Мэл Гібсан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rotondus (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: артаграфія
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
 
Радок 7:
Першым амэрыканскім фільмам Мэла Гібсана стала драма Марка Радэла ''«[[Рака (фільм, 1984)|Рака]]»'' (1984), у якой ён і [[Сысі Спэйсэк]] сыгралі фэрмэраў штату [[Тэнэсі]]. У 1985 годзе актор вырашыў узяць перапынак і амаль два гады правёў у сваім маёнтку ў Аўстраліі<ref>[https://www.theguardian.com/film/2000/jul/16/comment.features «Mel Gibson: Proud or prejudiced?»]. The Observer.</ref>. Пасьля спакойнага часу Гібсан вярнуўся ў Злучаныя Штаты, каб сыграць ролю [[Мартын Рыгс|Мартына Рыгса]] ў фільме ''«[[Сьмяротная зброя]]»'' (1987), які дапамог замацаваць ягоны статус выбітнага актора<ref>[http://www.mtv.com/news/articles/1547464/20061206/story.jhtml «From 'Mad Max' To His Infamous Rant: Mel Gibson's Highs And Lows»]. MTV.</ref>. Наступнай кінастужкай Гібсана стаў фільм Робэрта Таўна ''«[[П’яны сьвітанак]]»'' (1988), а затым ''«[[Сьмяротная зброя 2]]»'' (1989). У 1990 годзе актор зьняўся адразу ў трох фільмах, як то ''«[[Птушка на дроце]]»'', ''«[[Эйр Амэрыка (фільм)|Эйр Амэрыка]]»'' і ''«[[Гамлет (фільм, 1990)|Гамлет]]»''. Пры гэтым апошні фільм быў спрадусаваны кампаніяй [[Icon Productions]], якую Гібсан стварыў разам зь сябрам [[Брус Дэйві|Брусам Дэйві]]<ref>[https://web.archive.org/web/20100722100532/http://archive.newsmax.com/archives/ic/2004/9/22/100824.shtml «Gibson to Get Hollywood Producer of the Year Award»]. NewsMax.com.</ref>.
 
На працягу 1990-х гадоў Гібсан чаргаваў камэрцыйныя і асабістыя праекты. Ягонымі фільмамі ў першай палове дзесяцігодзьдзя былі ''«[[Вечна малады (фільм, 1992)|Вечна малады]]»'', ''«[[Сьмяротная зброя 3]]»,'' ''«[[Мавэрык (фільм)|Мавэрык]]»'' і ''«[[Адважнае сэрца]]»'', у апошнім зь якіх ён таксама выступіў у ролі рэжысэра. Затым ён зьняўся ў кінастужках ''«[[Выкуп (фільм)|Выкуп]]»'', ''«[[Тэорыя змовы (фільм)|Тэорыя змовы]]»'', ''«[[Сьмяротная зброя 4]]»'' і ''«[[Адплата (фільм, 1999)|Адплата]]»''. Гібсан таксама агучыў пэрсанажа Джона Сьміта ў мультфільме [[The Walt Disney Company|студыі Дыснэй]] ''«[[Пакагонтас (фільм, 1995)|Пакагонтас]]»'', які пабачыў сьвет у 1995 годзе. Гібсану быў выплачаны рэкордны заробак у 25 мільёнаў даляраў за ягоную працу ў фільме ''«[[Патрыёт (фільм, 2000)|Патрыёт]]»'' (2000)<ref>«Livin' Large». Entertainment Weekly. No. 540. 2000. — С. 117.</ref>. Агульная сума, якую актор зарабіў за 2000 год, перавысіла 100 мільёнаў даляраў, бо ў тым жа годзе выйшаў мультфільм ''«[[Уцёкі з катуху]]»'', дзе ён агучыў аднаго з пэрсанажаў, і рамантычная камэдыя ''«[[Чаго хочуць жанчыны]]»''<ref>[https://web.archive.org/web/20130527114006/http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,998731-1,00.html «Cinema: A Softer Side of Mel»]. The Time.</ref>. У 2002 годзе Гібсан зьявіўся ў драматычным вайсковым фільме ''«[[Мы былі жаўнерамі]]»'' і стужцы ''«[[Знакі (фільм)|Знакі]]»'', якая стала самым прыбытковым фільмам акторскае кар’еры Гібсана<ref>[https://www.boxofficemojo.com/people/chart/?id=melgibson.htm «Mel Gibson»]. Box Office Mojo.</ref>. Падчас прасоўваньня ў пракаце «Знакаў», Гібсан заявіў, што больш ня хоча быць кіназоркай і будзе здымацца зноўку, толькі калі сцэнар будзе сапраўды неардынарным. Замест акторства Гібсан сканцэнтраваўся на працы рэжысэра<ref>[https://web.archive.org/web/20100723100827/http://www.independent.co.uk/arts-entertainment/film-and-tv/features/mel-gibson-i-think-im-mellowing-in-my-old-age-642396.html «Mel Gibson: 'I think I'm mellowing in my old age'»]. The Independent.</ref>.
 
У 2004 годзе Гібсан выступіў у якасьці рэжысэра фільму ''«[[Пакуты Хрыста (фільм)|Пакуты Хрыста]]»'', якія ўзрушылі публіку надзвычай жорсткімі сцэнамі і падрабязнымі рэпрадукцыямі [[Палестына|Палестыны]] пачатку нашай эры. Фільм быў пастаўлены на [[арамэйскія мовы|арамэйскай]] і [[лацінская мова|лацінскай мовах]], а таксама [[іўрыт|іўрыце]], на якіх размаўлялі ў часы [[Ісус Хрыстос|Хрыстоса]]. Карціна была спробай падрабязна ўзнавіць апошнія дванаццаць гадзінаў жыцьця Ісуса Хрыстоса. Кінастужка была ўхваленая тагачасным рымскім папам [[Ян Павал II|Янам Паўлам II]], незважаючы на ​​неадназначныя водгукі многіх крытыкаў. Аднак, ''«Пакуты Хрыста»'' мелі шалёны посьпех, сабраўшы ў пракаце амаль 371 мільён даляраў<ref>[https://boxofficemojo.com/alltime/ «All Time Box Office»]. Box Office Mojo.</ref>.