Розьніца паміж вэрсіямі «Мёртвая мова»

1565 байтаў выдалена ,  5 месяцаў таму
няма апісаньня зьменаў
Меткі: Скасаванае Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
'''Мё́ртвая мо́ва''' — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў дачыненьні да мовы, што ня мае жывых носьбітаў, для якіх бы яна зьяўлялася [[родная мова|роднай]].
 
Сьмерць мовы можа настаць у выпадку яе выцясьненьня іншай мовай ці мовамі. Так адбылося з мовамі амэрыканскіх індзейцаў, якія былі выцесьненыя ангельскай і іншымі мовамі калянізатараў.
 
Некаторыя мовы становяцца мёртвымі ў выніку натуральнай эвалюцыі, разьвіваючыся ў іншыя мовы. Прыкладам гэтай зьявы можа быць [[лаціна]], зь якой разьвіліся жывыя [[раманскія мовы]], а сама яна пры гэтым сталася мёртвай. Падобны лёс спасьцігнуў [[санскрыт]] і [[стараславянская мова|стараславянскую мову]].
 
Некаторыя мёртвыя мовы працягваюць выкарыстоўвацца ў навуцы ці літургіі (лаціна, санскрыт, [[копцкая мова]], [[царкоўнаславянская мова]]).
 
У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць «ажыць», як гэта здарылася з [[іўрыт]]ам.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Сьпіс мёртвых моваў]]
Ананімны ўдзельнік