Комі АССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Краіна |Назва = Комі АССР |НазваЎРоднымСклоне = Комі АССР |НазваНаДзяржаўнайМове = Комі Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка |Сьцяг = Flag of Komi ASSR.svg |Герб = Coat of arms of Komi ASSR.svg |НацыянальныДэвіз = |Месцазнаходжань...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:11, 10 верасьня 2021


Комі Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (па-расейску: Коми Автономная Советская Социалистическая Республика, на комі Коми Автономнӧй Сӧветскӧй Социалистическӧй Республика) — аўтаномная рэспубліка на пашночным захадзе РСФСР, утвораная 22 жніўня 1921 году пад назвай Аўтаномная вобласьць Комі (Зыран), у 1936 годзе пераўтвораная ў аўтаномную рэспубліку. Сталіцай Комі АССР быў горад Сыктыўкар.

Комі АССР
Комі Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Сьцяг Комі АССР Герб Комі АССР
Сьцяг Герб
Сталіца Сыктыўкар
Плошча
 • агульная

415 900 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1989)

1 250 847

Гісторыя

22 жніўня 1921 году з усходніх частак Архангелькай і Паўночна-Дзьвінскай губэрній РСФСР была ўтворана аўтаномная вобласьць Комі (Зыран). 5 сьнежня 1936 году по новай канстытуцыі СССР АО Комі (Зыран) была пераўтворана ў Комі АССР. 29 жніўня 1990 году Вярхоўны Савет аўтаномнай рэспублікі абвясьціў яе суверэнітэт у яксьці Комі ССР; 24 траўня 1991 году З’езд Народных дэпутатаў РСФСР унёс новую назву ў арт. 71 канстытуцыі РСФСР. 26 траўня 1992 году Вярхоўны Савет Комі прыняў закон пра зьмену назвы Комі ССР у Рэспубліку Комі. 9 сьнежня 1992 году новая назва была ўнесеная Зьездам народных дэпутатаў у канстытуцыю Расейскай Фэдэрацыі. Гэтая папраўка ўступіла ў сілу з 12 студзеня 1993 году.

Адміністрацыйны падзел

У склад Комі АССР уваходзілі:

Іжэмскі раён
Лецкі раён
Прылускі раён
Старажэўскі раён
Сыктыўкарскі раён
Саснагорскі раён
Троіцка-Пячорскі раён
Удорскі раён
Вусць-Вусінскі раён
Вусць-Вымскі раён
Вусць-Куламскі раён
Вусць-Цілемскі раён

Дэмаграфія

Згодна з перапісам 1939 году 72,5% насельніцтва рэспублікі складалі комі. У 1989 годзе гэтая лічба скарацілася да 23,3%. У 1989 годзе беларусы складалі 2,1% насельніцтва (ці 26 730 чалавек).