Сярога: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 37:
У 2021 годзе Пархоменка публічна выказаўся ў падрымку [[рэжым Лукашэнкі|рэжыму Лукашэнкі]] ў Беларусі, апісваючы Лукашэнку як «захавальніка балянсу».<ref name=nn2021>[https://nn.by/?c=ar&i=271428 Рэпер Сярога: Лукашэнка — захавальнік балансу. У Беларусі — чыста, спакойна, пануе мір, там шмат людзей са шчаслівымі тварамі] — [[Наша Ніва]], 15 красавіка 2021 г.</ref>
 
Нягледзячы на шматлікія падрабязна задакумэнтаваныя {{артыкул у іншым разьдзеле|Праблемы правоў чалавека, зьвязаныя са здушэньнем беларускіх пратэстаў 2020 году|парушэньні правоў чалавека ў Беларусі|en|Human rights issues related to the suppression of the 2020 Belarusian protests}} і гвалтоўны разгон [[Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)|мірных пратэстаў]] пасьля [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году|сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020]] г.<ref>[https://news.un.org/en/story/2021/02/1085712 Belarus human rights situation deteriorating further, warns UN rights chief] [Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца, папярэджвае галоўны праваабаронца ААН] — [[ААН]], 25 лютага 2021 г.</ref>, Пархоменка апісваў Беларусь як месца, дзе «чыста, спакойна, пануе мір» і дзе «шмат людзей са шчасьлівымі тварамі».<ref name=nn2021/>
 
Улетку 2021 году на сьвяткаваньні [[Купальле|Купальля]] ў [[Александрыя (Магілёўская вобласьць)|Александрыі]] падчас выступу заявіў, што хацеў бы праверыць поціск рукі [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]]. Па гэтым сказаў, што ў таго самы моцны поціск рукі ва ўсёй Эўропе — Усходняй, Цэнтральнай і Заходняй. Камэнтуючы водгукі ў інтэрнэце на гэты ўчынак, заявіў, што лічыць сябе расейскім «дзяржаўнікам» і што «[[Сталін]] — вялікі гуманіст»<ref>[https://euroradio.fm/reper-syaroga-stalin-vyaliki-gumanist Рэпер Сярога: «Сталін — вялікі гуманіст»], [[Эўрапейскае радыё для Беларусі]], 13 ліпеня 2021 г.</ref>.