Паўстаньне 1830—1831 гадоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, артаграфія, дапаўненьне
Rescuing 11 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 30:
У пачатку 1831 году ўтварыўся Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Агулам у Беларусі і Літве дзейнічала каля 30 паўстанцкіх аддзелаў, якія налічвалі 12000 чалавек. Сярод іх такія людзі, як [[Напалеон Орда]], [[Ігнат Дамейка]], [[Эмілія Плятэр]]. Старшынём Часовага ўраду Літвы быў [[Тадэвуш Тышкевіч]].
 
4 красавіка 1831 году невялікая групка мясцовых паўстанцаў захапіла магазын зброі ў [[Ашмяны|Ашмянах]] і выдала яе жыхарам. Паўстанцы ўзялі ў палон каля 70 расейцаў з афіцэрамі, якія абаранялі горад. Узятыя ў палон афіцэры таксама выдалі загад здацца каля 40 жаўнерам з расейскага Велікалуцкага полку, якія прыйшлі да гораду й рыхтаваліся да бою на вуліцах. Пры касьцёле дамініканаў ксёндз Ясінскі заклікаў жыхароў да ўдзелу ў паўстаньні. За прыкладам жыхароў паўсталі некаторыя земскія ўладальнікі: [[Караль Пшазьдзецкі]] і [[Юзэф Зянковіч]] арганізавалі аддзелы кавалерыі, Швайкоўскі аддзел пяхоты. Аддзел Зянковіча адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 59. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
На просьбу жыхара Вялейскага павету Валадкевіча Караль Пшазьдзецкі выслаў невялікі аддзел да [[Вялейка|Вялейкі]]. 14 красавіка маёр Любанскі прыбыў у горад і казаў біць у касьцельныя званы. На гэты знак жыхары паўсталі, але мясцовы расейскі гарнізон таксама падрыхтаваўся да бою. Аднак калі да гораду прыбыў аддзел Ходзькі, расейцы здаліся ў палон<ref name="Callier-74">Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 74. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
16 красавіка ашмянскія паўстанцы пад камандаю Біруты й Стэльніцкага беспасьпяхова біліся з аддзелам расейцаў пад камандаваньнем палкоўніка Вежуліна (полк казакоў, невядомая колькасьць пяхоты, 2 гарматы). Па сутычцы расейцы пачалі разьню жыхароў. Загінула 150 чалавека, ў тым ліку ксёндз Кужэлеўскі і доктар Закшэўскі<ref name="Callier-74"/>.
 
20 красавіка аддзел Пшазьдзецкага быў разьбіты пад Вішневам расейскімі карнікамі пад камандаю генэрала Астражэнкі (2 эскадроны ўзараў, батальён пяхоты, 6 гарматаў)<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 85. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>. 24 красавіка расейцы занялі Вялейку. Горад абаранялі аддзелы: палкоўніка Радзішэўскага, Валадкевіча, Заборскага<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 88. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
4 траўня аддзелы Радзішэўскага й Валадкевіча паспрабавалі зноў ўзяць Вялейку. Атака ня была пасьпяховай з той прычыны, што [[касінеры]] баяліся гуку расейскіх гарматаў, а высланая ў дапамогу ім кавалерыя вельмі няўдала адступала, перашкаджаючы пяхоце. Ад поўнага правалу паўстанцаў выратавалі стральцы Ігнацага Тукалы, якія прыбылі ў канцы бітвы. Дзякуючы ім, Радзішэўскі змог арганізавана адступіць<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 105—106. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
8 траўня тры аддзелы паўстанцаў, пад камандаю Тамаша Лапацінскага, Брахоцкага й Леапольда Клёта супольнай атакай занялі [[Дзісна|Дзісну]]. Некалькі дзясяткаў кавалерыстаў загінула, калі без патрэбы сьпяшаючы й паслухаўшы габрэя, увайшлі ў горад наўпрост у засаду. Паўстанцы ўзялі некалькі дзясяткаў расейцаў у палон. Утрымліваліся ў горадзе некалькі дзён<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 107—109. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
15 траўня Радзішэўскаму і Валадкевічу не ўдалося абараніць [[Глыбокае|Глыбокага]] перад атакай генэрала Сафянова, але ім удалося адыйсьці ў добрым парадку<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 124. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
Каля 20 траўня аддзел братоў Адахоўскіх заняў [[Лепель]] і зьнішчыў мясцовы гарнізон. Некалькі дзён пасьля, аднак, паўстанцы самі былі разьбітыя<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 140. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
28 траўня ўночы каля 2000 расейцаў напала на лягер 300 паўстанцаў пад камандаю Прозара ў [[Падліпкі (Гарадзенская вобласьць)|Падліпках]]. Прозар успамінаў, што абодва бакі страцілі прыкладна па 40 чалавек, але як пазначыў — яго аддзел быў разьбіты; паўстанцы разьбегліся па лесе. З гэтай прычыны немагчымай стала плянаванае аб’яднаньне паўстанцаў з блізка дзейным рэгулярным польскім войскам<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 165. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
31 траўня рэгулярны аддзел палкоўніка Хлапоўскага пабіў расейцаў пад [[Ліда]]й і заняў горад, але з прычыны адсутнасьці пяхоты немагчымай была атака на аддзелы, які стаялі ў [[Жырмуны|Жырмунах]]<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 174. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
24 ліпеня аддзел рэгулярнай арміі палкоўніка Бжэжанскага (3 эскадроны кавалерыі, 50 пяхоты, 1 гармата) заняў [[Зьдзецел]]. Праз гадзіну да гораду падышлі расейцы (2 эскадроны кавалерыі, батальён пяхоты, 2 гарматы), але да бою не дайшло — расейцы адступілі<ref>Callier E. [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831]. — Poznań: Drukarnia Dziennika Poznańskiego, 1887. S. 220. (.djvu) {{ref-pl}}</ref>.
 
Па зыходзе зь [[Этнічная тэрыторыя беларусаў|беларускіх паветаў]] рэгулярнае польскае арміі паўстаньне пачало згасаць, хоць асобныя партызанскія аддзелы працягвалі дзейнічаць да восені 1831 году. На пачатку жніўня 1831 году расейскім уладам удалося здушыць паўстаньне на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Многіх актыўных паўстанцаў пазбавілі маёмасці і змусілі пакінуць радзіму. Канфіскація маёнткаў закранула буйных магнатаў — [[Агінскія|Агінскіх]], [[Плятэры|Плятэраў]], [[Радзівілы|Радзівілаў]], [[Сапегі|Сапегаў]], [[Чартарыйскія|Чартарыйскіх]] і інш. Увогуле, да следзтва за ўдзел у паўстаньні ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім прыцягнулі 2878 чалавек. Пачалася «дэпалянізація» ([[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыя]]) беларускіх земляў.