Лес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Pine tree forest02.jpg|міні|250пкс|Выява [[Хвоя|хвойнага]] лесу.]]
'''Лес''' ([[Старабеларуская мова|па-руску]]: лѣсъ) — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. На 2011 г. агульная [[плошча]] лясоў на [[Зямля|Зямлі]] перавышала 34 млн [[Квадратны кілямэтар|км²]] (27% плошчы зямной сушы). Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і. Агульны запас драўніны на 2011 г. складаў 390 млрд [[Кубічны мэтар|м³]]. Найбольшы запас [[Драўніна|драўніны]] на адным [[гектар]]ы лесу адзначаўся ў [[Гватэмала|Гватэмале]] — 355 м³. У Беларусі гэты паказьнік пры канцы 2010 г. складаў 194 м³<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Расолька]].|загаловак=Лес — сусьветнае багацьце|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=73797|выданьне=Мясцовае самакіраваньне|тып=|год=3 лютага 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=31&prilid=73743 4 (242)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/73773/3lut-4.indd.pdf 2]|issn=}}</ref>.
 
Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, [[клімат]], кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў [[біясфэра|біясфэры]]; актыўна ўзаемадзейнічае з [[трапасфэра]]й і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.