Беларуская краёвая абарона: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 94:
Баявая падрыхтоўка пачыналася на другі або трэці дзень пасьля мабілізацыі. Тактычна-палявая падрыхтоўка пачыналася ва ўсіх батальёнах на шосты дзень пасьля прызыву, 16 сакавіка 1944 году. Паводле навучальнага пляну ды праграмы, праз 2-3 тыдні ўсе батальёны БКА павінныя былі стаць баяздольнымі<ref name=":16" />.
 
Навучаньне скончылася манэўрамі толькі ў адзінак зь Вялейскай акругі. Гэтыя манэўры прайшлі ў пачатку чэрвеня 1944 году. У іх часткі БКА разам з паліцыяй і часткамі [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] адпрацоўвалі захоп варожых пазыцыяў. Пасьля манэўраў адбылося абмеркаваньне іх беларускім і нямецкім бокам. Збольшага усе былі задаволеныя вывучкай беларусаў. Аднак тутэйшы акруговы афіцэр маёр [[Міхал Якуцэвіч|Міхал (Павал) Якуцэвіч]] зазначаў, што для вядзеньня сучаснае вайны патрэбная й сучасная зброя, асабліва [[Танк|танкі]] й [[авіяцыя]]<ref name=":19">{{Кніга|назва=КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945|аўтар=[[Алег Раманько|Олег Романько]].|год=2008|спасылка=http://militera.lib.ru/research/0/pdf/romanko_ov06.pdf|старонкі=241}}</ref>.
 
== Дзейнасьць ==
Галоўнай задачай БКА зьяўлялася барацьба супраць савецкіх партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых мэтаў. Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, посьпехаў [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]] частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў.
 
25<ref name=":1" /><ref name=":19" /><ref name=":10" /> (або 26<ref name=":20">{{Артыкул|загаловак=Шокирующие кадры. Это празднование Дня Воли в 1944 году в Минске. То, что раньше никогда не показывали|спасылка=http://www.ctv.by/oni-predali-svoy-narod-pereydya-na-storonu-vraga-eti-kadry-nikogda-ne-pokazyvali|мова=ru|год=21.03.2021|выданьне=[[СТВ]]}}</ref>) сакавіка адбылася ўрачыстая прысяга БКА ў паасобных батальёнах<ref name=":10">{{Кніга|год=1992|аўтар=[[Язэп Найдзюк]], [[Іван Касяк]].|назва=Беларусь учора і сяньня|спасылка=https://web.archive.org/web/20200612214110/http://www.kamunikat.info/kataloheedc.html?pub_start=290&pubid=9008|старонкі=275}}</ref>. У некаторых батальёнах у гэты дзень яе не было, бо самі гэтыя батальёны яшчэ былі на стадыі фармаваньня<ref name=":1" />. У [[Менск|Менску]] на Катэдральнай плошчы ([[Плошча Свабоды (Менск)|плошча Волі]]) прысягу складалі курсанты [[Афіцэрскія курсы БКА|афіцэрскай і падафіцэрскай школы]] ў прысутнасьці прэзыдэнта [[Беларуская цэнтральная рада|БЦР]] [[Радаслаў Астроўскі|Аўстроўскага]], гэнэральнага камісара [[Курт фон Готбэрг|Готбэрга]], прадстаўнікоў [[Вэрмахт|нямецкай арміі]], цывільнай адміністрацыі і вялікага натоўпу народу<ref name=":10" />. Пасьля прысягі адбыўся парад<ref name=":1" />.
 
5 красавіка 1944 году БЦР прыняла пастанаўленьне аб ўвядзеньні ахвіцэрскіх рангаў БКА. 12 красавіка было прынятае такое ж пастанаўленьне адносна унтэр-ахвіцэрскіх годнасьцяў<ref name=":11">{{Кніга|назва=КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945|аўтар=[[Алег Раманько|Олег Романько]].|год=2008|спасылка=http://militera.lib.ru/research/0/pdf/romanko_ov06.pdf|старонкі=239}}</ref>. Для кожнага з 18 рангаў былі распрацаваныя варыянты параднай, выхадной, службовай і палявой уніформы, аднак яны засталіся толькі на паперы<ref name=":11" />.
Радок 394:
*[[Крыж Заслугі БКА]]
*[[Мэдаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне»]]
 
== Памяць ==
 
* 21 сакавіка 2021 году [[Сталічнае тэлебачаньне|СТБ]] у межах праграмы «Тыдзень» ({{Мова-ru|Неделя}}) упершыню паказала на тэлебачаньні кадры прысягі й параду БКА 25 (або 26) сакавіка 1944 году<ref name=":20" />.
* Частка [[Беларусы|беларусаў]] сьвяткуе 23 лютага як дзень стварэньня БКА, а не [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]].
 
== Крыніцы й заўвагі ==