Штураўцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– выдалены файл
д →‎top: выпраўленьне спасылак
 
Радок 2:
'''Штураўцы''' ({{мова-sk|Štúrovci}}) — група выбітных постацяў [[славакі|славацкай культуры]], якія прадстаўлялі галоўную плынь славацкага нацыянальнага руху сярэдзіны XIX стагодзьдзя. Назва супольнасьці паходзіць ад прозьвішча ідэоляга славацкага нацыянальнага адраджэньня [[Людавіт Штур|Людавіта Штура]].
 
Штураўцы ўтварыліся ў [[1830-я|1830-х]] гадах са складу студэнтаў Браціслаўскага ліцэю, якія аб’ядналіся дзеля стварэньня «Чэхаславацкай супольнасьці». У духу мадэрновых эўрапейскіх палітычных ідэяў штураўцы адмяталі палітычную сыстэму Сьвятога саюзу з-за ўласьцівых яму рысаў [[фэўдалізм]]у, абсалютызму, мадзярызацыі і прывілегіяў арыстакратыі.
 
Яны ўхвалялі прынцып канстытуцыяналізму, парлямэнтарызму і ідэю [[Сувэрэнная дзяржава|сувэрэнітэту]] славацкага народу. Штураўцы таксама кантактавалі зь іншымі радыкальна настроенымі студэнцкімі супольнасьцямі іншых славянскіх гарадоў. Надавалі асаблівую ўвагу народнай вуснай традыцыі і жыцьцю непрывілеяваных слаёў насельніцтва, да якіх яны скіроўвалі сваю літаратурную і грамадзкую дзейнасьць.