Анатоль Рудакоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8
д артаграфія
Радок 3:
 
== Жыцьцяпіс ==
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Сітна [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]] ў Беларусі. Сям'я ў хлопчыка была вялікая: мама, тата, двое братоў і сястра. Бацька ваяваў на фронце. Пасьля нараджэньня будучага актора бацькі вырашылі зьехаць у горад [[Чулым]] [[Новасыбірская вобласьць|Новасыбірскай вобласьці]]. З 1957-га па 1967 год хлопчык правёў у школе, у якой ужо пачаў гуляцьграць у розных спэктаклях. Пасьля заканчэньня навучальнай установы паехаў у Менск для паступленьня ў тэатральную вучэльню, чаго прагнуў з самага малалецтва, але не трапіў нават у другі тур творчага іспыту. Таму Рудакоў зьехаў у Ленінград, дзе спрабаваў паступіць, але быў прызваны ў войска.
 
Адслужыўшы, паступіў у Ленінградзкі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінэматаграфіі, які скончыў у 1975 годзе. Стаў акторам кінастудыі [[Ленфільм]]. Яшчэ падчас вучобы пачаў здымацца ў кіно. Першая роля - яфрэйтар Асінін у карціне рэжысёра Бірмана "Я служу на гранцы» (1973). Актыўна здымаўся ў 1970-1980-я гады. У пачатку 1990-х перайшоў заняўся бізнэсам, заснаваў мэталюргічную кампанію.