Дэпартыва Алявэс Віторыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 41:
Вяртаньне ў Лі Лігу адбылося толькі ў [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 1953—1954 гадоў|сэзоне 1953—1954 гадоў]], якое, аднак, не было працяглым, бо клюб разьвітаўся з элітай пасьля другога сэзону. У 1960-х «Алявэс» паспусьціўся ў трэці дывізіён, а [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 1970-1971 гадоў|сэзон 1970-1971 гадоў]] нават правёў у рэгіянальнай лізе. Ачолены [[Раман Галярага|Раманам Галярагам]], клюб дасягнуў доўгачаканага падвышэньня ў Сэгунду ў [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 1973—1974 гадоў|сэзоне 1973—1974 гадоў]]<ref name="deportivoalaves"/>. У чэрвені 1983 году, пазьбегнуўшы вылету ў папярэднім сэзоне, «Алявэс» усё ж такі патрапіў у ніжэйшую Сэгунду Б, дзе заставаўся да кампаніі [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 1985—1986 гадоў|1985—1986 гадоў]]<ref>[https://alaves.elcorreo.com/historia/ «Historia del Deportivo Alavés»]. El Correo.</ref>. Пасьля некалькіх гадоў сур’ёзнага заняпаду, які доўжыўся да пачатку 1990-х гадоў, «Алявэс», нарэсьце, дамогся выхаду з гаротнага стану і цягам дзесяцігодзьдзя паступова падвышаўся ў лігавай сыстэме.
 
Пасьля перамогі ў Сэгундзе [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 1997—1998 гадоў|сэзону 1997—1998 гадоў]]<ref>[http://lafutbolteca.com/deportivo-alaves-s-a-d/ «Deportivo Alavés, S.A.D.»] La Futbolteca.</ref>, басконскі клюб вярнуўся на найвышэйшы ўзровень пасьля 42-гадовага перапынку. Па вяртаньні, тым ня менш, клюб ледзьве зачапіўся за месца ў эліце, апярэдзіўшы клюб з зоны вылету на адзіны пункт. Але ў наступным сэзоне дружына сэнсацыйна двойчы перамагла «[[Барсэлёна (футбольны клюб)|Барсэлёну]]», заняўшы ў выніку рэкордны для сябе 6 радок, што забясьпечыла клюбеклюбу месца ў [[Ліга Эўропы УЭФА|Кубку УЭФА]]. Апроч завяршэньня чэмпіянату на 10-й пазыцыі, у [[Кубак УЭФА 2000—2001 гадоў|сэзоне 2000—2001 гадоў]] басконскі клюб дасягнуў фіналу Кубка УЭФА, пасьлядоўна выгуляўшы «[[Інтэрнацыянале Мілян|Інтэрнацыянале]]»<ref>[https://elpais.com/diario/2001/02/23/deportes/982882801_850215.html «El Alavés incendia San Siro»]. El País.</ref>, «[[Раё Вальекана Мадрыд|Раё Вальекана]]» і «[[Кайзэрсьляўтэрн (футбольны клюб)|Кайзэрсьляўтэрн]]», апошні зь якіх быў ушчэнт разгромлены з агульным лікам 9:2<ref>[https://www.fourfourtwo.com/features/what-heck-happened-alaves-after-2001 «What the heck happened to Alaves after 2001?»]. FourFourTwo.</ref>. Фінал скончыўся паразай ад «[[Лівэрпул (футбольны клюб)|Лівэрпула]]» зь лікам 4:5. Пры гэтым, у асноўны час палтацы скончыліся ўнічыю 4:4, а перамогу ангельцам забясьпечыў залаты аўтагол [[Дэльфі Гелі]]. У матчы таксама былі паказаныя дзьве чырвоныя карткі і былі забітыя ў дадатак да 9 галоў яшчэ 2, які не былі залічаныя. Гульня лічыцца некаторымі аглядальнікамі як адна з найвялікшых гульняў у гісторыі кубка<ref>[https://www.telegraph.co.uk/sport/2317064/The-greatest-matches-of-all-time.html «The greatest matches of all time»]. The Daily Telegraph.</ref>.
 
== Склад ==