Зоська Верас: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8
дапаўненьне «Мядовыя расьліны»
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 98:
Вакол хаткі З. Верас у Вільні рос багаты батанічны сад, які меў багацейшую калекцыю расьлінаў, сабраных Людвікай Антонаўнай<ref name="СГП"/>, там жа была й аранжарэя зь цяпліцай. Там расьлі ўнікальныя гатункі кветак, дрэваў, папараці, кітайскія, японскія, галяндзкія ружы, цытрыны, лаўр, арэхі. Кветкамі займалася Галіна — дачка гаспадыні, а ў цяпліцы працаваў Яраслаў, сын Галіны, і [[Лявон Луцкевіч|Лявон]], яе муж<ref>[https://web.archive.org/web/20130619045410/http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/kup30?OpenDocument Мікола Купава. Мая Вільня]</ref>.
 
У 1924 годзе выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік». У слоўнік увайшлі 302 расьліны, якія мелі 424 беларускія назвы. Гэта быў першы беларускі слоўнік такога тыпу<ref name="ГВ"/><ref name="СГП"/>. У 1927 годзе надрукавалі кнігу «Мядовыя расьліны», у якой ёсьць беларуска-польска-маскоўска-украінска-лацінскі слоўнік мядовых расьлінаў, дэталёвыя апісаньні кожнае расьліны.<ref>{{Артыкул| аўтар = | загаловак = Патрэбная кніжка. | спасылка = https://knihi.com/none/Studenckaja_dumka_pdf.zip.html#1925-001.nlb.pdf_1 | мова = | выданьне =[[Студэнцкая думка (Вільня)|Студэнцкая думка]]| тып =часопіс | год = 1925 | том = | нумар = 1 (2) | старонкі = 42 }}</ref> З 1928 году займае пасаду старшыні Беларускага каапэратыўнага таварыства «Пчала». У 1935 годзе таварыства «Пчала» арганізуе завочныя курсы па зборы медадайна-лекарскіх і лекарскіх зёлак. Гэтыя курсы апрацоўвала ўдваіх са студэнтам-мэдыкам [[Вітаўт Тумаш|Вітаўтам Тумашам]]<ref name="ГВ"/><ref name="СГП"/>.
 
Яшчэ для «Заранкі», а пасьля й для «Пралесак», пісьменьніца пісала навуковапапулярныя артыкулы на тэму прыроды<ref name="ГВ"/>.