Кітай: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 43:
Кітай зьяўляецца адной зь першых сусьветных цывілізацыяй, якая паўстала на ўрадлівай зямлі ў басэйне рэкі [[Хуанхэ]] ў на [[Паўночна-кітайская раўніна|Паўночна-кітайскай раўніне]]. На працягу тысячагодзьдзяў палітычная сыстэма Кітаю была заснаваная на спадчыннай манархіі ці дынастыі, пачынаючы з паўлегендарнай [[дынастыя Ся|дынастыі Ся]] ў XXI стагодзьдзі да н. э. З тых часоў Кітай значна пашыраўся, распадаўся і зноўку павялічваўся шмат разоў. У III стагодзьдзі да н. э. [[дынастыя Цын]] аб’яднала Кітай ​​і стварыла першую кітайскую імпэрыю. За часам наступнай [[дынастыя Хань|дынастыі Хань]], якая кіравала краінай з 206 году да н. э. да 220 году н. э., пабачылі сьвет некаторыя з самых перадавых тэхналёгіяў і вынаходзтваў на той час, у тым ліку вытворчасьці [[папера|паперы]] і вынаходзтва [[компас]]у, а таксама інавацыі і сфэры сельскай гаспадаркі і мэдыцыне. Вынаходзтва [[порах]]у і [[ручны набор|ручнога набору]] ў часы панаваньня [[дынастыя Тан|дынастыі Тан]] (618—907 гады) і [[дынастыя Сун|дынастыі Сун]] (960—1127 гадоў) завяршылі зьяўленьне [[чатыры вялікія вынаходкі|чатырох вялікіх вынаходак]]. Культура Кітаю дынастыі Тан шырока распаўсюдзілася ў Азіі разам з разьвіцьцём новага марскага шаўковага шлях да [[Мэсапатамія|Мэсапатаміі]] і [[Самалійскі паўвостраў|Афрыканскага рогу]]<ref>Bowman, John S. (2000). ''«Columbia Chronologies of Asian History and Culture»''. New York: Columbia University Press. — С. 104—105.</ref>. Дынастычныя пэрыяды скончылася ў 1912 годзе разам [[Сыньхайская рэвалюцыя|Сыньхайскай рэвалюцыяй]], якая паклала канчатак [[дынастыя Цын|дынастыі Цын]] і пераўтварыла краіну ў рэспубліку. [[Грамадзянская вайна ў Кітаі|Кітайская грамадзянская вайна]] прывяла да падзелу тэрыторыі ў 1949 годзе, калі Камуністычная партыя Кітаю ўтварыла Кітайскую Народную Рэспублікі, унітарную аднапартыйную сувэрэнную дзяржаву на мацерыковай частцы Кітаю, у той час як [[Гаміньдан]] пад кіраўніцтвам ураду адступілі на востраў [[Тайвань]]. Палітычны статус Тайваня на сёньня застаецца спрэчным. Рэспубліка Беларусь афіцыйна падтрымлівае палітыку адзінага Кітаю і мае дыпляматычныя дачыненьні толькі з КНР.
 
Нацыянальнай валютай краіны зьяўляецца [[кітайскі юань|юань рэнмінбі]], а ў спэцыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг выкарыстоўваецца [[ганконскі даляр]]. З моманту прасоўваньня эканамічных рэформаў у 1978 годзе, эканоміка Кітаю зьяўляецца адной з самых хуткарослых у сьвеце. Ейны штогадовы рост стабільна перавышае 6 працэнтаў<ref>[https://data.worldbank.org/indicator/NY.GDP.MKTP.KD.ZG?end=2016&locations=CN&start=1961&year_high_desc=true «GDP growth (annual %)»]. World Bank.</ref>. Па стане на 2016 год, гэта другая паводле велічыні эканомікі ў сьвеце паводле намінальнага СУП і самая вялікая паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці<ref>[https://data.worldbank.org/indicator/NY.GDP.MKTP.PP.CD?locations=CN&year_high_desc=true «GDP, PPP (current international $)»]. World Bank.</ref>. Кітай таксама зьяўляецца найбуйнейшым у сьвеце экспартэрам і другім паводле велічыні імпартэрам тавараў<ref>[https://www.telegraph.co.uk/finance/economics/9860518/China-trade-now-bigger-than-US.html «China trade now bigger than US»]. Daily Telegraph.</ref>. Акрамя таго, Кітай мае ў сваім арсэнале ядзерную зброю і самае вялікае сталае войска ў сьвеце. Абаронны бюджэт зьяўляецца другім паводле велічыні ў сьвеце<ref>[https://web.archive.org/web/20171010151139/http://archive.defense.gov/pubs/2013_China_Report_FINAL.pdf «Military and Security Developments Involving the People's Republic of China 2013»]. US Secretary of Defense.</ref><ref>[https://web.archive.org/web/20150209162900/http://www.sipri.org/media/newsletter/essay/perlo-freeman-mar-2013 «Mar. 2014: Deciphering China's latest defence budget figures»]. SIPRI.</ref>. КНР зьяўляецца сталым чальцом [[Рада Бясьпекі ААН|Рады Бясьпекі]] [[Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]]. Кітай таксама зьяўляецца вядучым чальцом шматлікіх фармальных і нефармальных шматбаковых арганізацыяў, як то [[Шанхайская арганізацыя супрацы|Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва]], [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя]], [[Азіяцка-тыхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва]], [[БРІКС]] і [[Група дваццаці|G20]]. Зьяўляючыся адной зь вядучых рэгіянальных дзяржаваў Азіі, краіна характарызуецца і як патэнцыйная звышдзяржава<ref>[http://www.carnegieendowment.org/events/index.cfm?fa=eventDetail&id=851&prog=zch «From Rural Transformation to Global Integration: The Environmental and Social Impacts of China's Rise to Superpower»]. Carnegie Endowment for International Peace.</ref><ref>[https://www.bbc.co.uk/news/magazine-19995218 «A Point Of View: What kind of superpower could China be?»]. BBC.</ref>.
 
== Гісторыя ==