Міхал Ходзька: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
Радок 27:
Арганізаваў адзін з самых моцных і добра ўзброеных паўстанцкіх атрадаў на тэрыторыі Менскай губэрні. Карыстаўся падтрымкай мясцовага насельніцтва. Сваю дзейнасьць атрад Ходзькі ў асноўным распаўсюдзіў на рэгіён гарадоў [[Мядзел]]-[[Глыбокае]]-[[Ашмяны]]-[[Смаргонь]]-[[Маладэчна]]-[[Вялейка]].
 
[[14 красавіка]] [[1831]] паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі вызваліў Маладэчна з-пад расейскай улады, пасьля чаго прыбыў у Вялейку, дзе знаходзіўся моцны і ўзброены расейскі гарнізон. Пасьля таго, як атрад Міхала Ходзькі прыбыў у Вялейку, расейцы здаліся ў палон<ref name="Callier-74">Edmund Callier, [https://web.archive.org/web/20181123062522/http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/docmetadata?id=oai:www%3Awww.wbc.poznan.pl:6083%3A6083&from=http://fbc%3A%2F%2Ffbc.pionier.net.pl Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831], Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 74. {{ref-pl}}</ref>.
 
Пасьля падаўленьня паўстаньня быў інтэрніраваны прускімі ўладамі ў горад Мемель (цяпер [[Клайпеда]]), пасьля чаго эмігрыраваў у Францыю, быў сябрам [[карбанары|карбанарскіх]] і [[масоны|масонскіх]] груповак у [[Парыж]]ы. Нелегальна наведваў радзіму. Уваходзіў у Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, арганізацыю «Помста народа». Удзельнічаў у экспэдыцыі [[Юзэф Заліўскі|Юзэфа Заліўскага]] (1833). Вярнуўся ў Францыю, у 1848 годзе. Разам з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] у 1848 годзе арганізаваў польскія легіёны ў Італіі, быў камандзірам аднаго зь легіёнаў, удзельнічаў у ваенных акцыях. Прымаў удзел у [[Аўстрыйска-італьянская вайна|аўстрыйска-італьянскай вайне]].