Павал Шастакоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{пісьменьнік}}
{{Іншыя значэньні|Шастакоў}}
'''Па́вал Шастако́ў''' ({{ДННарадзіўся|29|6|1889}}, м. [[Манастыршчына]], [[Мсьціслаўскі павет]], цяпер [[Манастыршчанскі раён]], [[Смаленская вобласьць]], [[Расея]] — {{ДСПамёр|29|10|1937}}) — беларускі [[паэт]] і [[журналіст]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў [[Віцебскі настаўніцкі інстытут]]. Працоўную дзейнасьць пачаў настаўнікам школы граматы ў 1906 годзе. З [[1916]] году ў складзе 7-ай артылерыйскай брыгады ваяваў на [[румынскі фронт|румынскім фронце]]. У [[1917]] годзе ў [[Масква|Маскве]]: прапаршчык 2-га запаснога палка цяжкай артылерыйскай брыгады, удзельнік [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году|кастрычніцкага ўзброенага паўстаньня]] ў 1917 годзе ў Маскве. З [[9 лістапада]] чалец Маскоўскага Савету салдацкіх дэпутатаў.
У [[1918]]—[[1919]]1918—1919 гг. у [[Мсьціслаў|Мсьціславе]]: чалец павятовага выканкаму і загадчык аддзела народнай асьветы, рэдактар павятовай газэты «[[Думы бедняка]]». Удзельнічаў у [[Грамадзянская вайна ў Расеі|грамадзянскай вайне]].
У 1920 пераехаў у Менск. Служыў начальнікам палітасьветы губваенкамату. З-за хваробы пакінуў армію. З 1921 году працаваў у Мсьціславе загадчыкам павятовага зямельнага аддзелу. Потым прызначаны загадчыкам аддзелу народнай асьветы Магілёўскага акруговага выканкаму. Пісаў нарысы і артыкулы па-беларуску і па-расейску, друкаваўся ў мясцовай прэсе, у газэце «Савецкая Беларусь».
 
ЗЗь верасьня [[1926]] году па жнівень [[1928]] году ў Маскве — загадчык беларускага сэктару [[Камуністычны ўнівэрсытэт нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Мархлеўскага|Камуністычнага інстытуту нацменьшасьцяў імя Мархлеўскага]]. Арганізаваў у Маскве сьвяткаваньне 20-годзьдзя літаратурнай дзейнасьці Якуба Коласа. Быў адным з укладальнікаў зборніка артыкулаў «Літаратурная творчасьць К. М. Міцкевіча (Якуба Коласа)» (М., 1928), аўтар уступнага артыкула ў зборніку. Удзельнічаў у стварэньні Цэнт­ральнага беларускага клюбу ў Маскве (люты 1928), сябра праўленьня клюбу.
 
ЗЗь верасьня [[1928]] па жнівень [[1929]] году — намесьнік [[наркам асьветы БССР|наркаму асьветы БССР]]. З сакавіка па ліпень 1929 году адказны рэдактар газэты «[[Савецкая Беларусь]]». У траўні 1933 году прызначаны рэдактарам газэты «[[Калгаснік Беларусі]]». Зрабіў выданьне папулярным сярод чытачоў і аўтараў. У жніўні 1935 газэта закрытая.
 
З кастрычніка [[1935]] па жнівень 1936 году — дырэктар [[Белдзяржвыдавецтва]]. Быў чальцом [[ЦВК БССР]] (1929—1932). Аўтар [[лібрэта]] першай опэры [[Мікалай Чуркін|Мікалая Чуркіна]] «Вызваленьне працы», многіх вершаў і артыкулаў.
30 студзеня 1937 году арыштаваны органамі [[НКУС]] па адрасе: вул. К. Маркса, 16 (2-гі Дом Саветаў). Асуджаны 28 кастрычніка 1937 году як «чалец дывэрсійна-шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да найвышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Рэабілітаваны вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 10 лістапада 1956 году. Асабовая справа Шастакова № 7772-с захоўваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]].