Этнічная самасьвядомасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Скасаванае Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 1:
'''Этнічная самасьвядомасьць''' — неад’емны кампанэнт [[этнас]]у, адзін з найважнейшых этнічных вызначальнікаў, які дазваляе меркаваць пра наяўнасьць этнасу як асобнай супольнасьці.
 
== Гісторыя ==
Гісторыя вывучэньня этнічнай самасьвядомасьці пачынаецца з замацаваньня дадзенага паняцьця ў навуковай літаратуры ў канцы [[1940-я|40-х гг. XX ст.]] Адным зь першых, хто зьвярнуў увагу на гэтую праблему, быў П.І. Кушнер. Да канца 60-х гг. этнічнай самасьвядомасьці адводзілася другаснае месца сярод кампанэнтаў этнасу, што тлумачыцца яе вытворнасьцю ад аб’ектыўных характарыстык этнасу, такіх, як мова, тэрыторыя і інш. Імкненьне захаваць чысьціню матэрыялістычнага падыходу ў этнічнай сфэры не дазваляла паставіць этнічную самасьвядомасьць у цэнтар увагі. Зьмены адбыліся ў канцы [[1960-я|60-х гг.]] Большасьць навукоўцаў тады прызнала, што этнічная самасьвядомасьць, нягледзячы на сваю суб’ектыўную прыроду, зьяўляецца важным кампанэнтам этнасу.