армэніі, Азэрбайджане, Грузіі, рэспубліках Сярэдняй Азіі, Украіне.
 
У [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] пытаньне аб распрацоўцы праекту рэспубліканскага ордэна было разгледжаны на паседжаньні Прэзыдыюму [[ЦВК БССР]] 16 траўня 1924 году Камісіі па разглядзе [[Герб Беларускай ССР|Герба БССР]] было прапанавана распрацаваць праект Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга і статут ордэна. Знак ордэна прапанавалі распрацаваць мастаку [[Генадзь Змудзінскі|Генадзю Змудзінскаму]]. 25 ліпеня 1925 году праект быў зацверджанызацьверджаны Прэзыдыюмам [[ЦВК БССР]].
 
== Статут ордэна ==
У пастанове Прэзыдыюма ЦВК і [[СНК БССР]] «Аб ордэне Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР» ад 10 кастрычніка 1924 году казалася, што знак адрозьненьня — ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР — прысуджаецца ўсім грамадзянам [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], якія праявілі асаблівую самаадданасьць, ініцыятыву і працавітасьць у вырашэньні гаспадарчых задачзадачаў у сфэры паляпшэньня прамысловасьці, транспарту, арганізацыі сельскай гаспадаркі і іншых галін працы".
 
Ордэн меў 1 ступень, але прадугледжвалася магчымасьць узнагароджаньня ім у другі і трэці раз. Аднак, за 9 гадоў існаваньня ордэна не было ніводнага выпадку ўзнагароджаньня ім яшчэ раз.
Радок 50:
 
== Узнагароджаныя ==
У першыя гады існаваньня ордэна ўзнагароды даваліся вельмі скупа. Так, з канца 1924 па люты 1928 году было ажыцьцёўлена ўсяго 15 узнагароджаньняў ордэнам, і ззь іх толькі 6 асабістых. Асабліва дбайна паставіліся да першага ўзнагароджаньня. Хадайніцтва Магілёўскага акружнога выканкаму аб узнагароджаньні ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР мэліярацыйных таварыстваў «Васількі» і «Астрэні» ад 21 лістапада 1925 году было адхілена ПрэзыдыўмамПрэзыдыюмам [[ЦВК БССР]]. Было прапанавана абмежавацца ганаровымі дыплёмамі. І толькі пасьля другога больш абгрунтаванага і настойлівага хадайніцтва 19 сьнежня 1924 году адбылося першае ўзнагароджаньне. Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР за №1 было ўзнагароджана мэліярацыйнае таварыства вёскі [[Васількі (Магілёўская вобласьць)|Васількі]] [[Бялыніцкі раён|Бялыніцкага раёну]] [[Магілёўская акруга|Магілёўскай акругі]]. Чальцы таварыства, працуючы па пояс у вадзе, аднымі рыдлёўкамі за кароткі тэрмін узьвялі асушальны канал даўжынёй у 9 кілямэтраў.
 
Знак ордэна № 2 атрымалі мэліяратары вёскі [[Астрэні]] [[Чавускі раён|Чавускага раёну]] той жа акругі. Фармулёўка ўзнагароджаньня была агульнай для абодвух таварыстваў: «За праяву гераічнасьці ў пераадоленьні розных цяжкасьцяў мэліярацыйных прац і выключнай энэргіі пры адсутнасьці тэхнічных сродкаў і дасягненьне вызначанай мэты».