Мэка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 2 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 103:
Мэка ніколі не была сталіцай якіх-небудзь ісламскіх дзяржаваў, але мусульманскія кіраўнікі рабілі значны ўнёсак у ягонае ўтрыманьне. У часы панаваньня [[Умар ібн аль-Хатаб|Ўмара]] й [[Усман ібн Афан|Усмана ібн Афана]] ў [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзі]] за праблемаў з частымі [[паводка]]мі ў горадзе [[халіф]]ы заклікалі хрысьціянскіх інжынэраў, якія стварылі сыстэму загародаў у нізінных кварталах і пабудавалі [[дамба|дамбы]] й насыпы для абароны вобласьці вакол Каабы<ref name="EncyclIslam"/>.
 
Пасьля пераезду Мухамада ў Мэдыну палітычны цэнтар перамясьціўся з Мэкі, і гэтае становішча яшчэ больш пагоршылася калі [[Алі]], чацьвёрты халіф, перамясьціў сталіцу ў [[Куфа|Куфу]]. Пасьля стварэньня [[Халіфат Абасыдаў|Халіфату Абасыдаў]] сталіца была перанесена ў [[Багдад]], які месьціцца ў сучасным [[Ірак]]у. Багдад заставаўся цэнтрам ісламскай імпэрыі амаль 500 гадоў. Мэка ізноў увайшла ў ісламскую палітычную гісторыю, калі горад кантраляваўся [[Абд Алаг ібн аль-Зубайр|Абдам Алаг ібн аль-Зубайрам]], які стаяў у апазыцыі да амэядзкіх халіфаў, і зноўку, калі халіф [[Язід I]] аблажыў горад у 683 годзе<ref>[https://web.archive.org/web/19970720073855/http://www.princeton.edu/~batke/itl/denise/umayyads.htm Ummayads: The First Muslim Dynasty]. Princeton.edu</ref>. На працягу некаторага часу пасьля гэтых падзей горад не гуляў значнай палітычнай ролі, бо мясцовыя ўлады даволі добра ставіліся да хашыміцкіх шарыфаў.
 
У 930 годзе Мэка была атакавана й разрабавана [[карматы|карматамі]], [[ісмаіліты|ісмаілітамі]] на чале з [[Абу-Тахір аль-Джанабі|Абу-Тахірам аль-Джанабі]], якія дзейнічалі ў цэнтральнай і ўсходняй Арабіі<ref>[http://www.infoplease.com/ce6/world/A0832430.html «Mecca»]. Infoplease.com.</ref>. У 1349 годзе эпідэмія [[чорная сьмерць|чорнай сьмерці]] распачалася ў Мэкі<ref>[https://web.archive.org/web/20090131180742/http://www.ucalgary.ca/applied_history/tutor/islam/mongols/blackDeath.html «The Islamic World to 1600: The Mongol Invasions (The Black Death)»]. Ucalgary.ca.</ref>. У 1517 годзе [[шарыф]] [[Мухамад бэн Баракат]] прызнаў вяршэнства [[Асманская імпэрыя|асманскага султана]], але захаваў вялікую ступень мясцовай аўтаноміі<ref>[http://www.1911encyclopedia.org/Mecca «Mecca — LoveToKnow 1911»]. 1911encyclopedia.org.</ref>. У 1803 годзе горад быў захоплены войскамі [[Першая Саудаўская дзяржава|Першай Саудаўская дзяржавы]]<ref>[http://countrystudies.us/saudi-arabia/7.htm «The Saud Family and Wahhabi Islam»]. Library of Congress Country Studies.</ref>, якая кантралявала горад да 1813 году. Гэтая падзея была цяжкім ударам па прэстыжу Асманскай імпэрыі, якая панавала над сьвятым горадам з 1517 году. Асманамі была пастаўлена задача вяртаньня Мэкі назад пад кантроль Асманскай імпэрыі, што пасьпяхова было зроблена намеснікам Эгіпта [[Мухамад Алі-паша|Мухамадам Алі-пашой]] у 1813 годзе.