Таварыства філяматаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Глядзіце таксама: дапаўненьне
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Працэс філяматаў: афармленьне
Радок 69:
 
== Працэс філяматаў ==
У 1823 годзе найслыньнейшыя філяматы і філярэты былі арыштаваныя і знаходзіліся ў зьняволеньні ў былых віленскіх кляштарах, пакуль цягнулася шматмесячнае сьледзтва, распачатае [[Мікалай Навасільцаў|Мікалаем Навасільцавым]]. Частка філяматаў утрымоўвалася ў зьняволеньні ў былым кляштары місіянэраў, частка — у былым базыльянскім кляштары Сьвятой Троіцы (цяпер на будынку маецца мэмарыяльная табліца на летувіскай і польскай мовах, якая абвяшчае, што тут з 23 кастрычніка 1823 году па 21 красавіка 1824 году быў заключаны Адам Міцкевіч разам зь іншымі філяматамі і разгортваецца дзеяньне трэцяй часткі «[[Дзяды (паэма)|Дзядоў]]»).
 
Суду было аддана 108 удзельнікаў студэнцкіх арганізацыяў (найбуйнейшы студэнцкі палітычны працэс у Эўропе таго часу). Дваццаць зь іх увосень 1824 году былі альбо прысуджаныя да турэмных тэрмінаў з наступнай высылкай (Тамаш Зан, Адам Сузін, Ян Чачот), альбо высланыя ў глыб Расеі (Адам Міцкевіч, [[Восіп Кавалеўскі]]).