Лютэранская кірха (Магілёў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 51:
У 1775 року ў [[Полацак|Полацку]] й [[Магілёў|Магілёве]] ўзьніклі [[лютэранства|лютэранскія]] грамады немцаў, пры гэтым былі заснаваны лютэранскія кірхі<ref>[http://www.genrogge.ru/grbook/09.htm Немцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви]</ref>. Дазвол на збудаваньне кірхі ў Магілёве дала Расейская імпэратарка [[Кацярына II]]. Указам Кацярыны II пад будынак кірхі быў узяты адзін з будынкаў праваслаўнай царквы<ref>[https://web.archive.org/web/20111003125432/http://lutheranica.at.tut.by/biblio/lut-hist3pl.htm Informacja na stronach białoruskich ewangelików]</ref>. У 1780 року ў Магілёве была пабудавана кірха.
 
Будаўніцтва кірхі было зьвязана з расейскай імпэратаркай Кацярынай II і зь дзейнасьцю сьвяціцеля [[Георгі Каніскі|Георгія Каніскага]]. [[Кацярына II]] пры наведваньні Магілёва ў 1780 р. ахвяравала на будаўніцтва кірхі 500 рублёў, а Георгі Каніскі перадаў для будаўніцтва храма ацалелыя элемэнты [[Спаская царква (Магілёў)|Спаскай царквы]].<ref>[https://web.archive.org/web/20160305002826/http://www.mycity.by/galereya/mogilev-xix-xx-centuries-and-today?page=2 Могилев XIX-XX вв. и сегодня]</ref>
 
Прыхадзкая кірха знаходзілася насупраць мужчынскай гімназіі{{Заўвага|Сёньня гэта будынак гандлёвага цэнтру «Аліса»}}. Драўляная, невялікіх памераў кірха была па-нямецку акуратна дагледжана, увітая плюшчом, яна асабліва маляўніча выглядала летам.<ref>[http://gorad.by/by/page/leisure/810 Невялікая прагулка па Магілёву: з сучаснасьці ў мінулае]</ref>