Павал (Панамароў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 70:
|Commons = Paul (Ponomaryov)
}}
'''Мітрапалі́т Па́вал''' (нар. 1952, Караганда, цяпер [[Казахстан]]) — [[архірэй]] [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]].
 
11-ы круціцкі мітрапаліт, патрыяршы намесьнік [[Маскоўская мітраполія|Маскоўскай мітраполіі]], пастаянны сябра Сьвятога сыноду РПЦ (ад 15 красавіка 2021 году). 2-і беларускі экзарх (2013—2020). У сьнежні 2014 году хадайнічаў перад маскоўскім патрыярхам [[Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)|Кірылам]] і Сьвятым сынодам [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]] аб самакіраванасьці [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускай праваслаўнай царквы]] «паводле ўзору [[Латвія|Латвіі]], [[Малдова|Малдовы]] і [[Эстонія|Эстоніі]]», бо ў Беларусі 8-кратна і 3-кратна больш япархіяў, чым у тых краінах. Аднак у студзені 2015 году паведаміў, што ў [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскім патрыярхаце]] нават такое сьціплае пажаданьне БПЦ аб самакіраванасьці «выклікала хвалю абурэньня з боку агромністай колькасьці людзей».
 
== Жыцьцяпіс ==
Георгі Васільевіч Панамароў нарадзіўся ў [[Сям'яСям’я|сям'ісям’і]] [[Расейцы|расейскіх]] работнікаў у [[Казаская ССР|Казаскай ССР]]<ref name="а"/>. У сталым веку згадваў: «мае бацькі задоўга да вайны былі [[Ссылка|сасланыя]] ў Казахстан. Тата быў на той час вельмі запатрабаваным спэцыялістам высокай клясы — галоўным [[маркшэйдэр]]ам. Гэта асаблівы кірунак у распрацоўцы [[шахта]]вых праходаў. Безь яго нельга было зьдзяйсняць выпрацоўку [[Вугаль|вугалю]], таму бацьку вызвалілі ад вайсковай службы. Але ён быў на ўласнай перадавой. У яго шмат дзяржаўных узнагародаў за працу падчас [[Нямецка-савецкая вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Мама гадавала дзяцей. Два бацькавы браты загінулі на фронце. Адзін прыйшоў [[інвалід]]ам без нагі»<ref>{{Артыкул|аўтар=Вераніка Пуставіт.|загаловак=Самая высокая любоў|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150511/1431294588-samaya-vysokaya-lyubou|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=|год=11 траўня 2015|нумар=[https://zviazda.by/be/number/86-27944 86 (27944)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/05/11may-3.indd_.pdf 3]|issn=}}</ref>. Таксама пра бацькоў прыгадваў: «у сям’і тата быў чалавекам няверуючым — перакананым [[атэіст]]ам, хоць і нарадзіўся ў сям’і сьвятара. Так склалася, што ў тыя, ужо далёкія, пасьлярэвалюцыйныя гады ўсіх дзяцей зь сем’яў сьвятароў, чыіх бацькоў высылалі ў [[ГУЛаг|лягеры]], адпраўлялі ў прытулкі, а там начыста выбівалі зь іх веру. Праўда, у канцы жыцьця мой тата ўсё ж прыйшоў да Бога. А мама была чалавекам веруючым». Тады ж адзначаў сталеньне пад уплывам манаха [[Севасьціян Карагандзінскі|Севасьціяна Карагандзінскага]]: «У пасьляваенны час у горадзе [[Караганда|Карагандзе]], дзе мы жылі, служыў адзін з апошніх [[Опціна пустынь|опцінскіх]] [[манах]]аў — айцец Севасьціян. Тады ён быў простым [[ераманах]]ам, які адбыў ссылку ў сталінскіх лягерах ды так і застаўся на ўсё жыцьцё ў Карагандзе». У 1970 годзе Павал Панамароў быў закліканы ў [[Савецкае войска]]. Пазьней скончыў [[Прафэсійна-тэхнічная адукацыя|прафэсійна-тэхнічную]] вучэльню<ref>{{Артыкул|аўтар=Вераніка Пуставіт.|загаловак=Трымаемся разам|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20170602/1496420573-mitrapalit-pavel-dobraya-dumka-pra-chalaveka-uzho-prayava-lyubovi|выданьне=Зьвязда|тып=|год=3 чэрвеня 2017|нумар=[https://zviazda.by/be/number/246-28356 246 (28356)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/3cher-1_optim.pdf 1], [https://zviazda.by/sites/default/files/3cher-4_optim.pdf 4], [https://zviazda.by/sites/default/files/3cher-5_optim.pdf 5]|issn=}}</ref>.
 
У 1973—1976 гадах навучаўся ў [[Маскоўская духоўная сэмінарыя|Маскоўскай духоўнай сэмінарыі]] ([[Расейская СФСР]]). У 1980 годзе скончыў [[Маскоўская духоўная акадэмія|Маскоўскую духоўную акадэмію]] са ступеняй кандыдата [[Багаслоўе|багаслоўя]]<ref name="а"/>. Пазьней адзначаў: «мой любімы спорт — [[валейбол]], у які я вельмі часта гуляў, калі быў студэнтам сэмінарыі і духоўнай акадэміі»<ref name="в"/>. 15 верасьня 1981 году яго накіравалі ў [[Расейская духоўная місія ў Ерусаліме|Расейскую духоўную місію ў Ерусаліме]] ([[Ізраіль]]). 16 ліпеня 1982 году стаў намесьнікам начальніка місіі ў Ерусаліме, а 29 ліпеня 1986 году — яе начальнікам. Тым часам, мітрапаліт [[Філарэт (Вахрамееў)]] быў загадваў аддзелам вонкавых царкоўных сувязяў [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]] (1981—1989), таму быў ягоным кіраўніком<ref name="б"/>. У чэрвені 1988 году ўпершыню пабываў у [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]] на сьвяткаваньні [[1000-годзьдзе Хрышчэньня Русі|1000-годзьдзя]] [[Хрышчэньне Русі|Хрышчэньня Русі]]<ref name="г"/>. 19 лютага 1992 году Сьвяты сынод [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]] (РПЦ) прызначыў яго [[зарайск]]ім [[япіскап]]ам ([[Маскоўская вобласьць]]) і кіраўніком [[прыход]]амі ў ЗША і [[Канада|Канадзе]]. У 1999 годзе прызначаны [[Вена|венскім]] япіскапам у Аўстрыі. У 2001 годзе ўзьведзены ў [[сан]] венскага і [[Будапэшт|будапэшцкага]] [[архіяпіскап]]а. 6 кастрычніка 2011 году [[Сьвяты сынод РПЦ]] прызначыў яго [[Разанская мітраполія|разанскім мітрапалітам]]. 8 кастрычніка 2011 году ўведзены ў сан [[мітрапаліт]]а. 25 сьнежня 2013 году прызначаны [[Беларускі экзархат|беларускім экзархам]]<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Мітрапалітам Менскі і Слуцкім прызначаны разанскі архірэй Павал|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20131228/1388209806-mitrapalitam-minskim-i-sluckim-naznachany-razanski-arhirey-pavel|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=27 сьнежня 2013|нумар=[https://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-243-27608-ot-27122013 243 (27608)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/12/ZV_20131227_2.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.
Радок 81:
=== Беларусь ===
[[Файл:Paul. The Metropolitan of Ryazan and Mikhailovsky. A.N. Mironov.jpg|значак|240пкс|А.Н. Міронаў. «Разанскі мітрапаліт Павал» (2011)]]
4 студзеня 2014 году прыляцеў у Менск і пасяліўся ў Мітрапаліцкай гасьцёўні пры [[Дом міласэрнасьці (Менск)|Доме міласэрнасьці]]<ref name="б">{{Артыкул|аўтар=Вольга Мядзьведзева.|загаловак=«Тое, як мяне тут прымаюць, перасягнула ўсе мае чаканьні»|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140114/1389649514-mitrapalit-pavel-toe-yak-myane-tut-prymayuc-perasyagnula-use-mae-chakanni|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=|год=14 студзеня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/5-27615 5 (27615)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/01/ZV_20140114_1.pdf 1], [https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/01/ZV_20140114_2.pdf 2]|issn=}}</ref> ([[Першамайскі раён (Менск)|Першамайскі раён]], вул. Ф. Скарыны, д. 11). 9 студзеня 2014 году ў [[Палац Рэспублікі|Палацы Рэспублікі]] ў Менску сумесна з [[Аляксандар Лукашэнка|А. Лукашэнкам]] уручыў прэмію прэзыдэнта «[[За духоўнае адраджэньне]]». Сярод узнагароджаных былі: [[Магілёўская япархія|магілёўскі япіскап]] [[Сафрон (Юшчук)|Сафрон]] — за «значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэньне Беларусі, сацыяльную і асьветніцкую дзейнасьць», а таксама начальніца інспэкцыі ў справах [[Падлетак|непаўналетніх]] міліцыі грамадзкай бясьпекі [[Менская раённая ўправа ўнутраных справаў|УУС Менскага райвыканкаму]] [[Вольга Чамаданава]] — «за высокія дасягненьні ў справе [[Выхаваньне|выхаваньня]] і вяртаньня да паўнавартаснага жыцьця дзяцей, якія апынуліся ў сацыяльна небясьпечным становішчы, захаваньня [[Сям’я|сям’і]] для кожнага дзіцяці»<ref>{{Артыкул|аўтар=Вольга Мядзьведзева.|загаловак=Духоўная моц|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140110/1389301354-duhounaya-moc|выданьне=Зьвязда|тып=|год=10 студзеня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/3-27613 3 (27613)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/01/1.pdf 1]|issn=}}</ref>. 17 лютага 2014 году ў [[Магілёў|Магілёве]] асьвяціў [[Храм царскіх пакутнікаў]] ([[Ленінская вуліца (Магілёў)|Ленінская вул.]], д. 11а). Пры гэтым уручыў узнагароду [[Расейская_праваслаўная_царква|РПЦ МП]] старшыні [[Магілёўскі гарадзкі выканаўчы камітэт|Магілёўскага гарвыканкаму]] [[Уладзімер Цумараў|Ўладзімеру Цумараву]] за ўклад у будаўніцтва храма<ref>{{Артыкул|аўтар=Нэлі Зігуля.|загаловак=Мітрапаліт Павал асьвяціў храм у Магілёве|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140218/1392671060-mitrapalit-pavel-asvyaciu-hram-u-magilyove|выданьне=Зьвязда|тып=|год=18 лютага 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/30-27640 30 (27640)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/18lut-2.indd_.pdf 2]|issn=}}</ref>. На [[Дабравешчаньне]] 7 красавіка 2014 году ў [[Віцебск]]у правёў [[набажэнства]] ў [[Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Віцебск)|царкве Дабравешчаньня Багародзіцы]], пасьля чаго выказаў намер стварыць некалькі новых [[япархія]]ў: «У [[Старажытнасьць|старажытнай]] [[Хрысьціянская царква|хрысьціянскай царкве]] ў кожным горадзе быў [[япіскап]]. І цяпер стаіць задача зрабіць так, каб епархіяльны архірэй быў бліжэй да народу, каб ён часьцей сустракаўся зь людзьмі». Тамсама прапанаваў, каб [[Міністэрства адукацыі Беларусі]] дазволіла выпускнікам факультэтаў багаслоўя атрымліваць паралельна спэцыяльнасьць гісторыка або [[журналіст]]а, каб палепшыць іх разьмеркаваньне. Урэшце на сустрэчы з [[Прыход|прыхаджанамі]] адзначыў: «Нашае грамадзтва хвалюе ўплыў [[Заходняя Эўропа|Захаду]] і спроба навязаць нам зусім не [[Традыцыя|традыцыйныя]] вобразы сямейных [[Каштоўнасьць|каштоўнасьцяў]]. Мы катэгарычна супраць такіх стасункаў, бо традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці нам дадзеныя Богам»<ref>{{Артыкул|аўтар=Аляксандар Пукшанскі.|загаловак=Мітрапаліт дабраславіў Віцебск|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140409/1396994878-mitrapalit-blaslaviu-vicebsk|выданьне=Зьвязда|тып=|год=9 красавіка 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/65-27675 65 (27675)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/04/9kras-3.indd_.pdf 3]|issn=}}</ref>. 5 траўня 2014 году падчас сустрэчы з А. Лукашэнкам заявіў: «Я шчыра радуюся таму, што сёньня тут, у гэтай квітнеючай краіне, утварыліся такія выдатныя ўзаемаадносіны паміж царквой і дзяржавай..., калі царква ня ўмешваецца ў справы дзяржаўныя і [[дзяржава]] ня ўмешваецца ў царкву. Але разам можна зрабіць вельмі шмат»<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Разам можна зрабіць вельмі шмат|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140506/1399330546-razam-mozhna-zrabic-velmi-shmat|выданьне=Зьвязда|тып=|год=6 траўня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/82-27692 82 (27692)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/05/6may-1.indd_.pdf 1]|issn=}}</ref>. 13 траўня 2014 году на прэс-нарадзе адзначыў: «З [[Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі|Рымска-каталіцкай царквой у Беларусі]] ў нас выбудоўваюцца добрыя адносіны. Гэта шматвяковая традыцыя. Мы ня ўмешваемся ў справы адзін аднаго». Тамсама нагадаў, што на пачатак чэрвеня ў Менску прызначылі праваслаўна-каталіцкі форум [[герарх]]аў. Сярод іншага, выказаўся з нагоды музычнага туру «Сатаніст»: «На 27 траўня плянуецца рок-канцэрт нейкай групы — па-мойму, «Бэгемот». Нельга дапускаць выступленьні групаў [[Сатанізм|сатанінскай]] скіраванасьці»<ref name="в">{{Артыкул|аўтар=Вольга Мядзьведзева.|загаловак=Першы Вялікдзень|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140513/1400013766-pershy-vyalikdzen|выданьне=Зьвязда|тып=|год=14 траўня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/87-27697 87 (27697)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/05/14may-6.indd_.pdf 6]|issn=}}</ref>. 23 чэрвеня 2014 году ў менскім мікрараёне [[Брылевічы]] (Маскоўскі раён) асьвяціў помнік [[Сергій Раданескі|Сергію Раданескаму]] на [[Дзялянка|дзялянцы]] аднайменнага прыходу па [[Каралінская вуліца (Менск)|Каралінскай вуліцы]]. На ўрачыстасьці прысутнічалі старшыня Савету Рэспублікі [[Анатоль Мікалаевіч Рубінаў|Анатоль Рубінаў]], старшыня Палаты прадстаўнікоў [[Уладзімер Андрэйчанка]] і старшыня ўраду Беларусі [[Міхаіл Мясьніковіч]]<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Малітва аб храме|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20140624/1403568517-malitva-ab-hrame|выданьне=Зьвязда|тып=|год=24 чэрвеня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/116-27726 116 (27726)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/06/ZV_20140624_1.pdf 1]|issn=}}</ref>. У верасьні 2014 году на [[Сынод]]зе [[Беларуская праваслаўная царква|Беларускай праваслаўнай царквы]] (БПЦ) зацьвердзіў стварэньне зь 2015 году 3-х япархіяў у [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Іх вылучылі зь [[Менская япархія|Менская япархіі]], у складзе якой пакінулі прыходы Менску і [[Менскі раён|Менскага раёну]]. [[Барысаўская япархія|Барысаўскую япархію]] ўзначаліў былы вікарый Менскай япархіі [[Веньямін (Тупека)]], [[Маладэчанская япархія|Маладэчанскую]] — [[Павал (Цімафеенкаў)]], а [[Слуцкая япархія|Слуцкую]] — [[архімандрыт]] [[Антоні (Даронін)]]. Чатыры япархіі разам сталі ўваходзіць у [[Менская мітраполія|Менскую мітраполію]]. 16 сьнежня 2014 году ў [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі]] на Сходзе япархіяў Менскай мітраполіі беларускі экзарх Павал патлумачыў стварэньне 3-х япархіяў: «у мітрапаліта Менскага сёньня 409 прыходаў у вобласьці, больш за 500 [[сьвятар]]оў, 5 [[манастыр]]оў, духоўныя школы. Нават калі кожны дзень прысьвячаць аднаму прыходу, ня хопіць году. А трэба ж ня проста прыехаць — трэба служыць, гаварыць зь людзьмі. Фізычна немагчыма было зрабіць гэта на працягу аднаго году». [[Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў]] [[Леанід Гуляка]] павіншаваў удзельнікаў Сходу з усталяваньнем Менскай мітраполіі. Сярод іншага, экзарх Павал адзначыў: «Я шмат разумею, калі чую беларускую мову, і не адмаўляюся ад свайго намеру вывучыць яе, бо бачу, як людзі рэагуюць, калі ім гаворыш нешта на іх [[Родная мова|роднай мове]]»<ref>{{Артыкул|аўтар=Вольга Мядзьведзева.|загаловак=«Новыя япархіі створаныя для таго, каб япіскапы былі бліжэй да людзей»|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20141217/1418765676-mitrapalit-pavel-novyya-eparhii-stvorany-dlya-tago-kab-episkapy-byli|выданьне=Зьвязда|тып=|год=17 сьнежня 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/239-27849 239 (27849)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/12/ZV_20141217_2.pdf 2]|issn=}}</ref>.
[[Файл:Metropolitan Paul (Ponomaryov).jpg|значак|240пкс|На [[Дабравешчаньне]] 7 красавіка 2014 году ў [[Віцебск]]у]]
На 20 студзеня 2015 году атрымаў пасьведчаньне на права жыхарства ў Беларусі, аднак ня меў беларускага [[грамадзянства]]<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Коратка|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150121/1421789099-koratka|выданьне=Зьвязда|тып=|год=21 студзеня 2015|нумар=[https://zviazda.by/be/number/11-27869 11 (27869)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/01/21stu-1.indd_.pdf 1]|issn=}}</ref>. Паводле ж 13-га артыкула Закону Беларусі «Аб свабодзе [[Веравызнаньне|веравызнаньняў]] і рэлігійных арганізацыях» 1992 году, «кіраўніком [[Рэлігійнае аб’яднаньне|рэлігійнай арганізацыі]] можа быць ''толькі'' грамадзянін Рэспублікі Беларусь»<ref>{{Навіна|аўтар=А. Лукашэнка|загаловак=Закон Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2002 г. № 137-З «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнаньняў і рэлігійных арганізацыях»|спасылка=http://rahojsha.narod.ru/zakanadaustva/zakon_ab_svabodzie_vieravyznanniau_i_relihijnych_arhanizacyjach_31_10_2002.htm|выдавец=Партал «Заканадаўства па-беларуску» (Рагойша)|дата публікацыі=15 сакавіка 2005|дата доступу=25 ліпеня 2021}}</ref>. Згодна ж з 16-м артыкулам [[Канстытуцыя Беларусі|Канстытуцыі Беларусі]] «забараняецца дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, іх органаў і ''прадстаўнікоў'', якая накіравана супраць [[сувэрэнітэт]]у Рэспублікі Беларусь, яе [[Канстытуцыйны лад|канстытуцыйнага ладу]] і грамадзянскай згоды ці зьвязаная з парушэньнем правоў і свабодаў грамадзянаў, а таксама перашкаджае выкананьню грамадзянамі іх дзяржаўных, грамадзкіх, сямейных абавязкаў»<ref>{{Навіна|аўтар=А. Лукашэнка|загаловак=Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі)|спасылка=https://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/kanstytutsyi-belarusi/kanstytutsyya-1994-goda-sa-zmyanennyami-i-dapa-nennyami-/|выдавец=[[Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь]]|дата публікацыі=2004|дата доступу=25 ліпеня 2021}}</ref>. Насуперак вышэйпамянёнаму 16 лютага 2015 году падпісаў зь міністрам адукацыі Беларусі [[Міхаіл Жураўкоў|Міхаілам Жураўковым]] Праграму супрацы БПЦ на 2015—2020 гады. Пры гэтым, прадставілі школьны падручнік для факультатыву «Асновы [[Праваслаўная культура|праваслаўнай культуры]]» ў 1—6-м клясах<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Мінадукацыі і БПЦ падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2015-2020 гады|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150216/1424099494-minadukacyi-i-bpc-padpisali-pragramu-supracounictva-na-2015-2020-gady|выдавец=Газэта «[[Зьвязда]]»|дата публікацыі=16 лютага 2015|дата доступу=25 ліпеня 2021}}</ref>. 24 лютага 2015 году дэпутат [[Палата прадстаўнікоў Беларусі|Палаты прадстаўнікоў Беларусі]] [[Юры Дарагакупец]], які быў сябрам Пастаяннай камісіі па жыльлёвай палітыцы і будаўніцтве, паведаміў: «8 студзеня прэзыдэнтам падпісаны Закон «Аб [[Пахаваньне|пахаваньні]] і пахавальнай справе», праз паўгады ён набывае сілу». Пры гэтым, дэпутат Дарагакупец адзначыў: «на стадыі распрацоўкі законапраекту зьявілася шмат новых прапановаў ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і сябраў [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Савета Рэспублікі]]. Дарэчы, усе прапановы абмяркоўваліся зь мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Паўлам»<ref>{{Артыкул|аўтар=Юлія Адамовіч.|загаловак=Справа, у якой не павінна быць непаразуменьняў|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150225/1424812016-sprava-u-yakoy-ne-pavinna-byc-neparazumennyau|выданьне=Мясцовае самакіраваньне|тып=|год=25 лютага 2015|нумар=4 (344)|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/02/25lut-4.indd_.pdf 2]|issn=}}</ref>. 13 сакавіка 2015 году экзарх Павал сустракаўся зь дзяржаўным сакратаром [[Ватыкан]]у [[П’етра Паралін]]ам<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Пад мірным небам, у добрай згодзе|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150314/1426283759-pad-mirnym-nebam-u-dobray-zgodze|выданьне=Зьвязда|тып=|год=14 сакавіка 2014|нумар=[https://zviazda.by/be/number/49-27907 49 (27907)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/03/14sak-1.indd_.pdf 1]|issn=}}</ref>. 22 чэрвеня 2015 году ў [[Цэнтральны раён (Менск)|Цэнтральным раёне]] Менску разам з маскоўскім патрыярхам [[Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)|Кірылам]] асьвяціў [[Менская духоўная акадэмія|Духоўна-адукацыйны цэнтар]] БПЦ па [[Вуліца Кірылы і Мятода (Менск)|вуліцы Кірылы і Мятода]], д. 25 (мікрараён [[Высокі Рынак]]). У стварэньні Духоўна-адукацыйнага цэнтру ўдзельнічаў [[урад Беларусі]], таму на адкрыцьці прысутнічала намесьніца старшыні ўраду [[Натальля Качанава]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Вераніка Пуставіт.|загаловак=Дабраславеньне ад патрыярха|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150623/1435007600-blaslavenne-ad-patryyarha|выданьне=Зьвязда|тып=|год=23 чэрвеня 2015|нумар=[https://zviazda.by/be/number/117-27975 117 (27975)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/06/23cher-2.indd_.pdf 2]|issn=}}</ref>. 14 ліпеня 2015 году падпісаў журнал Сынода БПЦ, у якім пастанавіў: «Выказаць глыбокую ўдзячнасьць прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за падтрымку традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, прызнаньне іх значнасьці ў [[Беларуская культура|беларускай нацыянальнай культуры]] і важнасьці для жыцьця сучаснага чалавека». У сваім паведамленьні патлумачыў, што 9 студзеня 2015 году на ўручэньні прэміі «За духоўнае адраджэньне» А. Лукашэнка заявіў: «Падтрымка хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, [[мараль]]ных, [[Эстэтыка|эстэтычных]] традыцыяў зьяўляецца адным з галоўных фактараў у разьвіцьці беларускай [[Нацыя|нацыі]]»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сынод БПЦ выказаў удзячнасьць прэзыдэнту Беларусі за падтрымку традыцыйных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/sinod-bpts-vykazau-udzjachnasts-prezidentu-belarusi-za-padtrymku-tradytsyjnyh-hrystsijanskih-kashtounast-35299-2015/|выдавец=[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва]]|дата публікацыі=14 ліпеня 2015|дата доступу=25 ліпеня 2021}}</ref>. 6 жніўня 2015 году асьвяціў у Магілёве [[Сабор Перамяненьня Гасподняга (Магілёў)|сабор Перамяненьня Гасподняга]] ([[Кастрычніцкі раён (Магілёў)|Кастрычніцкі раён]], [[Габраўская вуліца (Магілёў)|Габраўская вул.]], д. 35). На час адкрыцьця сабор быў найбольшым храмам Беларусі, бо мог зьмясьціць некалькі тысячаў чалавек<ref>{{Артыкул|аўтар=Нэлі Зігуля.|загаловак=На сьвятых мошчах|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150815/1439589278-na-svyatyh-moshchah|выданьне=Зьвязда|тып=|год=15 жніўня 2015|нумар=[https://zviazda.by/be/number/155-28013 155 (28013)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/08/15zni-6.indd_.pdf 6]|issn=}}</ref>. 21 жніўня 2015 году ў [[Бярэзінскі запаведнік|Бярэзінскім запаведніку]] ([[Домжарыцы]], [[Лепельскі раён]]) узнагародзіў разам зь [[Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі|міністрам прыродных рэсурсаў]] [[Андрэй Каўхута|Андрэем Каўхутам]] пераможцаў конкурсу за найлепшы профіль у сацсетках «Садзейнічаньне пераходу Рэспублікі Беларусь да «зялёнай» эканомікі»<ref>{{Артыкул|аўтар=Вераніка Коласава.|загаловак=Чысьціня навакольля пачынаецца з чысьціні душы|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150825/1440453393-chyscinya-navakollya-pachynaecca-z-chyscini-dushy|выданьне=Карані і кроны|тып=|год=25 жніўня 2015|нумар=3|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/08/25zni-7.indd_.pdf 1]|issn=}}</ref>. 21 верасьня 2015 году да 25-годзьдзя Беларускага экзархату прадставіў 30-хвілінны фільм «[[Сьвятыні Белай Русі|Святыні Белай Русі]]» пра [[Эўфрасіньня Полацкая|Эўфрасіньню Полацкую]] і [[Кірыла Тураўскі|Кірылу Тураўскага]], а таксама 5 найстаражытнейшых храмаў Беларусі<ref>{{Артыкул|аўтар=Вераніка Пуставіт.|загаловак=Пра нашыя праваслаўныя сьвятыні|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20150922/1442870940-pra-nashy-pravaslaunyya-svyatyni-zmoguc-boley-davedacca-rasiyane-eurapeycy|выданьне=Ігуменскі тракт|тып=|год=22 верасьня 2015|нумар=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/09/22ver-13.indd_.pdf 35 (136)]|старонкі=|issn=}}</ref>. 2 кастрычніка 2015 году ўзяў удзел у міжканфэсійнай [[Малітва|малітве]] за Беларусь у [[Храм усіх сьвятых|Храме ўсіх сьвятых]] у Менску. У малітве таксама ўдзельнічалі менска-магілёўскі мітрапаліт [[Тадэвуш Кандрусевіч]], старшыня [[Іслам|Мусульманскага]] рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі [[Абу-Бекір Шабановіч]] і старшыня [[Юдаізм|Юдэйскага]] рэлігійнага аб’яднаньня Беларусі [[Рыгор Хайтовіч]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Урачыстая цырымонія «Малітва за Беларусь» адбылася ў Менску каля Храма-помніка ў гонар Усіх сьвятых|спасылка=https://blr.belta.by/society/view/sinod-bpts-vykazau-udzjachnasts-prezidentu-belarusi-za-padtrymku-tradytsyjnyh-hrystsijanskih-kashtounast-35299-2015/|выдавец=[[БелТА]]|дата публікацыі=14 ліпеня 2015|дата доступу=25 ліпеня 2021}}</ref>. 2 сьнежня 2015 году правёў 1-я [[Беларускія калядныя чытаньні]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Вераніка Пуставіт.|загаловак=Дыялёг паміж царквой і грамадзтвам|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20151203/1449093133-dyyalog-pamizh-carkvoy-i-gramadstvam-umacavali-chytannyami|выданьне=Ігуменскі тракт|тып=|год=22 верасьня 2015|нумар=[https://zviazda.by/be/number/234-28092 234 (28092)]|старонкі=[https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2015/12/3sne-2.indd_.pdf 2]|issn=}}</ref>. 16 сьнежня 2015 году на сходзе Менскай япархіі згадаў факультатыўны прадмет па духоўна-маральных каштоўнасьцях у школах: «Мы ня хочам усіх загнаць у [[манах]]і і выдатна разумеем, што ў людзей можа і павінен быць выбар у жыцьці»<ref>{{Навіна|аўтар=Вераніка Пуставіт.|загаловак=Час дарыць дабрыню|спасылка=https://zviazda.by/be/news/20151217/1450344225-chas-daryc-dabrynyu|выдавец=Газэта «Зьвязда»|дата публікацыі=17 сьнежня 2015|дата доступу=25 ліпеня 2021}}</ref>.