Гай Пікарда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён-картка
→‎Творчая дзейнасьць: - дададзеная інфармацыя пра пераклад "У гушчарах"
Радок 21:
Вывучаў творчасьць беларускіх кампазытараў [[Мікола Равенскі|Міколы Равенскага]], [[Мікола Куліковіч|Міколы Куліковіча (Мікалая Шчаглова)]], жыцьцё і дзейнасьць [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], распрацоўваў гісторыю перакладаў [[Біблія|Бібліі]] на беларускую мову, праблематыку гісторыі [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], Менску. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных сьпеваў і іх выданьню. У канцы 1950-х паехаў з экспэдыцыяй на Падляшша. У Кляшчэлях, Сямятычах, Супрасьлі ды іншых мястэчках ён зьбіраў старажытныя беларускія царкоўныя сьпевы. У 1959 адшукаў у [[Кіеў|Кіеве]] Супрасьльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI стагодзьдзя рэлігійнага зьместу. Вынікі дасьледніцкай працы выдаў па-ангельску і па-беларуску, у тым ліку «Беларускі царкоўны сьпеўнік. Сьвятая Літургія» ў дзьвюх кнігах (1979—1991), «Беларускі духоўны сьпеўнік», навукова-папулярнае выданьне «Царкоўная музыка на Беларусі. 989—1995»<ref>{{Спасылка | аўтар = Натальля Гардзіенка| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = травень 2007| url = http://www.bielarus.org/open.php?n=532&a=10| загаловак = Сьв. Памяці| фармат = | назва праекту = | выдавец = «[[Беларус (ґазэта)|Беларус]]» №532| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Уклаў анталёгію беларускіх песнапеньняў «Залатая Беларусь», а таксама даведнік пра [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускую бібліятэку імя Ф.Скарыны]] ў [[Лёндан]]е.
 
Друкаваўся на старонках рэлігійных і сьвецкіх выданьняў («[[Божым шляхам (1947)|Божым шляхам]]», «Беларус»<!--ня ведаю, ці пра газэту, ці пра альманах вядзецца-->, «[[The Journal of Byelorussian Studies]]» і іншых). Выдаваў для ангельцаў часопіс пра беларускую культуру «The Byelorussian CronicleChronicle», напісаў і выдаў па-ангельску даведнік «Мінск: Гістарычны даведнік» (1994)<ref>[http://tn.by/index.php?option=com_library&Itemid=33&task=view&book_id=79 Minsk: A Historical Guide, (and Short Administrative, Professional and Commercial Directory); Guy Picarda; Technalohija Publishers, Mensk & London; 1993, 1994; 250 pages. Call Number: DK507.924 .P522 1994.]</ref>. Пераклаў на ангельскую мову тэкст вядомай патрыатычнай песьні "[[У гушчарах]]".<ref>The Byelorussian Chronicle [Беларуская Хроніка], па-ангельску</ref> Сярод найбольш вядомых ягоных публікацыяў артыкулы пра гравюры [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] ды пра [[Марк Шагал|Марка Шагала]] й [[Кабала|кабалу]].
 
Устанавіў у прыгарадзе Лёндану [[Тотэнхэм]]е месца, дзе знаходзілася Вольная славянская друкарня, заснаваная беларускім пісьменьнікам і мастаком [[Аляксандар Рыпінскі|Аляксандрам Рыпінскім]], адкрыў для беларусаў гісторыю друкара Яна Ліцьвіна. Удзельнік фэстываляў «[[Магутны Божа (фэст)|Магутны Божа]]» ў [[Магілёў|Магілеве]] і фэстывалю праваслаўнай музыкі ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] ў якасьці журы.