Адам Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне творы
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
выпраўленьне спасылкі
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 37:
Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю вясной 1914 г. Сьвятарства Адам Станкевіч адразу не атрымаў, бо лічыўся яшчэ маладым. Каталіцкім сьвятаром ён стаў у самым канцы [[1914]] году ўжо падчас знаходжаньня ў [[Санкт-Пецярбург]]у. Сваю першую імшу Адам Станкевіч адправіў у парафіяльным касьцёле ў [[Крэва|Крэве]].<ref name="УК-КВ"/> У Мітрапалітальную рыма-каталіцкую духоўную акадэмію ў [[Санкт-Пецярбург]]у, якая была вышэйшай навучальнай установай для каталіцкага духавенства Расейскай імпэрыі, ён паступіў восеньню 1914 г. Скончыў яе ў 1918.
 
Супрацоўнічаў зь беларускімі часопісамігазэтамі «[[Сьветач (часопісгазэта)|Сьветач]]» і «[[Дзяньніца (1916)|Дзяньніца]]». 24—25 траўня 1917 году ў [[Менск]]у ўдзельнічаў у зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства. Адзін зь першых пачаў ужываць [[беларуская мова|беларускую мову]] ў [[багаслужба]]х.
[[Файл:Adam Stankevič 1891-1949 šylda.Vilnia.jpg|міні|зьлева|200пкс| Памятная шыльда у гонар Адама Станкевіча на былым будынку [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі ]]]]
3 1919 году выкладаў рэлігію ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Ад сьнежня 1919 г. — сябра [[Рада БНР|Рады БНР]].<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=183835 Анатоль Сідарэвіч. З нагоды трох юбілеяў, або Калі нарадзіліся Адам Станкевіч і Браніслаў Тарашкевіч?] // [[Наша Ніва]], 17.01.2017</ref> У 1922—1928 гадох быў абраны паслом да польскага Сойму зь ліста [[Блёк нацыянальных меншасьцяў|Блёку нацыянальных меншасьцяў]]. Пасьля зноў выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі, адкуль у 1933 годзе быў звольнены польскімі ўладамі. Да 1935 году працаваў у гандлёвай школе ў [[Вільня|Вільні]].