Раман Бандарэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 35:
18 лістапада 2020 году тэлеграм-канал «[[Нехта]]» абнародаваў гуказапіс тэлефоннай размовы старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі [[Зьміцер Баскаў|Зьмітра Баскава]] і кікбаксэра [[Зьміцер Шакута|Зьмітра Шакуты]] датычна забойства Бандарэнкі. У размове 12 лістапада 2020 году Шакута згадваў, што «падбег і зваліў» Рамана Бандарэнку ў двары на вуліцы Чарвякова. Таксама Шакута прызнаў, што Бандарэнку зьбівалі пры перадачы зь мікрааўтобуса [[Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня|Спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня]], у якім ён сам знаходзіўся, у мікрааўтобус АМАПу: «За рукі, за ногі і перадалі АМАПу. Потым, калі тэлефон аддавалі, бачыў, ліхтарыкам падсьвечвалі, як «амалоджваюць» (то-бок зьбіваюць на [[слэнг]]у) яго». У размове Баскаў запытаў пра зьбівальніка: «Хто з гэтых хлопцаў там быў? Іх трое было». Калі Шакута паясьніў, што «з тэлефонам быў, малады», Баскаў выказаў веданьне асобы зьбівальніка, хоць і не назваў яго імя: «Я зразумеў. Я ж стаяў, калі размаўлялі, гаўкаліся»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Зьявіўся запіс, як два галасы, падобныя да галасоў Баскава і Шакуты, абмяркоўваюць інцыдэнт з Бандарэнкам|спасылка=https://m.nashaniva.com/articles/262611/|выдавец=Партал «Наша ніва»|дата публікацыі=18 лістапада 2020|дата доступу=29 верасьня 2021}}</ref>. 27 студзеня 2021 году «[[Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі]]» апублікавала сваё расьсьледаванне па факце гібелі Рамана Бандарэнкі<ref name="bypol">{{cite web|url=https://news.tut.by/society/716569.html|title=«Нет, алкоголем не пахнет вообще». [[BYPOL]] опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко|language=ru|publisher=[[TUT.BY]]|date=2021-01-27|accessdate=2021-01-27|deadlink=no|archiveurl=https://web.archive.org/web/20210127203928/https://news.tut.by/society/716569.html|archivedate=2021-01-27}}</ref>. Паводле зьвестак BYPOL, дзякуючы атрыманым аўдыёзапісам і білінгу нумароў мабільных тэлефонаў, ім удалося дакладна ўсталяваць кола асобаў, якія маюць дачыненьне да забойства<ref name="bypol"/>:
* [[Дзьмітры Шакута]] (чэмпіён сьвету па тайскім боксе й кікбоксінгу),
* [[Дзьмітры Баскаў]] (кіраўнік федэрацыіфэдэрацыі хакея),
* [[Натальля Эйсмант]] (прэс-сакратарка Лукашэнкі),
* [[Ганна Эйсмант]] (вядучая спартыўных навінаў, сястра [[Іван Эйсмант|мужа Натальлі Эйсмант]]),