Вуглярод: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Са старонкі прыбраны файл Element_6.webm, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Gbawden. Прычына: per c:Commons:Deletion requests/Files uploaded by Shihab1729.
Радок 129:
}}
'''Вуглярод''', '''вуглец, вуглятвор''' ({{мова-la|Carboneum}}) '''C''' — [[хімічны элемэнт]] IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду [[пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў|пэрыядычнай сыстэмы]]; атамны нумар 6, [[немэтал]], атамная маса 12,01115. Часам завецца «вугаль»<ref>{{кніга|старонкі=30|загаловак=Расейска-беларускі хімічны слоўнік|адказны=Укладальнікі: А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун|месца=Менск|выдавецтва=Нацыянальная выдавецкая кампанія "Беларусь-Тэхналёгія"|год=1993|наклад=1000}}</ref>. Тры [[ізатоп]]ы сустракаюцца ў прыродзе, <sup>12</sup>С і <sup>13</sup>С зьяўляюцца стабільнымі, тады як <sup>14</sup>С ёсьць [[радыёнуклід]]ам з пэрыядам паўраспаду каля 5730 гадоў<ref>[http://www.webelements.com/webelements/elements/text/C/isot.html ''«Carbon – Naturally occurring isotopes»'']. WebElements Periodic Table.</ref>. Ізатоп <sup>12</sup>C зьяўляецца эталонам для азначэньня [[Адносная атамная маса|атамнай адзінкі масы]]<ref>Майсяйчук К. Л. Вуглярод // {{Літаратура/БелЭн|4к}} С. 286.</ref>. Вуглярод вядомы са старажытных часоў<ref>{{Спасылка|копія=https://web.archive.org/web/20121101085829/http://www.caer.uky.edu/carbon/history/carbonhistory.shtml|загаловак=History of Carbon|выдавец=University of Kentucky Center for Applied Energy Research|мова=en|url=http://www.caer.uky.edu/carbon/history/carbonhistory.shtml|дата копіі=1 лістапада 2012}}</ref> у выглядзе [[алмаз]]а ды [[графіт]]а<ref>Зломанов В. П. УГЛЕРОД // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://bigenc.ru/chemistry/text/4214872 Дата обращения: 28.09.2020</ref>.
 
[[Файл:Element 6.webm|значак|Атам вугляроду]]
Вуглярод 15-ы элемэнт паводле распаўсюджанасьці ў зямной кары, і чацьвёрты — у [[Сусьвет|Сусьвеце]] паводле масы пасьля вадароду, [[гель|гелю]] і [[тлен]]а. Вуглярод забясьпечвае ўнікальную разнастайнасьць [[арганічныя рэчывы|арганічных злучэньняў]], а таксама мае здольнасьць утвараць [[палімэры]] пры тэмпэратурах, якія часта фіксуюцца на Зямлі. Гэты элемэнт ёсьць агульным элемэнтам усіх вядомых формаў жыцьця. Вуглярод зьяўляецца другім самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізьме чалавека паводле масы пасьля кісьлі, ён складае каля 18,5% ад масы чалавека<ref>Reece, Jane B. (31 October 2013). ''«Campbell Biology»'' (10 ed.). Pearson. {{ISBN|9780321775658}}</ref>.