Францішак з Асізі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
У юнацтве Францішак быў легкадумны і шмат часу праводзіў у забавах. Паводле паданьняў, ён марыў тады стаць ваяром. У 1201 удзельнічае ў ваенным паходзе на [[Пэруджа|Пэруджу]], які церпіць няўдачу. Францішак праводзіць год у палоне. Вярнуўшыся дадому, ён не пакідае бесклапотнага жыцьця і думкаў пра ваярскі лёс, а ў 1204 вырашае далучыцца да крыжовага паходу і едзе да месца збору войскаў, але па дарозе, у горадзе [[Спалета]], бачыць сон, які прымушае яго вярнуцца. З гэтага часу ён праводзіць шмат часу ў малітве ды цураецца старых забаваў, а таксама пачынае даглядаць хворых на праказу.
 
Яшчэ празь некаторы час у царкве сьв. Дзям’яна недалёка ад Асізі Францішак маліўся перад выяваю Хрыста ўкрыжаванага, і нечакана Хрыстос на выяве ажыў ды зьвярнуўся да юнака са словамі: «Францішак, Францішак, адбудуй мой дом, бо глядзі, ён руйнуецца». Зразумеўшы гэта наўпрост, Францішак прадаў свайго каня і нейкія тканіны з бацькавае крамы, каб дапамагчы сьвятару аднавіць будынак царквы. Абураны бацька паклікаў яго на біскупскі суд, і Францішку сказалі вярнуць грошы. Тады ён аддаў бацьку ня толькі грошы, але і сваё адзеньне, і з гэтага моманту стаў жабраком у Асізі, удзельнічаючы ўласнаю працаю ў адбудоўлі храмаў, сярод іх - невялікай капліцы блізу гораду, якая звалася [[Парцыюнкала]]. Пазьней Парцыюнкала стане ўлюбёным месцам францішканаў.
 
У лютым 1209 Францішак чуе на імшы чытаньне з [[Эвангельле паводле Мацея|Эвангельля паводле Мацея]], ў якім Хрыстос заклікае вучняў ісьці прапаведваць ягонае слова, нічога не беручы з сабою, і адчувае, што гэта ягонае пакліканьне. З гэтага моманту ён пачынае прапаведваць пакаяньне. Хутка да яго далучаецца першы вучань, Бэрнарда, які аддае ўсю сваю маёмасьць на аднаўленьне сьвятыняў. За год колькасьць вучняў дасягае адзінаццаці. Супольнасьць заве сябе «''fratres minores''», г.зн. «меншыя браты». Ад самага пачатку гэтыя прапаведнікі адрозьніваюцца ад іншых надзвычайнаю бадзёрасьцю, славячы Бога ня толькі казанямі, але і сьпевамі. У тым жа 1209 годзе Францішак вядзе наванароджаную супольнасьць у Рым, каб атрымаць дабраславеньне папы [[Інакенці III (папа рымскі)|Інакенція III]]. Папа спачатку адмаўляе ім у аўдыенцыі, але на наступную ноч бачыць сон, у якім сьцяну царквы, якая вось-вось абваліцца, падтрымоўвае маленькі чалавек у жабрацкае вопратцы. Ранкам ён разумее, што чалавек у сьне — гэта той самы жабрак, што прыходзіў да яго днём раней, прымае меншых братоў і дабраслаўляе іх.