Комікс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Метка: Скасаванае
Няма апісаньня зьменаў
Метка: Ручное скасаваньне
Радок 4:
Гісторыя эўрапейскіх коміксаў часта прасочваецца праз коміксы [[Радольф Тэпфэр|Радольфа Тэпфэра]] ў 1830-я гады, а асабліва папулярнымі сталі пасьля посьпеху ў 1930-х сэрыі коміксаў як то «[[Прыгоды Тынтына]]». Сучасныя коміксы зьявіліся ў [[Японія|Японіі]] напачатку XX стагодзьдзя, а выхад часопісаў з коміксамі і кнігаў хутка пашыраўся ў эпоху пасьля Другой сусьветнай вайны з папулярнасьцю карыкатурыстаў, як то [[Асаму Тэдзука]]. Першыя коміксы зьявіліся ў канцы ХІХ стагодзьдзя ў амэрыканскіх газэтах, але ўжо ў сярэдзіне ХХ стагодзьдзя яны сталі адным з самых папулярных жанраў масавай культуры. У [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкія часы]] коміксы ў [[Беларусь|Беларусі]] лічыліся дрэнным уплывам Захаду. Сучасныя коміксы, у асноўным, страцілі гумарыстычны характар, большую папулярнасьць атрымалі коміксы жахаў, вайсковыя, злачынныя і г.д.
 
Першым, самым папулярных негумарыстычным коміксамі лічацца коміксы аб [[Супэрмэн]]е ({{мова-en|Superman|скарочана}}), якія пачалі выдавацца з 1938 году. Менавіта з сэрыі коміксаў пра Супэрмэна набылі папулярнасьць коміксы пра супэргерояў. Пасьля гэтага пачалася мода на стварэньне коміксавых супэргерояў, самымі папулярнымі зь якіх сталі [[Бэтмэн]], [[Цуда-Жанчына]], [[Капітан Амэрыка]], [[Галк]], [[Жалезны Чалавек]] і г.д. Галоўны цэнтар вытворчасьці коміксаў застаўся ў [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], дзе яны і ў нашыя дні карыстаюцца вялізарнай папулярнасьцю. Шмат зь іх было экранізавана, а фільмы створаныя на падставе коміксаў атрымалі папулярнасьць ва ўсім сьвеце.
 
У некаторых дзяржавах і краінах з разьвітой індустрыяй коміксаў для іх ёсьць асобная назва. Гэтак, у франкамоўным сьвеце комікс называюць «маляваная стужка» ({{мова-fr|bande dessinée|скарочана}}), а японскія коміксы называюцца [[манга]].