Босьнія і Герцагавіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 112:
Каля 42,2% тэрыторыі краіны выкарыстоўваецца ў мэтах сельскай гаспадаркі, у тым ліку 19,7% пад раллю, 2% тэрыторыі занята садамі, 20,5% — пашой. 42,8% тэрыторыі займаюць лясы (ацэнка 2011 году)<ref name="CIA World factbook"/>. На тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны знаходзяцца радовішчы [[жалезная руда|жалезнай руды]] (руднікі Вараш і Любія), [[каменная соль|каменнай солі]], [[вугаль|вугалю]], [[цынк]]авай руды і [[волава]], а таксама [[асбэст]]у. Транспарт слаба разьвіты, асноўным відам транспарту зьяўляецца [[чыгунка]]. Прыватны сэктар разьвіваецца марудна.
 
Вонкавы доўг Босьніі і Герцагавіны складаў $ 10,45 млрд у 2017 годзе (112-е месца ў сьвеце). Ад 2007 году Босьнія і Герцагавіна зьяўляецца сябрам [[Цэнтральнаэўрапейскае пагадненьне аб вольным гандлі|Цэнтральнаэўрапейскага пагадненьня аб вольным гандлі]]<ref>[https://web.archive.org/web/20190317104350/https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/rankorder/2079rank.html The World Factbook].{{ref-en}} Central Intelligence Agency</ref>. Моладзевае беспрацоўе ацэньваецца ў 40-60% (першае месца ў сьвеце). Гэта зьяўляецца самай сур’ёзнай макраэканамічнай праблемай. Пасьпяховы ўвод падатку на дадатковую вартасьць у 2006 годзе прынёс ураду стабільны даход і дазволіў паменшыць шэры рынак. Але ўспрыманьне грамадзтвам карупцыі і немэтазгоднага выкарыстаньня грошай падаткаплацельшчыкаў падтрымлівае існаваньне вялікай ценявой эканомікі. Агульнанацыянальныя паказчыкі з цягам часу паляпшаюцца, але вялікая частка эканамічнай актыўнасьці застаецца неафіцыйнай і не кантралюецца.
 
== Дэмаграфія ==