Фэлікс Стацкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Фэлікс
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Асоба}}
'''Фэлікс Іванавіч Стацкевіч''', псэўд. ''Аганёк'' ([[2 сьнежня]] [[1879]], [[Шчучын]] — [[21 чэрвеня]] [[1967]], [[Вільня]]) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч.
 
== Біяграфія ==
Паходзіў зь сям’і інтэлігентаў; маці была настаўніцай, а бацька — каморнікам<ref>[https://web.archive.org/web/20110908063555/http://www.mgazeta.by/index.php?option=com_content&view=article&id=503:2010-02-01-11-04-01&catid=107:2010-01-15-13-24-22&Itemid=497 Радашковічы] \\ Маладзечанская газета, 01.02.2010 г.</ref>. Скончыў у [[1913]] Пецярбурскі ўнівэрсытэт.
 
З [[1903]] сябра [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]]. У [[1905]]—[[1907]]1905—1907 вёў рэвалюцыйную прапаганду ў [[Вільня|Вільні]] і [[Менск]]у. За ўдзел у студэнцкім руху выключаны з унівэрсытэту, арыштаваны і сасланы. Быў блізка знаёмы зь [[Цётка]]й, братамі Іваноўскімі, [[Янка Купала|Купалам]], [[Карусь Каганец|Карусём Каганцом]], Уладзімерам Самойлам і [[Алесь Бурбіс|Алесем Бурбісам]]. Працаваў у падпольнай друкарні ў Менску. З 1908 сакратар адвакатаў у [[Ігумен]]е, тэхнік у [[Вышні Валачок|Вышнім Валачку]], [[Цьвер|Цьвяры]].
 
Пасьля Кастрычніцкага перавароту працаваў у прафсаюзных арганізацыях работнікаў воднага транспарту, літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы [[Літоўска-Беларуская ССР|Літоўска-Беларускай ССР]].
 
З восені [[1920]] у Віленскім беларускім саюзе каапэратараў. Выкладчык лацінскай мовы, дырэктар [[Радашкавіцкая беларуская гімназія|Радашкавіцкай беларускай гімназіі]] імя Ф. Скарыны, старшыня Галоўнай управы [[Таварыства беларускай школы]], адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «[[Беларускі летапіс]]». Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У [[1939]]—[[1941]]1939—1941 настаўнік у [[Вялейка|Вялейцы]] і [[Клецкі раён|Клецкім раёне]].
 
Падчас [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] працаваў судзьдзём у [[Смаргонь|Смаргоні]], у [[1944]]—[[1949]]1944—1949 — у музэі Пушкіна ў Мяркучай (пад Вільняй). У [[1949]] арыштаваны і зьняволены. Пасьля вызваленьня ў [[1950-я]] гады жыў у [[Вільня|Вільні]].
 
Пахаваны на праваслаўных могілках на Ліпаўцы.