Апочка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 33:
На мяжы першага ды другога тысячагодзьдзяў нашай эры вярхоўі ракі Вялікая былі заселеныя фіна-вугорскімі ды славянскімі плямёнамі (пскоўскія [[крывічы]]), ад якіх у ваколіцах места застаўся шэраг доўгіх і круглых курганоў і гарадзішчаў.
Першае ўмацаванае паселішча на месцы Апочкі існавала ў XIV стагодзьдзі й звалася Каложа. У 1406 яно было разбурана войскамі [[Вітаўт]]а. Увосень 1414 року паселішча было адноўлена пад новай назвай, якую яно атрымала ад вапнякоў, што ўсьцілалі рачное дно.
У XV стагодзьдзі Апочка мела земляны вал ды драўляныя сьцены. Пачынаючы ад 1426 року паселішча вытрымала некалькі аблогаў ВКЛ, Лівонскага Ордэну й Рэчы Паспалітай. Неўзабаве тэрыторыя места павялічылася, і апроч Верхняга гораду (валу) зьявіўся й Ніжні. У XVI стагодзьдзі ў Апочцы мелася два манастыры — жаночы Ўсьпенскі й мужчынскі Мікольскі (скасаваныя ў 1764 годзе). Апочка знаходзілася на скрыжаваньні шляхоў з Пскова, Ноўгараду, Полацку й Вільні. У 1517 годзе паселішча вытрымала 28-дзённую аблогу войскам [[Канстанцін Астроскі|Канстанціна Астроскага]]. У гонар гэтай падзеі ў Апочцы былі збудаваныя некалькі драўляных цэркваў. Пасьля [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] Апочка прыйшла ў заняпад. Падчас кіраваньня [[Пётар ІI|Пятра І]] ўмацаваньні былі ліквідаваныя, места зрабілася цэнтрам павету Пскоўскай правінцыі.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай цягам чатырох гадоў Апочка зьяўлялася цэнтрам павету [[Пскоўская губэрня|Пскоўскай губэрні]]. Празь места прайшоў паштовы тракт, пасьля пажару 1774 року быў складзены плян забудовы, закладзеныя першыя мураваныя будынкі й сабор. Ініцыятарам зьменаў зьяўляўся губэрнатар [[Захар Чарнышаў]]. У 1781 места атрымала герб.
Насельніцтва Апочкі гандлявала льном і лесам. Сярод мясцовых землеўладальнікаў былі Галянішчавы-Кутузавы, Разумоўскія, Баразьдзіны, Сывэрсы, Пяшчуравы, Дандуковы-Корсакавы, Кульневы, Ганібалы й Пушкіны. У 1744, 1764, 1820 й 1861 роках у Апочацкім павеце адбыліся сялянскія паўстаньні. Штогод адбываліся кірмашы: дванаццаць Апочацкіх ды пяць Сьвятагорскіх.