Уладыслаў Негалеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і ўдзельніка напалеонаўскіх паходаў, палкоўніка вайскавойска Польскага, грамадзкага дзеяча Анджэя Негалеўскага (1787—1857) ды Ганны з Крыжаноўскіх. Сярэднюю адукацыю атрамаў ў познанскіх гімназіях сьв. Марыі Магдалены і Фрыдрыха Вільгельма. Вывучаў права ва ўнівэрсітэце [[Бон (Нямеччына)|Бона]], дзе ў 1845 абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Аб дзяржаўным праве» (''O prawie dzierżawnym''). Адмовіўшыся ад прапанаванай яму працы на катэдры ў унівэрсітэту [[Цюрых]]а, вярнуўся на Радзіму (у Вялікапольшчу) і далучыўся да барацьбы за незалежнасьць. Быў адным з арганізатараў плянаванай атакі на Цытадэль ў Познані 2 сакавіка 1846. Быў зьняволены ў Познані і Бэрліне. Быў асуджаны на Бэрлінскім працэсе. У 1848 увайшоў у склад Нацыянальнага камітэту ў Познані. У 1849 абараняў вядомага адваката Якуба Кратоўскага-Краўтхофэра, прыцягнутага да суду за ўдзел у ''вясьне народаў''. Як чалец польскай дэлегацыі выступаў ў абарону праў палякаў у парлямеце гораду [[Франкфурт-на-Майне|Франкфурта]]. Шматразова быў дэпутатам прускага ландтагу (1849—1852, 1858—1861, 1867—1884), таксама быў дэпутатам Райхстагу Нямеччыны (з 1871). Супрацьстаяў гэрманізацыі. Выступаў ў абарону польскай мовы ў школах ды органах улады Вялікапольшчы, дамагаўся павагі да аўтаноміі Вялікага княства Познанскага. У 1859—1860 выкрыў правакацыю шэфа познанскай паліцыі, з фальсіфікацыяй антыпрускіх сьпісаў палякаў у Познані.
 
Браў удзел ў [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|паўстаньні 1863—1864 гадоў]]. Быў паранены ў бітве пад Ігнацэвем.
Радок 9:
 
[[Файл:Władysław Niegolewski 1871.jpg|значак|160пкс|зьлева|''Партрэт Уладыслава Негалеўскага ў Познанскай ратушы'']]
У 1884 прайграў выбары ў ландтаг Прусіі Стэфану Цагельскаму, памерпамёр годам пазднейпазьней у Познані. Быў жанаты з Вандай з Квілецкіх. Дзяцей ня меў.
 
== Культурніцкая дзейнасьць ==