Юзэф Саўндэрз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 12:
Галоўнае месца ў творчасьці пецярбурскага пэрыяду занялі гравіраваныя партрэты каранаваных асоб і вышэйшай знаці. Сярод іх — партрэты імпэратара Паўла І (1801), вялікай княгіні Кацярыны Паўлаўны (1808), П.Багратыёна (1805). У партрэце апекуна мастацтваў А. Л. Нарышкіна (1801, медзярыт, 22,3 х 16,9, паводле арыгінала Р.Аўгустына па малюнку Рыта), дакладнае падабенства спалучаецца з псыхалягічнай зьмястоўнасьцю вобраза, бездакорнай чысьцінёй штрыха, што робіць гравюру адной з лепшых станковых прац Саўндэрса, выкананых у Пецярбургу. Таксама высокімі мастацкімі і тэхнічнымі якасцямі адзначаны гравіраваны партрэт Джакама Кварэнгі (па малюнку А.Вігі, 1802) — архітэктара, чалавека, блізкага мастаку жыцьцёвым і творчым шляхам.
 
Знаёмства з блізкім дарадцам імпэратара Аляксандра І Адамам Ежы Чартарыйскім адкрыла яму шлях у Вільню — на пасаду прафэсара ў Віленскім унівэрсытэце, дзе сваю пэдагагічную дзейнасьць Саўндэрс распачаў дакладам «Аб уплыве і карысьці пераймальных мастацтваў» на адкрыцьці 1810/11 навучальнага года, які прагучаў на французскайфранцускай мове. Творча Саўндэрс працаваў у Вільні няшмат і у асноўным рэзаў гравюры для мясцовага выдавецтва паводле твораў Я. Рустэма і [[Ян Дамель|Я. Дамеля]]. Галоўнае месца па-ранейшаму займалі партрэты. Сярод іх «Партрэт Я. Рустэма» (паводле аўтапартрэта Я. Рустэма), «Партрэт прафэсара Фрыдэрыка Нішкоўскага» (1818, паводле арыгінала Я. Рустэма), «Партрэт генэрала кавалерыі героя войны 1812 года Ф. С. Калагрывава» (1815), «Партрэт астранома П. Славінскага», «Партрэт Тадэвуша Чацкага» (1812, паводле арыгінала Матэа Бачэлі).
 
Натуральна, што ў творчасьці Саўндэрса пераважала на той час мясцовая тэматыка. Гравюра «Апатэоз Яна Замойскага» была заказана Ю. Саўндэрсу як франтысьпіс да кнігі А. Данцішуса (Адама Казіміра Чартарыйскага — бацькі Адама Юрыя Чартарыйскага) «Роздум пра польскую літаратуру з заўвагамі аб спосабе напісаньня розных матэрый» (1812, Вільня). Малюнак для гэтай працы рабіў Я.Дамель паводле ўжо існуючай гравюры Яна Масарды (па арыгінале Яна Міхала Мараў). У гэтай жа кнізе была зьмешчана і ягоная гравюра «Арыстарх і александрыйскія граматыкі» (іншая назва — «Тры філёзафы»). Шэсьць палосных фігуратыўных ілюстрацый да «Тысячы і адной ночы», выкананых Саўндэрсам па заказе Ю. Завадзкага ў тэхніцы медзярыту.