Лёндан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Сувязь з Беларусьсю: артаграфія, вікілінкі
Jarash (гутаркі | унёсак)
д →‎Клімат: выпраўленьне спасылак
Радок 139:
|url=http://www.bbc.co.uk/weather/world/city_guides/results.shtml?tt=TT003790
|загаловак=Average Conditions, London, United Kingdom
|выдавец=[[British Broadcasting CorporationBBC]]
|accessdate=2010-09-30 верасьня 2010}}</ref> Узімку халаднавата, але не марозна (прыкладна як у кастрычніку ў Менску), уначы тэмпэратура, як правіла, не апускаецца ніжэй −7&nbsp;°C. Сьнегапады рэдкія. Сьнежны полаг захоўваецца толькі каля 5 дзён у годзе й вышыня сьнежнага полага малаважная (каля 25 мм). Сярэднегадовая колькасьць ападкаў складае 584 мм, што менш, чым у [[Рым]]е ці [[Сыднэй|Сыднэі]]. Гарадзкі масіў стварае ўласны мікраклімат. Мяккасьць кліматычных умоваў зьвязана з наяўнасьцю цёплага Паўночна-Атлянтычнага цячэньня, якое абмывае заходняе ўзьбярэжжа Эўропы. Вятры, якія дзьмуць з [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяна]], улетку прыносяць прахалоду, а ўзімку — цяпло.
 
Асаблівасьцю лёнданскага клімату зьяўляецца вельмі невялікая міжсэзонная амплітуда ваганьняў: ад +5,1&nbsp;°C у студзені да +18,1&nbsp;°C у ліпені (розьніца складае 13&nbsp;°C). Такім чынам, зіма ў Лёндане такая ж мяккая, як у горадзе поўначы субтрапічнага пояса (напрыклад, [[Сочы]]), а лета паводле сярэдняй тэмпэратуры нават больш халаднаватае, чым у [[Менск]]у й [[Талін]]е, і такім чынам, зьяўляецца ўмерана-цёплым, але не гарачым.