Францішак з Асізі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне, шаблён
Радок 9:
Нарадзіўся ў італьянскім горадзе [[Асізі]] ў сям’і гандляра тканінамі П’етра Бэрнардонэ. Імя, атрыманае пры нараджэньні — Джава́ні Бэрнардо́нэ ([[італьянская мова|па-італьянску]]: ''Giovanni Bernardone''). Імя-празваньне Франчэ́ска, гэта значыць «французік», ён атрымаў, верагодна, ад бацькі, які меў стасункі з [[Францыя]]й і вельмі любіў гэтую краіну.
 
У юнацтве Францішак быў легкадумны і шмат часу праводзіў у забавах. Паводле паданьняў, ён марыў тады стаць ваяром. У 1201 удзельніцаеудзельнічае ў ваенным паходзе на [[Пэруджа|Пэруджу]], які церпіць няўдачу. Францішак праводзіць год у палоне. Вярнуўшыся дадому, ён не пакідае бесклапотнага жыцьця і думкаў пра ваярскі лёс, а ў 1204 вырашае далучыцца да крыжовага паходу і едзе да месца збору войскаў, але па дарозе, у горадзе [[Спалета]], бачыць сон, які прымушае яго вярнуцца. З гэтага часу ён праводзіць шмат часу ў малітве ды цураецца старых забаваў, а таксама пачынае даглядаць хворых на праказу.
 
Яшчэ празь некаторы час у царкве сьв. Дзям’яна недалёка ад Асьсізі Францішак маліўся перад выяваю Хрыста ўкрыжаванага, і нечакана Хрыстос на выяве ажыў ды зьвярнуўся да юнака са словамі: «Францішак, Францішак, адбудуй мой дом, бо глядзі, ён руйнуецца». Зразумеўшы гэта наўпрост, Францішак прадаў свайго каня і нейкія тканіны з бацькавае крамы, каб дапамагчы сьвятару аднавіць будынак царквы. Абураны бацька паклікаў яго на біскупскі суд, і Францішку сказалі вярнуць грошы. Тады ён аддаў бацьку ня толькі грошы, але і сваё адзеньне, і з гэтага моманту стаў жабраком у Асьсізі, удзельнічаючы ўласнаю працаю ў адбудоўлі храмаў, сярод іх невялікай капліцы блізу гораду, якая звалася [[Парцыюнкала]]. Пазьней Парцыюнкала стане ўлюбёным месцам францішканаў.