Файбіш-Шрага Зарфін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Rotondus (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 5:
Нарадзіўся ў мястэчку [[Сьмілавічы]] каля [[Менск]]у. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у [[Віленская мастацкая акадэмія|віленскай школе вытанчаных мастацтваў]]. У [[1914]] эміграваў у [[Палестына|Палестыну]], вучыўся ў [[Акадэмія мастацтваў і дызайну Бэцалель|Акадэміі мастацтваў Бэцалель]] у [[Ерусалім]]е. У 1918—1920 служыў у брытанскім войску. У [[1920]] прыняў удзел у выставе, зладжанай мэрам Ерусаліма. На той час ягоны стыль быў блізкі да [[фавізм]]у<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.bogema-art.ru/popup.php?id=3119| загаловак = Зарфин Файбич-Шрага (1899—1975) «Дети в парке»| фармат = | назва праекту = | выдавец = Антыкварны салён «Богема»| дата = 24 ліпеня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
У [[1923]] зьехаў у [[Бэрлін]], праз рок — у [[Парыж]]. У [[1925]]—[[1940]] часта выстаўляецца ў Салёне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 ажаніўся, у 1931 атрымаў францускае грамадзянства. У 1939 мабілізаваны, пасьля сканчэньня ваенных дзеяньняў ззь сям’ёй сьпярша ўцякае ў [[Ліён]], пасьля ў [[Грэнобль]]; працы, пакінутыя ім у парыскай кватэры, зьніклі бяз сьледу. З 1947 жыве ў [[Рані-су-Буа]]. Быў знаёмы з [[Хаім Суцін|Хаімам Суціным]] і [[Міхаіл Кікоін|Міхаілам Кікоіным]].
 
З 1950-х выставы ладзяцца ў [[Нью-Ёрк]]у, [[Оксфард]]зе, іншых местах. У 1963 выйшла калектыўная манаграфія, прысьвечаная мастаку. Уваходзіў у кола мастакоў «[[Парыская школа|Парыскай школы]]».
 
Памёр у [[1975]].
 
== Спадчына мастака ў музэях Беларусі ==
Творы Царфіна захоўваюцца ў [[Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь]], у карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (13 жывапісных работ), у калекцыі кампаніі «А-100».
 
У 2011 годзе [[Белгазпрамбанк]] (старшыня праўленьня — [[Віктар Бабарыка]]) набыў у Надзін Нэзавэр, экспэрта па Парыскай школе 1905—1939 гг., 12 твораў Шрагі Царфіна<ref>{{cite web|title=Возвращение на родину шедевра витебской знаменитости|url=https://vkurier.by/13294|date=2015-01-10|work=[[Витебский Курьер]]|accessdate=2021-08-29|language=ru}}</ref>. Таксама ў [[Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка|калекцыі Белгазпрамбанка]] ёсьць карціна Царфіна «Альпійская даліна» — падарунак Цэнтра «Арт Банкінг»<ref>[https://artbelarus.by/ru/collection/4507.html?from_artist=1509 Альпийская долина]</ref>.
 
У 2012 годзе дачка мастака Ліліян Дзюляк-Царфін перадала ў дар [[Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнаму мастацкаму музэю Рэспублікі Беларусь]] дзьве працы свайго бацькі — «Лес» і «Сьветлы нэф». Спадарыня Дзюляк перадала працы праз свайго сына Іва, які па запрашэньні Белгазпрамбанка наведаў адкрыцьцё выставы «Мастакі Парыскай школы зь Беларусі» 20 верасьня 2012 года<ref>[https://soutine-smilovichi.by/parijskaia-shkola/khudozhniki-parizhskoj-shkoly-iz-belarusi/vozvrashchenie-na-rodinu Возвращение на Родину ]</ref><ref>{{cite web |url=http://www.zarfin.com/zarfin-2008-2014-en |title=Zarfin 2008–2014 |author=Liliane Dulac Zarfin |date=2014-10-20 |work=zarfin.com |accessdate=2014-12-20 |language=en}}</ref>.
 
У 2019 годзе кампанія «[[А-100]]» набыла ў спадчыньнікаў Шрагі Царфіна 15 твораў мастака<ref>{{cite web |url=https://euroradio.by/15-karcin-mastaka-paryzhskay-shkoly-shragi-carfina-vyarnulisya-u-belarus |title=15 карцін мастака Парыскай школы Шрагі Царфіна вярнуліся ў Беларусь |date=2019-05-13 |work=[[Эўрапейскае радыё для Беларусі]] |accessdate=2021-08-29}}</ref>.
 
Пэрсанальная выстаўка «Шрага Царфін. Рух да сьвятла», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэньня мастака, працавала ў [[Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі]] з 6 сьнежня 2019 па 19 лютага 2020<ref>{{cite web |url=https://www.artmuseum.by/ru/assets/images/News/2019_December/Carfin/9_181.jpg|title= Афіша выстаўкі «Шрага Царфін. Рух да святла» |work= [[Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь]] |accessdate=2021-08-29 }}</ref>.
 
== Крыніцы і заўвагі ==